Спіс нацыянальных паркаў Канады

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Нацыянальныя паркі Канады адлюстроўваюць прыродныя ландшафты, як тыповыя, так і ўнікальныя, ва ўсіх трынаццаці правінцыях і тэрыторыях Канады. Мэтай агенцтва па парках Канады з'яўляецца стварэнне сістэмы прыродаахоўных зон, якая прадстаўляе ўсю разнастайнасць прыроды Канады[1]. Задачамі паркаў Канады з'яўляецца захаванне экалагічнай цэласнасці паркаў і прадастаўленне магчымасці для наведвання паркаў і вывучэння прыроды Канады ўсімі ахвотнікамі. Агенцтва распрацавала доўгатэрміновы план сістэмы нацыянальных паркаў і вызначыла 39 розных рэгіёнаў, якія неабходна прадставіць у сістэме[2][3]. У 2008 годзе план па стварэнні такой сістэмы быў выкананы на 60 %[1][3].

Ніжэй прадстаўлены спіс нацыяна́льных па́ркаў Кана́ды ў алфавітным парадку. Напачатку 2013 года налічвалася 36 нацыянальных паркаў і 8 нацыянальных паркавых рэзервацый, не лічачы Нацыянальны парк і рэзервацыю Клуэйн, які з'яўляецца і тым, і іншым. У спіс таксама ўключаны чатыры нацыянальныя марскія запаведнікі і адна нацыянальная славутасць. У планах агенцтва шэсць нацыянальных паркаў і адзін нацыянальны марскі парк.

Нацыянальныя паркі і рэзервацыі

Нацыянальнай паркавай рэзервацыяй з'яўляецца мясцовасць, якая ўваходзіць у сістэму нацыянальных паркаў, але заселена індзейскімі народамі. Канчатковыя межы нацыянальнага парку вызначаюцца спецыяльным пагадненнем з індзейскімі абшчынамі. Такім чынам тэрыторыя разглядаецца як «нацыянальная паркавая рэзервацыя», кіраванне якой падпадае пад дзеянне акту аб нацыянальных парках, пры гэтым працягваецца традыцыйная жыццядзейнасць народаў, якія жывуць на тэрыторыі парку, як то паляванне і рыбалоўства. Акрамя таго, меркаванне індзейцаў улічваецца пры кіраванні нацыянальнай паркавай рэзервацыяй[4].

     Паркі, якія цалкам або часткова з'яўляюцца аб'ектамі сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Канадзе[5].

     Намінаваны на статус сусветнай спадчыны ў Канадзе[5][6].

НазваПравінцыя /
Тэрыторыя
Плошча,
км²[7]
Год[7]
заснавання
ВыяваКарта
Нацыянальны парк Аўюітук
Auyuittuq National Park
Нунавут19 707,42001
Нацыянальны парк Банф
Banff National Park
Альберта6 641,01885
Нацыянальны парк паўвостраў Брус
Bruce Peninsula National Park
Антарыа154,01987
Нацыянальны парк Вапуск
Wapusk National Park
Манітоба11 475,01996
Нацыянальны парк Вуд-Буфала
Wood Buffalo National Park
Альберта/Паўночна-Заходнія тэрыторыі44 802,01922
Нацыянальны парк Вунтут
Vuntut National Park
Юкан4 345,01995
Нацыянальная паркавая рэзервацыя Галф-Айлендс
Gulf Islands National Park Reserve
Брытанская Калумбія35,4[8]2003
Нацыянальны парк Глейшэр
Glacier National Park
Брытанская Калумбія1 313,11886
Нацыянальны парк Граслендс
Grasslands National Park
Саскачэван906,41981
Нацыянальны парк Грос-Моры
Gros Morne National Park
Ньюфаўндленд і Лабрадор1 805,01973
Нацыянальная паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас і гістарычнае месца Хайда[сн. 1][9]
Gwaii Haanas National Park Reserve and Haida Heritage Site
Брытанская Калумбія1 495,01988
Нацыянальны парк Джаспер
Jasper National Park
Альберта10 878,01907
Нацыянальны парк Джорджыян-Бей-Айлендс
Georgian Bay Islands National Park
Антарыа25,61929
Нацыянальны парк Івавік[сн. 2][10]
Ivvavik National Park
Юкан10 168,41984
Нацыянальны парк Ёха
Yoho National Park
Брытанская Калумбія1 313,11886
Нацыянальны парк Кеджымкуджык
Kejimkujik National Park
Новая Шатландыя403,71967
Нацыянальны парк Кейп-Брэтан-Хайлендс
Cape Breton Highlands National Park
Новая Шатландыя948,01936
Нацыянальны парк і рэзервацыя Клуэйн
Kluane National Park and Reserve
Юкан22 013,31972
Нацыянальны парк Кутэней
Kootenay National Park
Брытанская Калумбія1 406,41920
Нацыянальны парк Кучыбагвак
Kouchibouguac National Park
Нью-Брансуік239,21969
Нацыянальны парк Кутынірпаак [сн. 3][11]
Quttinirpaaq National Park
Нунавут37 775,01988
Нацыянальны парк Ла-Марысі
La Mauricie National Park
Квебек536,11970
Нацыянальны парк Маўнт-Рэвелстак
Mount Revelstoke National Park
Брытанская Калумбія259,71914
Нацыянальная паркавая рэзервацыя архіпелаг Мінган
Mingan Archipelago National Park Reserve
Квебек150,71984
Нацыянальная паркавая рэзервацыя Наатсіча[12]
Naats'ihch'oh National Park Reserve
Паўночна-Заходнія тэрыторыі7 600,02012
Нацыянальны парк Нахані
Nahanni National Park Reserve
Паўночна-Заходнія тэрыторыі4 765,21976
Нацыянальны парк Олавік
Aulavik National Park
Паўночна-Заходнія тэрыторыі12 200,01992
Нацыянальная паркавая рэзервацыя Пасіфік-Рым
Pacific Rim National Park Reserve
Брытанская Калумбія285,8[сн. 4]1970
Нацыянальны парк Поінт-Пілі
Point Pelee National Park
Антарыа15,01918
Нацыянальны парк Прынс-Альберт
Prince Albert National Park
Саскачэван3 874,31927
Нацыянальны парк вострава прынца Эдуарда
Prince Edward Island National Park
Востраў Прынца Эдуарда21,51937
Нацыянальны парк Пукаскуа
Pukaskwa National Park
Антарыа1 877,81978
Нацыянальны парк Райдынг-Маўнтын
Riding Mountain National Park
Манітоба2 973,11929
Нацыянальны парк Сент-Лоўрэнс-Айлендс
St. Lawrence Islands National Park
Антарыа9,01904
Нацыянальны парк Сірмілік
Sirmilik National Park
Нунавут22 200,0[13]2001
Нацыянальны парк Сэйбл-Айленд[14]
Sable Island National Park
Новая Шатландыя34,02011
Нацыянальны парк Тэра-Нова
Terra Nova National Park
Ньюфаўндленд і Лабрадор399,91957
Нацыянальны парк Торнгат-Маўнтынс
Torngat Mountains National Park
Ньюфаўндленд і Лабрадор9 600,02005
Нацыянальны парк Туктут-Ногаіт
Tuktut Nogait National Park
Паўночна-Заходнія тэрыторыі16 340,01996
Нацыянальны парк Укусіксалік
Ukkusiksalik National Park
Нунавут20 500,02003
Нацыянальны парк Уотэртан-Лейкс[сн. 5][15]
Waterton Lakes National Park
Альберта505,01895
Нацыянальны парк Фандзі
Fundy National Park
Нью-Брансуік205,91948
Нацыянальны парк Фарыён
Forillon National Park
Квебек240,41970
Нацыянальны парк Элк-Айленд
Elk Island National Park
Альберта194,01913

