Селена Гомес

Селе́на Мары́ Го́мес (англ.: Selena Marie Gomez[4]; 22 ліпеня 1992 года, Гранд-Прэйры  (англ.), Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса кіно і агучвання, камедыянтка, спявачка, аўтар песень, ударніца. У кіно праславілася з роляй Алекс Русо з тэлесерыяла «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» (2007), за якую атрымала такія прэміі як «Kids' Choice Awards» (2009, 2010) і «ALMA Award» (2009).

Селена Гомес
Selena Gomez
Імя пры нараджэнніСелена Мары Гомес
Дата нараджэння22 ліпеня 1992(1992-07-22)[1][2][…] (31 год)
Месца нараджэння
ГрамадзянстваСцяг ЗША ЗША
МаціMandy Teefey[d][3]
Месца працы
Прафесіяспявачка, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, акцёрка, актрыса агучвання, мадэль, мадэльер, кінематаграфіст, бізнесмен
Кар’ера2002 — цяпер. час
Кірунакпоп-музыка, данс-поп[d], электрапоп[d], поп-рок, рок-музыка і метал
Узнагароды
IMDbID 1411125
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 2009 года — вакалістка паспяховай поп-рок групы «Selena Gomez & the Scene».

Вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю. Яна з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Часопіс People назваў Селену Гомес чалавекам года 2020[5].

Біяграфія

Селена Мары Гомес нарадзілася 22 ліпеня 1992 года ў Гранд-Прэйры  (англ.) (штат Тэхас, ЗША) у сям’і Мэндзі Карнет і Рыкарда Гомеса. Бацька Селены — лацінаамерыканец, а маці мае італа-англійскае паходжанне[6]. Сваё імя Гомес атрымала ў гонар папулярнай у тыя гады спявачкі Селены[7]. Калі ёй было 5 гадоў, бацькі развяліся. Маці, тэатральная актрыса, адна выхоўвала дачку і натхніла яе сваім прыкладам на выбар артыстычнай дзейнасці. У 2006 годзе яе маці Мэндзі выйшла замуж за Браяна Ціфі[8]. У маі 2010 года Селена атрымала дыплом пра скончаную дома сярэднюю адукацыю [9].

Кар’ера

Гомес вядомая па фільмах і серыялам «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс», «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс», «Хана Мантана», «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» і па іншых.

У 2009 годзе выйшаў поўнаметражны фільм па серыяле «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» пад назвай «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіно».

Да свайго ўдзелу ў дыснэеўскіх фільмах яна сыграла адну з дзіцячых роляў у дзіцячым тэлевізійным шоу «Барні і сябры». Там яна здымалася са сваёй даўняй сяброўкай — Дэмі Лавата.

У 2008 годзе яна падпісала кантракт са студыяй Hollywood Records і ўнесла свой музычны ўклад у мультфільм «Феі», фільмы «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс» і серыял «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс». Разам са сваёй групай «Selena Gomez & the Scene» выпусціла свой дэбютны альбом «Kiss & Tell», які выйшаў у ЗША у верасні 2009 года.

Адна з яе песень «One and the same» патрапіла ў альбом «Pop it, rock it», куды ўвайшлі песні Майлі Сайрус, Эмілі Осмент, саўндтрэкі і іншыя песні.

У 2010 годзе Селена сыграла галоўныя ролі ў фільмах «Рамона і Бізус»[10][11] і «Монтэ-Карла»[10][11].

Таксама ў 2010 годзе агучыла прынцэсу Селенію ў фільме Люка Бесона «Артур і вайна двух светаў».

Была запрошанай зоркай у серыял «Дайце Сані шанец» на 13-ю серыю 1 сезону.

Грамадская дзейнасць

Ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць у падтрымаю фонду ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Выступала ў якасці абаронцы псіхічнага здароўя, расавай роўнасці і бодзіпазітыву. Актыўна падтрымлівала рух Black Lives Matter («Жыццё чарнаскурых мае значэнне») і адкрыта апавядала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнасцю. Акрамя таго, Селена Гомес у 2020 годзе выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў ЗША і ўпершыню прагаласавала на выбарах прэзідэнта[12].

Асабістае жыццё

У 12 гадоў, у адпаведнасці з распаўсюджанай у Штатах традыцыяй Селена надзела «кольца бязгрэшнасці»[13], што азначае, што яна дала абяцанне захоўваць нявіннасць да вяселля[14]; па паведамленнях на вясну 2011 года, Гомес зняла кольца[15].

Гомес распавядае пра сваю вялікую любоў да жывёл, у яе доме жывуць 5 сабак.

У студзені 2011 года Гомес пачала атрымліваць пагрозы пра забойства праз Twitter ад прыхільніц Джасціна Бібера, пасля таго, як тыя ўбачылі фатаграфіі, дзе Селена і Джасцін цалуюцца[16].

10 чэрвеня 2011 года Селена была экстрана шпіталявана са млоснасцю і жудаснымі галаўнымі болямі пасля ўдзелу ў шоу «The Tonight Show»[17]. 13 чэрвеня 2011 года было паведамлена, што прычынай хваробы Гомес сталі фізічнае знясіленне і харчовае атручванне[18].

Дыскаграфія

НазваДата выхадуUS
Billboard 200
Kiss & Tell29 верасня 20094
A Year Without Rain21 верасня 2010
When the Sun Goes Down28 чэрвеня 2011
Stars Dance19 ліпеня 2013
Revival9 кастрычніка 2015

Узнагароды і намінацыі

Зноскі

  • https://www.eastbaytimes.com/2008/02/07/selena-gomez-could-be-next-disney-it-girl/ Праверана 11 лютага 2021.
  • Selena Gomez an IMDb
  • people.com
  • Selena Gomez and Jake T. Austin on being latin Архівавана 25 снежня 2010.
  • Selena Gomez's Famous Name. E!Online.com (22 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 5 лістапада 2009.
  • Michelle Tan. Is Selena Gomez... the Next Miley Cyrus?. People.com (1 мая 2008). Праверана 5 лістапада 2009.
  • Selena Gomez Graduates High School — On Screen & Off | Access Hollywood — Celebrity News, Photos & Videos. Access Hollywood (2010-05-12). Retrieved on 2010-11-17.
  • а б Vena, Jocelyn. Selena Gomez To Star In 'Ramona and Beezus' Movie. MTV.com (6 лютага 2009). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  • а б Kilday, Gregg. Young actresses cast for 'Beezus and Ramona'. Reuters.com (5 лютага 2009). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  • nn.by
  • Purity for Selena Gomez A Personal Promise to God, Not A Trend(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2009. Праверана 6 жніўня 2009.
  • BFFs Selena Gomez & Demi Lovato Show Off Their Furry Best Pals(недаступная спасылка). PeoplePets.com (18 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 6 жніўня 2009.
  • Селене Гомес надакучыў Джасцін Бібер Архівавана 7 чэрвеня 2011.
  • Jessica Derschowitz. Selena Gomez Receives Death Threats Over Justin Bieber Photos. CBS News (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2012. Праверана 5 студзеня 2011.
  • Селена Гомес цяжарная? Архівавана 21 лістапада 2011.
  • Selena Gomez «In and Out» of Hospital Over the Weekend, but «Feeling Stronger»
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)