Зборная Катара па футболе

Зборная Катара па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Катар на міжнароднай футбольнай арэне. Кантроль над зборнай ажыццяўляе Футбольная асацыяцыя Катара.

 Катар
МянушкіБардовыя (араб. العنابي Al Ennabi‎‎)
КанфедэрацыяАФК (Азія)
ФедэрацыяФутбольная асацыяцыя Катара
Галоўны трэнер
КапітанХасан Аль-Хайдос
Найбольшая колькасць гульняўХасан Аль-Хайдос (175)
Найлепшы бамбардзірАлмаез Алі (47)
Хатні стадыёнАль-Сад
Код ФІФАQAT
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы102 5 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы51 (жнівень 1993, кастрычнік 1993)
Найніжэйшы113 (лістапад 2010)
Першая гульня
Бахрэйн Бахрэйн 2:1 Катар Катар
(Бахрэйн; 27 сакавіка 1970)
Самая буйная перамога
Катар Катар 15:0 Бутан Бутан
(Доха, Катар; 3 верасня 2015)
Самае буйное паражэнне
Кувейт Кувейт 9:0 Катар Катар
(Кувейт; 8 студзеня 1973)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў1 (Упершыню 2022)
Найлепшы вынікгрупавы этап (2022)
Кубак Азіі
Колькасць удзелаў11 (Упершыню 1980)
Найлепшы вынік Чэмпіён (2019, 2023)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў1 (Упершыню 2019)
Найлепшы вынікгрупавы этап (2019)

Гісторыя

Зборная Катара яшчэ ні разу не трапляла на чэмпіянат свету, аднак двойчы ўдзельнічала ў алімпійскім футбольным турніры — у 1984 і 1992. На гульнях 1992 каманда Катара прабілася ў чвэрцьфінал, і на сённяшні дзень гэта з’яўляецца самым вялікім поспехам у гісторыі футбола гэтай краіны.

На 15-х Азіяцкіх гульнях (2006) зборная Катара заваявала залатыя медалі ў спаборніцтвах па футболе. Таксама Катар выйграваў Кубак Персідскага заліва ў 1992 і 2004 гадах, у абодвух выпадках з’яўляючыся краінай-арганізатарам, а таксама ў 2014 годзе. Нацыянальная зборная Катара не прабівалася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, а вось каманда, складзеная з ігракоў не старэйшых за 20 гадоў, стала другой на моладзевым чэмпіянаце свету ў 1981 годзе, саступіўшы ў фінале зборнай ФРГ.

У 2019 годзе зборная Катара ўпершыню ў сваёй гісторыі стала пераможцам Кубка Азіі. 10 лютага 2024 года на дамашнім турніры катарцы перайгралі ў фінале зборную Іарданіі і сталі ўладальнікамі Кубка Азіі ў другі раз.

Выступы на міжнародных турнірах

Чэмпіянат свету

  • 1930—1970 — не ўдзельнічала
  • 1974 — знялася з турніру
  • 1978—2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — групавы этап

Алімпійскія гульні

  • 1972—1980 — не ўдзельнічала
  • 1984 — групавы этап
  • 1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — Чвэрцьфінал
  • 1996—2020 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі

  • 1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — групавы этап
  • 1984 — групавы этап
  • 1988 — групавы этап
  • 1992 — групавы этап
  • 1996 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — Чвэрцьфінал
  • 2004 — групавы этап
  • 2007 — групавы этап
  • 2011 — Чвэрцьфінал
  • 2015 — групавы этап
  • 2019 — Чэмпіён
  • 2023 — Чэмпіён

Азіяцкія гульні

  • 1974 — не ўдзельнічала
  • 1978 — 1-ы групавы этап
  • 1982 — не ўдзельнічала
  • 1986 — групавы этап
  • 1990 — не ўдзельнічала
  • 1994 — групавы этап
  • 1998 — Чвэрцьфінал
  • 2002 — групавы этап
  • 2006 — Чэмпіён
  • 2010 — 1/8 фінала
  • 2014 — не ўдзельнічала
  • 2018 — групавы этап

Крыніцы

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)