Збожжавыя культуры
група раслін, якія вырошчваюць на зерне для ўжывання ў якасці ежы
Збожжавыя культуры, збожжа — група раслін некаторых батанічных сямействаў (у прыватнасці, злакавых, грэчкавых і амарантавых), якія вырошчваюць на зерне для ўжывання як ежы.
У лік збожжавых уваходзяць і крупяныя культуры.
Збожжа багатае на вугляводы (60-80% на сухое рэчыва), а таксама змяшчае бялкі (7-20% на сухое рэчыва), ферменты, вітаміны B (B1, B2, B6), PP і правітамін А (каратын).
Збожжа культывуюць на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Найбольш распаўсюджаны пшаніца, рыс, ячмень, кукуруза, жыта, авёс, проса.
Са збожжа вырабляюць муку, кандытарскія вырабы, кармы; ўжываюць для гатавання напояў і вырабу спірта.
Гл. таксама
Літаратура
- Збожжавыя культуры // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 329. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Збожжавыя культуры
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)