Стэн Лі

Стэн Лі (англ.: Stan Lee, сапраўднае Стэнлі Марцін Лібер, англ.: Stanley Martin Lieber; 28 снежня 1922[14], Нью-Ёрк, ЗША — 12 лістапада 2018) — амерыканскі пісьменнік, акцёр, прадзюсар, тэлевядучы, сцэнарыст, рэдактар і стваральнік персанажаў коміксаў[15][16], былы прэзідэнт і старшыня савета дырэктара выдавецтва «Marvel Comics».

Стэн Лі
англ.: Stan Lee
Імя пры нараджэнніангл.: Stanley Martin Lieber[9]
Род дзейнасцівыдавец, сцэнарыст коміксаў, рэдактар, кінапрадзюсар, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, кінаакцёр, салдат, тэлевядучы, сцэнарыст, выканаўчы дырэктар, акцёр агучвання, выканаўчы прадзюсар, пісьменнік
Дата нараджэння28 снежня 1922(1922-12-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці12 лістапада 2018(2018-11-12)[5][6][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнаннеагнастыцызм[11][12]
ЖонкаJoan Lee[d]
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
АўтографВыява аўтографа
Сайтtherealstanlee.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у кватэры сваіх яўрэйскіх бацькоў-імігрантаў румынскага паходжання, Селіі (народжаная Саламона) і Джэка Ліберыя[14][17][18], на рагу 98-й заходняй вуліцы ў канцы заходняга авеню Манхэтэна[14]. Бацька Стэна навучаўся як закройшчык, але працаваў мала, асабліва пасля вялікай дэпрэсіі, таму сям’я пераехала на авеню Форт-Вашынгтон[19]. Калі Лі было амаль 9 гадоў, нарадзіўся яго першы і адзіны брат, Лары. Да таго часу, як Лі стаў падлеткам, сям’я стала жыць у аднапакаёвай кватэры на 1720 Юніверсіці-авеню ў Брукліне. Лі з братам жылі ў адным пакоі, а іх бацькі спалі побач на раскладной канапе.[20]

Стэн Лі скончыў старэйшую школу Дэвіта Клінтана ў Бронксе[21], куды да гэтага пераехала яго сям’я. Быў ненаедным чытачом. Малады Стэн працаваў на многіх работах: займаўся напісаннем некралогаў для службы навін і прэс-рэлізаў па Нацыянальнай праграме сухотнага цэнтра, дастаўкай сэндвічаў у офісы (у тым ліку ў Ракфелераўскім цэнтры), а таксама продажам падпісак на газету New York Herald Tribune. У 1

У кастрычніку 1942 года быў прызваны ў армію ЗША, дзе праслужыў да кастрычніка 1945 года.

Стэну Лі дапамаглі стаць такім вядомым многія людзі: яго дзядзька Робі Саламон[22], рэдактар Timely Comics Джо Сайман, выдавец коміксаў Марцін Гудман. Акрамя гэтага, жонкай Гудмана была Джын — стрыечная сястра Стэна[23].

У супрацоўніцтве з іншымі мастакамі і пісьменнікамі (самыя вядомыя — Джэк Кірбі і Стыў Дзітка) ён стварыў мноства вядомых персанажаў коміксаў, такіх як Чалавек-павук, Жалезны чалавек, Халк, Чорная пантэра, Доктар Стрэндж, Фантастычная чацвёрка і Людзі Ікс.

Стэн Лі сыграў эпізадычныя ролі ў многіх фільмах, знятых па матывах коміксаў Marvel Comics: «Людзі Ікс», «Людзі Ікс: Апошняя бітва», «Чалавек-павук», «Чалавек-павук 2», «Чалавек-павук 3: Вораг у адлюстраванні», «Жалезны Чалавек», «Падшыванец», «Халк», «Неверагодны Халк», «Фантастычная чацвёрка», а таксама многія іншыя. У фільме «Фантастычная чацвёрка 2: Уварванне Сярэбранага сёрфера» ён хоча трапіць на вяселле Рыда Рычардса і Сьюзан Шторм, але яго не пускаюць, так як яго няма ў спісах гасцей. Сцэна доўжыцца некалькі секунд, і Лі два разы называе сваё імя, пасля чаго яго выганяюць. Стэн Лі ўпершыню сыграў самога сябе ў фільме Кевіна Сміта «Лоботрясы»: Стэн сустракаецца з адным з галоўных персанажаў па імя Бродзі (акцёр Джэйсан Лі) і распавядае яму гісторыю свайго няўдалага кахання, навучае героя на прымірэнне з яго ўласным каханнем (актрыса Шэнэн Доэрці).

