Самалёт

Самалё́т, або аэрапла́н, бел. дыял. лята́к[1] — аэрадынамічны лятальны апарат для палётаў у атмасферы з дапамогай рухавіка і нерухомых крылаў (крыла). Самалёт здольны рухацца з высокай хуткасцю, выкарыстоўваючы пад'ёмную сілу крыла для падтрымання сябе ў паветры. Нерухомае крыло адрознівае самалёт ад махалёта, а наяўнасць рухавіка — ад планёра.

У адносінах да сучасных і перспектыўных распрацовак у авіяцыйнай тэхніцы (інтэгральныя і гіпергукавыя аэрадынамічныя кампанаванні, выкарыстанне зменнага вектару цягі і інш.) тэрмін «самалёт» патрабуе ўдакладнення:

Самалёт — лятальны апарат, шчыльнейшы за паветра, для палётаў у атмасферы (і касмічнай прасторы (напр. Арбітальны самалёт)), што выкарыстоўвае аэрадынамічную пад'ёмную сілу планёра для ўтрымання сябе ў паветры (падчас палёту ў межах атмасферы) і цягу сілавой (рухальнай) устаноўкі для манеўравання і кампенсавання страт поўнай механічнай энергіі на лабавое супраціўленне.

Класіфікацыя самалётаў

Класіфікацыя самалётаў можа быць дадзена па розных прыкметах — па прызначэнню, па канструктыўных прыкметах, па тыпу рухавікоў, па лётна-тэхнічных параметрах і г.д. і да т.п.

Па прызначэнню

  • Вайсковыя:
    • паветраны авіяносец
    • дэсантныя
    • Ганшып
    • знішчальнікі
    • знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі
    • карэктоўшчыкі
    • шматмэтавыя і адмысловыя
    • перахопнікі
    • ракетаносцы
    • выведнікі
    • палівазапраўшчыкі
    • транспартныя
    • франтавыя бамбардзіроўшчыкі
    • штурмавікі
  • Цывільныя:
    • пасажырскія — перавозка пасажыраў
    • паштовыя - дастаўка пошты
    • сельскагаспадарчыя - апрацоўка сельскагаспадарчых угоддзяў
    • адмысловыя:
      • эксперыментальныя - выкананне лётных эксперыментаў
      • санітарныя - аказанне тэрміновай медыцынскай дапамогі
      • геолагавыведныя - паветраная разведка нетраў
      • пажарнікі - для тушэння галоўным чынам лясных пажараў
      • і інш.
    • спартыўныя - заняткі авіяцыйным спортам
    • транспартныя - транспартоўка грузаў
    • вучэбна-трэніравальныя - навучанне лётнага складу

Па ўзлётнай масе

Звышлёгкі самалёт МАІ-223
  • 1-га класа (75 т і больш)
  • 2-га класа (ад 30 да 75 т)
  • 3-га класа (ад 10 да 30 т)
  • 4-га класа (да 10 т)
  • лёгкаматорныя
  • звышлёгкія ( да 495 кг)

Клас самалёта ўзгоднены з класам аэрадрома, здольнага прыняць самалёт дадзенага тыпу.

Па тыпу і ліку рухавікоў

Зоркападобны рухавік у разрэзе
Кампрэсар турбарэактыўнага рухавіка (ТРР)

(гл. таксама Класіфікацыя самалётаў па канструктыўных прыкметах і сілкавальнай усталёўцы)

  • Па тыпу сілавой устаноўкі:
  • Па ліку рухавікоў:
    • аднарухавіковыя
    • двухрухавіковыя
    • трохрухавіковыя
    • чатырохрухавіковыя (Ан-124 «Руслан»)
    • пяцірухавіковы (He-111Z)
    • шасцірухавіковы (Ан-225 «Мрія»)
    • сямірухавіковы (К-7)
    • васьмірухавіковы (Боінг-52)
    • дзесяцірухавіковы (Боінг-36)
    • дванаццацірухавіковы (Do-X)

Па кампанавальнай схеме

Класіфікацыя па дадзенай прыкмеце з'яўляецца найбольш шматварыянтнай (гл. таксама Класіфікацыя самалётаў па канструктыўных прыкметах і сілкавальнай усталёўцы). Прапануецца частка асноўных варыянтаў:

  • Па размяшчэнню крыла:
    • высакапланы
    • сярэднепланы
    • нізкапланы
  • Па ліку крылаў:
  • Па размяшчэнню хваставога апярэння:
    • звычайнай схемы (апярэнне ззаду)
    • лятучае крыло
    • бясхвостка
    • тыпу «качка» (апярэнне спераду);
  • Па тыпу і памерах фюзеляжа:
    • аднафюзеляжныя (вузка- і шырокафюзеляжныя);
    • двухбэлечнай схемы («рама»);
    • бясфюзеляжныя («лятучае крыло»).
    • Двухпалубны самалёт

Па хуткасці палёту

Самалёт DHL
Манаплан Cirrus SR20
  • дагукавыя (да 0,7-0,8 Маха)
  • трансгукавыя (ад 0,7-0,8 да 1,2 М)
  • звышгукавыя (ад 1,2 да 5 М)
  • гіпергукавыя (звыш 5 М)

Па роду пасадачных органаў

Па тыпу ўзлёту і пасадкі

  • вертыкальнага (ВУП)
  • кароткага (КУП)
  • звычайнага ўзлёту і пасадкі

Па роду крыніц цягі

  • вінтавыя
  • рэактыўныя

Па надзейнасці

  • эксперыментальныя
  • даследчыя
  • серыйныя

Па тыпу кіравання

Канструкцыя самалётаў

Гісторыя самалётаў

Віктар Васняцоў «Дыван-самалёт», 1880 г.

