Селеўк I Нікатар

Селе́ўк I Ніка́тар[3] (між 358 і 354 — 280 да н.э.) — цар сірыйскі (321280 да н.э.), сын Антыёха. Заснавальнік дзяржавы Селеўкідаў.

Селеўк I Нікатар
цар дзяржавы Селеўкідаў[d]
312 да н.э. — 281 да н.э.
ПераемнікАнтыёх I Сатэр
Нараджэнне358 да н.э.
Смерць281 да н.э.
Месца пахавання
РодСелеўкіды[d] і Дзяржава Селеўкідаў
БацькаАнтыёх з Арэстыі[d]
МаціЛаадыка Македонская[d]
ЖонкаАпама[d] і Стратаніка Сірыйская[d][1]
ДзеціАнтыёх I Сатэр[2], Phila[d] і Ахей[d]
Веравызнаннестаражытнагрэчаская рэлігія[d]
Дзейнасцьсуверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вызначыўся як военачальнік у час індыйскага паходу Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра забраў сабе Вавілон і прасунуў межы дзяржавы да самай Індыі. Заснаваў сталіцу Селеўкію (311 да н.э.). Пры пераходзе праз Гелеспонт для захопу Фракіі і Македоніі быў забіты Пталамеем Кераўнам. Быў абагоўлены яшчэ пры жыцці.

Верагоднай выявай Селеўка Нікатара прызнаецца бронзавы бюст з вілы Пізонаў у Геркулануме (магчыма, гэта копія статуі аўтарства Арыстадэма, пра якую піша Пліній), згодна з выявамі Селеўка на манетах Антыёха I і Філатэра[4].

Зноскі

  • БелЭн 2002.
  • Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)