Планаваныя нацыянальныя паркі

НазваПравінцыя /
Тэрыторыя
Плошча,
км²
ВыяваКарта
Нацыянальны парк Боўэн-Айленд[16]
Bowen Island National Park
Брытанская Калумбія
Нацыянальны парк Куасуітук[17]
Qausuittuq National Park
Нунавут
Нацыянальная паркавая рэзервацыя Мілі-Маўнтынс [18]
Mealy Mountains National Park Reserve
Ньюфаўндленд і Лабрадор
Нацыянальны парк Руж [19]
Rouge National Urban Park
Антарыа
Нацыянальная паркавая рэзервацыя Саўт-Оканаган—Лоўэр-Сімілкамін[20]
South Okanagan-Lower Similkameen National Park Reserve
Брытанская Калумбія
Нацыянальны парк Тэйдэн-Ненэ[12]
Thaydene Nene National Park
Паўночна-Заходнія тэрыторыі33 500,0

Нацыянальныя марскія запаведнікі

Нацыянальныя марскія запаведнікі з'яўляюцца адносна новымі аб'ектамі ў сістэме паркаў Канады і прызначаны для аховы марской экасістэмы. Агенцтва распрацавала доўгатэрміновы план сістэмы нацыянальных марскіх запаведнікаў і вызначыла 29 розных рэгіёнаў на ўзбярэжжы Канады і Вялікіх азёрах, якія неабходна прадставіць у сістэме[21]. Ніжэй прадстаўлены пералік дзеючых і разгляданых нацыянальных марскіх паркаў Канады[22][23].

НазваПравінцыя /
Тэрыторыя
Плошча,
км²
Год
заснавання
ВыяваКарта
Нацыянальная марская паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас
Gwaii Haanas National Marine Conservation Area Reserve
Брытанская Калумбія3.400,02010
Нацыянальны марскі парк Возера Верхняе
Lake Superior National Marine Conservation Area
Антарыа10.000,02007
Нацыянальны марскі парк Сагеней-Сен-Ларан
Saguenay–St. Lawrence Marine Park
Квебек1.246,01998
Нацыянальны марскі парк Фатам-Файв
Fathom Five National Marine Park
Антарыа112,01987
Нацыянальная марская паркавая рэзервацыя Паўднёвы праліў Джорджыя
Southern Strait of Georgia National Marine Conservation Area Reserve
Брытанская Калумбіяплануецца

Нацыянальная славутасць

Праграма нацыянальных славутасцяў была распрацавана ў 1978 годзе, для захавання ўнікальных прыродных аб'ектаў, якія ўяўляюць навуковая цікавасць. З тых часоў толькі адзін аб'ект патрапіў пад дзеянне праграмы[24].

НазваПравінцыя /
Тэрыторыя
Плошча,
км²
Год
заснавання
ВыяваКарта
Нацыянальная славутасць Пінга
Pingo National Landmark
Паўночна-Заходнія тэрыторыі16,01984

Гл. таксама

Зноскі

Заўвагі

Спасылкі