Спіс кодаў краін ФІФА

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Коды ФІФА — трохлітарныя коды, якія прысвойвае Міжнародная футбольная федэрацыя (фр.: Fédération Internationale de Football Association (FIFA)), галоўны футбольны орган, для абазначэння і распазнавання кожнай з 211 краін, якія з'яўляюцца членамі асацыяцыі. Кожная абрэвіятура складаецца з трох літар і, як правіла, паходзіць ад арыгінальнай назвы краіны, альбо тэрыторыі, на англійскай мове. Коды прызначаюцца кантынентальнымі канфедэрацыямі, якія ўваходзяць у ФІФА: Азіяцкай футбольнай канфедэрацыяй (АФК), Канфедэрацыяй афрыканскага футбола (КАФ), Канфедэрацыяй футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна (КАНКАКАФ), Паўднёваамерыканскай футбольнай канфедэрацыяй (КАНМЕБОЛ), Футбольнай канфедэрацыяй Акіяніі (ФКА) і Саюзам футбольных еўрапейскіх асацыяцый (УЕФА). Сістэма вядомая на англійскай мове як «FIFA Trigamme» і мае адрозненні ад іншых падобных сістэм, напрыклад тых, што выкарыстоўваюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам і Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO).

Сцяг ФІФА.

У сваю чаргу 31 абрэвіятура састарэла. Як правіла, гэта адбываецца з-за палітычных зменаў у краінах-членах ФІФА. Часам абвяшчэнне незалежнасці краіны ад каланіяльнай улады з'яўляецца прычынай для змены назвы краіны, як гэта адбылося з Верхняй Вольтай, якая прыняла назву Буркіна-Фасо, і з Галандскай Ост-Індыяй, якая пазней стала Інданезіяй. Апроч таго, уз'яднанне краіны выклікае знікненне папярэдніх тэрытарыяльных утварэнняў, як гэта адбылося з Усходняй Германіяй і Заходняй Германіяй, а таксама з Паўднёвым і Паўночным В'етнамам. Падобная сітуацыя адбываецца і пры распадзе дзяржавы, што адбылося, напрыклад, з Чэхаславакіяй і СССР. Яшчэ адной прычынай змены кода можа быць змена назвы краіны: напрыклад, Заходняе Самоа ў 1997 годзе змяніла назву на Самоа.

Спіс

У цяперашні час у ФІФА ўваходзяць 211 членаў, кожны з якіх мае свой унікальны код[1].

