Сербахарвацкая Вікіпедыя

Сербахарвацкая Вікіпедыя (сербахарв.: Srpskohrvatska Wikipedija, Харватасербская вікіпедыя, сербахарв.: hrvatskosrpska Wikipedija) — раздзел Вікіпедыі на сербахарвацкай мове, мове былой Югаславіі.

Favicon Вікіпедыі Сербахарвацкая Вікіпедыя
сербахарв.: Wikipedia na srpskohrvatskom jeziku
сербахарв.: Википедија на српскохрватском језику
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URLsh.wikipedia.org (сербахарв.)
Характар праектадабрачынны
Тып сайтасеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыянеабавязковая
МоваСербскахарвацкая мова
УладальнікWikimedia
Пачатак працы16 студзеня 2002[1]
Колькасць артыкулаў459 436
Колькасць выяў10 237
Колькасць старонак4 652 791
Колькасць правак41 845 479
Зарэгістраваных удзельнікаў211 326
Актыўных удзельнікаў191
Адміністратараў9
Глыбіня749,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На чэрвень 2023 года змяшчае 458 271 артыкулаў[2]. Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на 31 месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Асаблівасці

У адрозненне ад Сербскай Вікіпедыі, гэты раздзел не ўтрымлівае сістэм пераўтварэння тэксту — тэкст бачны ў тым алфавіце, у якім быў уведзены.Аўтары самі выбіраюць, пісаць артыкул на кірыліцы ці на лацініцы, а ў апошнім выпадку прытрымвацца сербскай ці харвацкай арфаграфіі.

Падобнае «двухмоўе» прыкметна і на галоўнай старонцы, і ў афармленні нацыянальнага вэб-інтэрфейсу (надпісы на кірыліцы і лацінцы дублююць адзін аднаго), і нават у датах (назвы месяцаў адначасова прыведзены ў дзвюх версіях: славянскія (харвацкія) лацінкай, і лацінскія (сербскія) кірыліцай).

Актыўнасць у раздзеле непрапарцыйна малая колькасці ўдзельнікаў, і значная частка яе зводзіцца да ўзгадненняў розных варыянтаў арфаграфіі ў назвах артыкулаў (стварэнне перанакіраванняў і г. д.).

Гісторыя

Сербахарвацкая Вікіпедыя была заснавана амаль адначасова з сербскай, харвацкай і баснійскай.Мэтазгоднасць стварэння гэтага раздзела з самага пачатку ставілася пад сумнеў[3], аднак на той момант раздзел было вырашана ўсёткі развіваць.

Тым не менш, раздзел моцна адстаў у сваім развіцці ад трох больш «спецыфічных», якія выкарыстоўваюць больш вузейшую норму мовы і, магчыма, арыентаваных нацыянальна.Сербахарвацкі раздзел быў зачынены на кароткі час напачатку 2005 года як неактыўны[4].

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)