Таксама яму і яго коміксах прысвечана 16-я серыя трэцяга сезону серыяла «Тэорыя вялікага выбуху». У канцы серыі Стэн Лі ўдзельнічае ў сцэне з галоўнымі героямі серыяла.[24]. Яшчэ адна ролю на тэлебачанні — кіроўца аўтобуса ў 16-й серыі першага сезона серыяла «Героі»[25]. Акрамя гэтых роляў, Ці ўдзельнічаў у стварэнні мангі «Heroman»[26].

Сумесна з Джонам Бускема з’яўляецца аўтарам кнігі «How to Draw Comics. The Marvel Way».У мультсерыяле «Чалавек-павук» у апошняй серыі пятага сезону з’яўляецца ў паралельным вымярэнні як стваральнік коміксаў пра Чалавека-павука.

У Стэна ёсць свой канал у YouTube «Свет герояў»

У пачатку 2016 года пісьменнік прызнаўся ў значным пагаршэнні зроку, з-за якога ён страціў магчымасць чытаць і пісаць[27].

Смерць

Стэн Лі памёр 12 лістапада 2018 года ў медыцынскім цэнтры Седарс-Сінай, куды яго даставілі з дому на "хуткай дапамозе".  Прычынамі смерці Лі былі названы спыненне сэрца, дыхальная і хранічная сардэчная недастатковасць.[28]

Цікавыя факты

  • Стэн Лі любіць фільмы з Брусам Лі[29].
  • Стэн Лі з’яўляўся ў мультсерыяле «Сімпсаны» у ролі самога сябе
  • Любімыя пісьменнікі Стэна Лі: Стывен Кінг, Герберт Уэлс, Марк Твэн, Артур Конан Дойл, Уільям Шэкспір, Чарлз Дыкенс і Харлан Элісан[30].
  • Стэн Лі часта мільгае ў гульні Lego Marvel Super Heroes. Таксама з’яўляецца ў ёй гульнявым персанажам і валодае сумессю здольнасцяў такіх герояў як Чалавек-павук, Цыклоп, Містэр Фантэстік і інш. Існуе гэтак жа працоўная версія аб тым, што выконваючы камео ў фільмах сусвету Марвел Стэн Лі гуляе персанажа па імі Усявышні (One-Above-All) які з’яўляецца Богам сусвету Marvel і яе творцам.
  • Стэн таксама часта з’яўляецца ў місіях гульні Lego Marvel Avengers, у якой з’яўляецца гульнявым персанажам, здольны ператварацца ў «Пышнага Халк», мае ў арсенале асаблівыя касцюмы «Жалезны Стэн» і «Стэнобой». Можа перасоўвацца на хуткіх хуткасцях; лётаць, выкарыстоўваючы дубінкі Сарвігаловы. Мае ў арсенале адмысловы шчыт.
  • Стэн Лі з’яўляецца ў мультфільме Горад Герояў, у ролі бацькі Фрэда.
  • Стэн Лі з’яўляецца камео ва ўсіх фільмах кінематаграфічнай сусвету «MARVEL».
  • Стэн Лі з’яўляўся ў мультсерыяле «Фінес і Ферб» у ролі прадаўца хот-догаў

Створаныя персанажы

Лі у 2011 годзе.

Узнагароды

  • У 1995 годзе уключаны ў залу славы Джэка Кербі.
  • У 2002 годзе атрымаў прэмію «Сатурн» у катэгорыі «Узнагарода за дасягненні ў кар’еры».
  • У 2008 годзе ўдастоены Нацыянальнай медалі ЗША ў галіне мастацтваў.

