Зборная Балівіі па футболе

Зборная Балівіі па футболе прадстаўляе Балівію на міжнародных турнірах і ў таварыскіх матчах па футболе, кантралюецца Федэрацыяй футбола Балівіі.

 Балівія
ісп.: Selección de fútbol de Bolivia
МянушкіЗялёныя (ісп.: La Verde)
КанфедэрацыяКАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка)
ФедэрацыяФедэрацыя футбола Балівіі
Галоўны трэнер
КапітанРональд Ральдэс[d] і Luis Haquin[d]
Найбольшая колькасць гульняўРональд Ральдэс (102)
Найлепшы бамбардзірМарсел Марэна (25)
Хатні стадыёнСтадыён імя Эрнанда Сілеса
Код ФІФАBOL
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы49 1 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы18 (ліпень 1997)
Найніжэйшы115 (кастрычнік 2011)
Першая гульня
Чылі Чылі 7:1 Балівія Балівія
(Сант’яга, Чылі; 12 кастрычніка 1926)
Самая буйная перамога
Балівія Балівія 7:0 Венесуэла Венесуэла
(Ла-Пас, Балівія; 22 жніўня 1993)
Балівія Балівія 9:2 Гаіці Гаіці
(Ла-Пас, Балівія; 3 сакавіка 2000)
Самае буйное паражэнне
Уругвай Уругвай 9:0 Балівія Балівія
(Ліма, Перу; 6 лістапада 1927)
Бразілія Бразілія 10:1 Балівія Балівія}
(Сан-Паўлу, Бразілія; 10 красавіка 1949)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў3 (Упершыню 1930)
Найлепшы вынікгрупавы этап (1930, 1950, 1994)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў28 (Упершыню 1926)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1963)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў1 (Упершыню 1999)
Найлепшы вынікгрупавы этап (1999)

Гісторыя

Агульныя звесткі

Гістарычна склалася, што Балівія з’яўляецца адной з найслабых футбольных зборных Паўднёвай Амерыкі, таму на яе рахунку ўсяго тры ўдзелы ў чэмпіянаце свету па футболе — 1930, 1950 і 1994 года. Ні разу зборная не пераадольвала групавы этап, а ў шасці матчах трох турніраў набрала толькі адно ачко пры розніцы мячоў 1—20.

Стадыён

Тым не менш, зборная не лічыцца, як гэта прынята называць футбольным слэнгам, «пастаўшчыком ачкоў». Балівія праводзіць свае матчы ў Ла-Пасе, на стадыёне імя Эрнанда Сілеса. Ла-Пас размешчаны на вышыні 3600 метраў над узроўнем мора, што лічыцца недапушчальным для правядзення футбольных матчаў. Аднак ФІФА зрабіла выключэнне для Балівіі, і з тых часоў балівійцы гуляюць менавіта там. На стадыёне былі здабыты некалькі перамог над моцнымі сапернікамі, прычым гульцы саперніка скардзіліся часта на ўмовы надвор’я, да якіх даўно прывыклі балівійцы.

Дасягненні

Галоўным дасягненнем балівійцаў з’яўляецца выйграны ў 1963 годзе чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі. Станам на верасень 2016 года зборная займае 75-е месца ў рэйтынгу ФІФА, а яе вышэйшым дасягненнем было 18-е месца ў ліпені 1997 года. Таксама балівійцы праславіліся ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 года, калі сенсацыйна разграмілі аргенцінцаў з лікам 6:1. У той сустрэчы вызначыліся найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Хаакін Батэра (аформіў хет-трык), Марсела Марцінс Марэна, Алекс Ды Раса і Луіс Тарыка. Таксама балівійцы ў той жа адборачнай кампаніі змаглі перамагчы Бразілію з лікам 2:1. Яшчэ адным дасягненнем Балівіі з’яўляецца перамога на Летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сінгапуры.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)