КраінаКодКраінаКодКраінаКодКраінаКод
Аб'яднаныя Арабскія ЭміратыUAE[2] ГібралтарGIB[3] ЛюксембургLUX[4] СенегалSEN[5]
АзербайджанAZE[6] ГрузіяGEO[7] МадагаскарMAD[8] Сент-Вінсент і ГрэнадзіныVIN[9]
АлбаніяALB[10] ГрэнадаGRN[11] МазамбікMOZ[12] Сент-Кітс і НевісSKN[13]
АлжырALG[14] ГрэцыяGRE[15] МакааMAC[16] Сент-ЛюсіяLCA[17]
АманOMA[18] ГуамGUM[19] МакедоніяMKD[20] СербіяSRB[21]
Амерыканскае СамоаASA[22] ДамінікаDMA[23] МалавіMWI[24] СінгапурSIN[25]
Амерыканскія Віргінскія астравыVIR[26] Дамініканская рэспублікаDOM[27] МалайзіяMAS[28] СірыяSYR[29]
АнгільяAIA[30] ДаніяDEN[31] МалдоваMDA[32] СлавакіяSVK[33]
АнгліяENG[34] ДжыбуціDJI[35] МаліMLI[36] СлавеніяSVN[37]
АнголаANG[38] Дэмакратычная Рэспубліка КонгаCOD[39] МальдывыMDV[40] СуданSDN[41]
АндораAND[42] ЕгіпетEGY[43] МальтаMLT[44] СурынамSUR[45]
Антыгуа і БарбудаATG[46] ЕменYEM[47] МанголіяMNG[48] Сьера-ЛеонэSLE[49]
АргенцінаARG[50] ЗамбіяZAM[51] МантсератMSR[52] ТаджыкістанTJK[53]
АрменіяARM ЗімбабвэZIM МарокаMAR ТайваньTPE
АрубаARU Злучаныя Штаты АмерыкіUSA МаўрыкійMRI ТайландTHA
Астравы КукаCOK ІарданіяJOR МаўрытаніяMTN ТанзаніяTAN
АўстраліяAUS ІзраільISR МексікаMEX ТогаTOG
АўстрыяAUT ІнданезіяIDN М'янмаMYA ТонгаTGA
АфганістанAFG ІндыяIND НамібіяNAM Трынідад і ТабагаTRI
Багамскія астравыBAH ІракIRQ НарвегіяNOR ТунісTUN
БалгарыяBUL ІранIRN НепалNEP ТуркменістанTKM
БалівіяBOL ІрландыяIRL НігерNIG ТурцыяTUR
БангладэшBAN ІсландыяISL НігерыяNGA УгандаUGA
БарбадасBRB ІспаніяESP НідэрландыNED УзбекістанUZB
БатсванаBOT ІталіяITA НікарагуаNCA УкраінаUKR
БахрэйнBHR Каба-ВердэCPV Новая ЗеландыяNZL УругвайURU
БеларусьBLR КазахстанKAZ Новая КаледоніяNCL Усходні ТыморTLS
БелізBLZКайманавы астравыCAY ПакістанPAK УэльсWAL
БельгіяBEL КалумбіяCOL ПалестынаPLE Фарэрскія астравыFRO
БенінBEN КамбоджаCAM ПанамаPAN ФіджыFIJ
Бермудскія астравыBER КамерунCMR Папуа-Новая ГвінеяPNG ФіліпіныPHI
Боснія і ГерцагавінаBIH Каморскія астравыCOM ПарагвайPAR ФінляндыяFIN
БразіліяBRA КанадаCAN ПартугаліяPOR Французская ПалінезіяTAH
БрунейBRU КатарQAT Паўднёва-Афрыканская РэспублікаRSA ФранцыяFRA
Брытанскія Віргінскія астравыVGB КеніяKEN Паўднёвая КарэяKOR ХарватыяCRO
БутанBHU КіпрCYP Паўднёвы СуданSSD Цёркс і КайкасTCA
Буркіна-ФасоBFA КітайCHN Паўночная ІрландыяNIR Цэнтральна-Афрыканская РэспублікаCTA
БурундзіBDI КонгаCGO Паўночная КарэяPRK ЧадCHA
ВануатуVAN КосаваKVX[54] ПеруPER ЧарнагорыяMNE
ВенгрыяHUN Коста-РыкаCRC ПольшчаPOL ЧыліCHI
ВенесуэлаVEN Кот-д'ІвуарCIV Пуэрта-РыкаPUR ЧэхіяCZE
В'етнамVIE КубаCUB РасіяRUS ШатландыяSCO
ГабонGAB КувейтKUW РуандаRWA ШвейцарыяSUI
ГаіціHAI КыргызстанKGZ РумыніяROU ШвецыяSWE
ГамбіяGAM КюрасааCUW Саламонавы АстравыSOL Шры-ЛанкаSRI
ГанаGHA ЛаосLAO СальвадорSLV ЭквадорECU
ГандурасHON ЛатвіяLVA СамаліSOM Экватарыяльная ГвінеяEQG
ГанконгHKG ЛесотаLES СамоаSAM ЭрытрэяERI
ГаянаGUY ЛіберыяLBR Сан-МарынаSMR ЭстоніяEST
ГватэмалаGUA ЛіванLIB Сан-Тамэ і ПрынсіпіSTP ЭфіопіяETH
ГвінеяGUI ЛівіяLBY Саудаўская АравіяKSA ЯмайкаJAM
Гвінея-БісауGNB ЛітваLTU СвазілендSWZ ЯпоніяJPN
ГерманіяGER ЛіхтэнштэйнLIE Сейшэльскія астравыSEY

Састарэлыя коды краін

Зноскі