Пішчухавыя (птушкі)
Пішчухавыя, паўзунковыя, пішчухі (Certhiidae) — сямейства птушак атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes).
Пішчухавыя | |||||||||||||||||||||||||||||
Пішчуха звычайная | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Certhiidae Leach, 1820 | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Даўжыня да 17 см, маса да 30 г. Дзюба даўжынёю да 1,5 см, тонкая, загнутая ўніз. Хвост цвёрды, ногі дужыя, учэпістыя, з загнутымі кіпцюрамі.
Адрозніваецца 2 (4) роды, 17 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыкі. Жывуць пераважна ў хваёвых і мяшаных лясах, гняздуюцца ў дуплах, трэшчынах ствалоў дрэў, пад карой. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца пішчуха звычайная (Certhia familiaris) і пішчуха караткапальцая (Certhia brachydactyla).
Кормяцца насякомымі, павукамі, насеннем. Нясуць да 9 яец двойчы за год.
Літаратура
- Самусенка Э. Р. Пішчухавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Жизнь животных: в 6-ти томах. / Под редакцией профессоров Н. А. Гладкова, А. В. Михеева. — М.: Просвещение, 1970. (руск.)
Спасылкі
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)