Першыя спробы пабудаваць самалёт прадпрымаліся яшчэ ў дзевятнаццатым стагоддзі, у прыватнасці, самалёт быў пабудаваны рускім інжынерам Мажайскім. Аднак ніводная з гэтых канструкцый не змагла падняцца ў паветра. Чыннікамі гэтага служылі: занадта высокая маса і непрыстасаванасць тагачасных рухавікоў (паравых машын) да ўмоў авіяцыі, у адсутнасці тэорыі палёту, у сувязі з чым самалёты будаваліся «наўздагад», у адсутнасці інжынернага досведу ў шматлікіх піянераў авіяцыі.

Першым самалётам, які змог самастойна адарвацца ад зямлі і здзейсніць гарызантальны палёт, стаў «Флаер», пабудаваны братамі Орвілам і Уілбурам Райт у ЗША. Першы палёт самалёта ў гісторыі адбыўся 17 снежня 1903-га года. «Флаер» пратрымаўся ў паветры 59 секунд і праляцеў 260 метраў. Стварэнне Райтаў было афіцыйна прызнана першым у свеце апаратам цяжэй за паветра, які здзейсніў пілатаваны палёт з выкарыстаннем рухавіка.[2]

Іх апарат уяўляў сабой біплан тыпу «качка» — пілот месцаваўся на ніжнім крыле, руль напрамку[3] ззаду, руль вышыні спераду. Двухланжэронныя крылы былі абабіты тонкім нябеленым муслінам. Рухавік «Флаера» быў чатырохтактны, са стартавай магутнасцю 16 конскіх сіл і важыў усяго (ці цэлых, калі ацэньваць з сучаснага пункта гледжання) 80 кілаграм.

Апарат меў два драўляных вінта. Замест колавага шасі Райты выкарыстоўвалі стартавую катапульту, якая складалася з пірамідальнай вежы і драўлянай накіравальнай рэйкі. Прывад катапульты ажыццяўляўся з дапамогай масіўнага грузу, які падаў, злучанага з самалётам тросам праз сістэму адмысловых блокаў.

У Расіі практычнае развіццё авіяцыі затрымалася з-за арыентацыі ўрада на стварэнне паветраплавальных лятальных апаратаў. Бяручы прыклад Германіі, рускае вайсковае кіраўніцтва зрабіла стаўку на развіццё дырыжабляў і аэрастатаў для войска і не ацаніла своечасова патэнцыйныя магчымасці новага вынаходства — самалёта.

Сваю адмоўную ролю ў стаўленні да лятальных апаратаў цяжэй за паветра зыгра і гісторыя з «Аэрамабілем» В. В. Татарынава. У 1909 г. вынаходнік атрымаў 50 тысяч рублёў ад Вайсковага міністэрства для пабудовы верталёта. Акрамя таго, было шмат ахвяраванняў ад прыватных асоб. Тыя, хто не мог дапамагчы грашыма, прапанавалі бясплатна сваю працу для ўвасаблення задумы вынаходніка. Расія ўскладала вялікія надзеі на гэтае айчыннае вынаходства. Але задума скончылася поўным правалам. Досвед і веды Татарынава не адпавядалі складанасці пастаўленай задачы, і вялікія грошы былі выкінутыя на вецер. Гэты выпадак адмоўна паўплываў на лёсы шматлікіх цікавых авіяцыйных праектаў — рускія вынаходнікі не маглі больш дамагчыся дзяржаўных субсідый.

У 1909 годзе рускі ўрад нарэшце выказаў цікавасць да самалётаў. Было вырашана адхіліць прапанову братоў Райт пра куплю іх вынаходства і будаваць самалёты саматугам. Канструяваць самалёты даручылі афіцэрам-паветраплавальнікам М. А. Агапаву, Б. В. Голубеву, Б. Ф. Гебаўэру і А. І. Шабскаму. Вырашылі будаваць трохмясцовыя самалёты розных тыпаў, каб потым абраць найбольш удалы. Ніхто з праектоўнікаў не толькі не лятаў на самалётах, але нават не бачыў іх у натуры. Таму не дзіва, што самалёты траплялі ў аварыю яшчэ падчас прабежак па зямлі.

«Кудашоў-1» — першы расійскі лятучы самалёт
Крылаты Бэнц. Рускі аэраплан у кузаве грузавіка на Каўказскім фронце ПМВ. 1916

Першыя поспехі рускай авіяцыі датуюцца 1910 г. 4 чэрвеня прафесар Кіеўскага політэхнічнага інстытута князь Аляксандр Кудашоў праляцеў некалькі дзясяткаў метраў на самалёце-біплане ўласнай канструкцыі.

16 чэрвеня малады кіеўскі авіяканструктар Ігар Сікорскі ўпершыню падняў свой самалёт у паветра, а яшчэ праз тры дні адбыўся палёт самалёта інжынера Якава Гакеля незвычайнай для таго часу схемы біплан з фюзеляжам (біманаплан).

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі