Сельскагаспадарчыя культуры

Сельскагаспадарчыя культуры — культурныя расліны, якія вырошчваюцца з мэтай забеспячэння чалавецтва прадуктамі харчавання, вытворчасці сыравіны для асобных галін прамысловасці і кармоў для сельскагаспадарчых жывёл.

Кукуруза

Па прызначэнні ўмоўна падзяляюцца на:

  • харчовыя (у асноўным збожжавыя культуры) — група раслін, апрацоўваемых для атрымання збожжа, якое з'яўляецца прадуктам харчавання чалавека і выкарыстоўваецца для вытворчасці корму для жывёл.
  • тэхнічныя культуры — расліны, якія выкарыстоўваюць у асноўным як сыравіну для розных галін прамысловасці (харчовай, тэкстыльнай, мылаварнай, лакафарбавай, фармацэўтычнай і інш.).
  • кармавыя культуры— расліны (адна- і шматгадовыя), якія вырошчваюцца на корм сельскагаспадарчым жывёлам.

Літаратура

  • Географический энциклопедический словарь. Москва. «Советская энциклопедия». 1988. стор. 274 (руск.)

Спасылкі