Старажытныя ўсходнія цэрквы

Старажытныя ўсходнія цэрквы — група старажытных цэркваў усходняга хрысціянства, якія прызнаюць пастановы і вызнаюць веравучыцельныя дагматы толькі першых двух або трох Усяленскіх сабораў[1][2][3][4][5]. Тэрміны «арыентальныя праваслаўныя цэрквы» і «старажытныя праваслаўныя цэрквы» выкарыстоўваюцца для абазначэння шасці ўсходніх цэркваў, якія не прызнаюць Халкідонскі і ўсе наступныя, паводле візантыйскай і лацінскай традыцый, Усяленскія саборы, у сувязі з чым у навуковай і багаслоўскай літаратуры таксама называюцца міяфізіцкімі і нехалкідонскімі цэрквамі[6][7][8][9][10].

Дыяфізіцкая Асірыйская Царква Усходу, якая прызнае толькі два першыя Усяленскія саборы і не знаходзіцца ў еўхарыстычных зносінах з цэрквамі міяфізіцкай хрысталогіі, таксама адносіцца да групы старажытных усходніх цэркваў[1][2][11].

Старажытныя ўсходнія цэрквы

Да Старажытных усходніх цэркваў адносяцца:

І арыентальныя праваслаўныя:

Вучэнне арыентальных праваслаўных цэркваў

Апроч абрадавых адрозненняў, у параўнанні з Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквамі, арыентальныя цэрквы адрозніваюцца сваёй хрысталогіяй, якая бярэ пачатак у багаслоўі Александрыйскай школы і, у прыватнасці, у вучэнні Святога Кірыла Александрыйскага, «12 анафематызмаў» якога былі прыняты на Трэцім Усяленскім саборы. Арыентальныя праваслаўныя цэрквы захоўваюць хрысталогічную формулу Святога Кірыла «μία φύσις τοῦ θεοῦ λόγου σεσαρκωμένη», таму іх хрысталогію называюць міяфізіцкай.

У адказ на абвінавачванні праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў у «нестарыянстве» арыентальным цэрквам часта прыпісваюць вызнаванне монафізіцтва ці монафеліцтва. Асабліва часта гэта сустракаецца сярод праваслаўных і каталіцкіх аўтараў, пры гэтым некаторымі даследчыкамі выкарыстоўваецца выраз «намінальныя монафізіты»[12]. Самі ж арыентальныя праваслаўныя цэрквы анафематнічаюць монафізіцтва, як і яго стваральніка Еўтыхія, і паводле іх разумення, застаюцца вернымі дахалкідонскаму праваслаўю Адзінай Царквы.

Дыялог Праваслаўнай Царквы і Арыентальных Праваслаўных Цэркваў

У 1964 годзе ў горадзе Орхус (Данія) пачаўся дыялог паміж багасловамі праваслаўных цэркваў і арыентальных праваслаўных цэркваў. Бакі прыйшлі да наступных высноў[7]:

  • Праваслаўныя цэрквы, якія вызнаюць дыяфізіцтва, не з’яўляюцца «нестарыянскімі», бо версія дыяфізіцтва, якога прытрымліваўся Несторый, уяўляе сабой з пункту гледжання іпастаснага адзінства Эфескага сабору, прынятага арыентальнымі цэрквамі і Халкідонскага, Другога Канстанцінопальскага сабораў, чые пастановы таксама прызнаюць сярод праваслаўных цэркваў — двухсуб’ектную хрысталогію, якая аддзяляе Увасобленае Слова і чалавечую асобу Хрыста[13].
  • Арыентальныя праваслаўныя цэрквы — не монафізіцкія, бо монафізіцтва — гэта еўтыхіянская ерась, якая аддана анафеме не толькі праваслаўнымі цэрквамі, але арыентальнымі (у прыватнасці Армянскай апостальскай царквой).

Дыялог працягваўся, прынамсі, да 1994 года[14].

Крытыка дыялогу

Багасловы В. М. Лур’е і А. В. Кураеў у сваім адкрытым лісце старшыне багаслоўскай камісіі Рускай праваслаўнай Царквы МП з нагоды магчымай Уніі дыяфізіцкіх халкідонскіх цэркваў візантыйскай традыцыі з дахалкідонскімі міяфізіцкімі цэрквамі[7] сцвярджалі, што з пункту гледжання Візантыйскага праваслаўя, «монафізіцтва» тэрміналагічна дапушчальна ў праваслаўным дыскурсе, але «монафізіцтва» ў тым выглядзе, як яго разумеюць гістарычныя дахалкідонскія цэрквы, не адпавядае праваслаўнаму веравучэнню, і з’яўляецца ў сутнасці формай монафізіцкай ерасі[14].

Асірыйская царква Усходу

Асірыйская царква Усходу (ці проста «Царква Усходу»), адзіная старажытная ўсходняя царква, якая існуе ў наш час і адпрэчвае не толькі Халкідонскі сабор, але і Трэці Усяленскі сабор. Асірыйская царква не мае еўхарыстычных зносін ні з адной іншай Арыентальнай праваслаўнай царквой, і таму лічыцца асобнай царквой сярод іншых усходне-хрысціянскіх цэркваў. Нягледзячы на гэта, у навуковых працах, Асірыйская царква Усходу прылічваецца да старажытных усходніх цэркваў[11].

Асірыйская царква Усходу сваім багаслоўем уяўляе крайнюю супрацьлегласць дахалкідонскім Арыентальным праваслаўным Цэрквам. Вучэнне Асірыйскай царквы Усходу будуецца на хрысталогіі Антыяхійскай багаслоўскай школы, прыхільнікам якой быў Канстанцінопальскі патрыярх Несторый, таму лічыцца, што Асірыйская царква Усходу вызнае «нестарыянства»[15].

Мараніцкая каталіцкая царква

Часам прылічаная да Старажытных усходніх цэркваў Мараніцкая царква ў наш час вызнае каталіцкую дагматыку і з’яўляецца адной з Усходнекаталіцкіх цэркваў. У адрозненне ад большасці іншых Усходнекаталіцкіх цэркваў яна ўтварылася не ў выніку заключэння уніі з Рымска-каталіцкай царквой часткі якой-небудзь Старажытнай усходняй царквы, а ў выніку прыняцця каталіцкай дагматыкі ўсёй царквой.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Навукова-багаслоўская літаратура

  1. John Anthony McGuckin, «The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity»(недаступная спасылка), Publisher: Wiley-Blackwell, 2011.
  2. В. В. Болотов. Лекции по истории древней Церкви. — Петроград: Третья Государственная Типография, 1918. — Т. 4. — 600 с.
  3. Карташёв А. В. Вселенские Соборы Архівавана 28 ліпеня 2012.. — М.: Республика, 1994. — 542 с. — ISBN 5-250-01847-5.
  4. Jean Meyendorff. Le Christ dans la Theologie Byzantine. Paris, 1968. (На английском: John Meyendorff. Christ in the Eastern Christian Thought. New York, 1969. Русский перевод: Прот. Иоанн Мейендорф. «Иисус Христос в восточном православном богословии». М., 2000.)

Міяфізіцкае багаслоўе

  1. H.H. Pope Shenouda III «THE NATURE OF CHRIST»
  2. MAIN DOCTRINES AND PRACTICE OF THE CHURCH — Ethiopian Orthodox Tewahedo Church