Кнігі

  • «How to Draw Comics. The Marvel Way» (сумесна з Джонам Бускема).
  • «Стэн Лі. Як маляваць коміксы»

Фільмаграфія

Акцёрскія працы

Астатнія працы

Акрамя акцёрства Стэн Лі таксама працуе ў іншых сферах кінематографа. Ён выступаў у ролі прадзюсара ў такіх фільмах, як: «Капітан Амерыка», «Нік Ф’юры: Агент Ш.Ч.Ы.Т.», «Блэйд», «Людзі Ікс», «Блэйд 2», «Чалавек-павук», «Вісус», «Людзі Ікс 2», «Халк», «Карнік», «Чалавек-павук 2», «Блэйд 3: Троіца», «Электра», «Лясун», «Фантастычная чацвёрка», «Людзі Ікс: Апошняя бітва», «Прывідны гоншчык», «Чалавек-павук 3: Вораг у адлюстраванні», «Фантастычная чацвёрка: Уварванне Сярэбранага серфера», «Жалезны чалавек», «Неверагодны Халк», «Карнік: Тэрыторыя вайны» і «Жалезны чалавек 2». Акрамя работ прадзюсара, Стэн Лі быў нават мантажорам відэа «Spider-Man: The Ultimate Villian Showdown». У 2016 ён зняў уласны серыял — «Шчасліўчык», галоўную ролю Гары Клейтана ў ім выканаў Джэймс Нэсбіт.

Зноскі

  • http://www.people.com/people/article/0,,20072820,00.html
  • http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1540-5931.2007.00480.x/full
  • https://www.hollywoodreporter.com/news/stan-lee-marvel-comics-legend-721450
  • Stan Lee // BD Gest' Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • http://www.tmz.com/2018/11/12/stan-lee-dead-dies-marvel-comics/
  • https://web.archive.org/web/20181115131329/https://www.nytimes.com/2018/11/12/obituaries/stan-lee-dead.html Праверана 16 лістапада 2018.
  • https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/stan-lee-creator-of-superheros-dies-at-95/2018/11/12/0ca938da-e6ac-11e8-a939-9469f1166f9d_story.html?noredirect=on
  • а б https://history-biography.com/stan-lee/ Праверана 26 студзеня 2021.
  • https://www.churchpop.com/2018/11/14/what-marvel-comics-co-creator-stan-lee-believed-about-god-religion-the-afterlife/
  • https://religionunplugged.com/news/2018/11/14/stan-lee-on-god
  • http://www.ny1.com/nyc/all-boroughs/news/2018/11/12/stan-lee-was-born-in-nyc---and-many-of-his-stories-took-place-there
  • а б в Lee, Stan, and Mair, George.
  • Wright, Bradford W. Comic Book Nation: The Transformation of Youth Culture in America (The Johns Hopkins University Press, 2003), ISBN 978-0-8018-7450-5, p. 207
  • Wright, p. 218
  • Renee Graham (2003-02-12). "Stan Lee and the Rise and Fall of the American Comic Book". The Boston Globe. Праверана 2008-02-26.
  • Stan Lee. FilmReference.com. Праверана Apr. 27, 2010.
  • Lewine, Edward, "Sketching Out His Past", ''The New York Times Key Magazine'' Slide Show (September 4, 2007), Image 1. The New York Times. Праверана Apr. 27, 2010.
  • Lewine, ''The New York Times'', Image 2. The New York Times. Праверана Apr. 27, 2010.
  • Biography(недаступная спасылка). StanLeeWeb.com. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2007. Праверана Apr. 27, 2010.
  • Per Timely Comics' wartime editor Vincent Fago in interview, Alter Ego vol. 3, #11 (November 2001)
  • Lee and Mair, Excelsior, p.22
  • DigitalSpy.com(недаступная спасылка). DigitalSpy.com (28 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана Apr. 27, 2010.
  • Julia Ward (2007-02-07). "Stan Lee to make Heroes cameo". TV Squad. Праверана 2010-09-17.
  • Heroman (TV). Anime News Network. Праверана Apr. 27, 2010.
  • Создатель Человека-паука потерял способность читать и писать. lenta.ru. Праверана 12 студзеня 2016.
  • Stan Lee's Cause of Death Revealed (англ.). Peoplemag. Праверана 4 лютага 2024.
  • Stan’s Soapbox, Bullpen Bulletins, October 2000
  • Stan’s Soapbox, Bullpen Bulletins, October 1998
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)