Туберкулёз

інфекцыйная хвароба

Туберкулёз (лац.: tuberculum — бугарочак, англ.: tuberculosis, грэч. Φυματίωση) — інфекцыйнае захворванне чалавека і жывёл (часцей буйнога рагатага ската, свінняў, кур), якое выклікаецца некалькімі разнавіднасцямі кіслотаўстойлівых мікабактэрый (род Mycobacterium) (састарэлая назва — палачка Коха).[1]. Туберкулёз звычайна паражае лёгкія, радзей закранаючы іншыя органы і сістэмы. Mycobacterium tuberculosis перадаецца паветрана-кропельным шляхам пры размове, кашлі і чханні хворага[2]. Часцей за ўсё пасля інфіцыравання мікабактэрыямі захворванне працякае ў бессімптомнай, схаванай форме (тубінфіціяванасць), але прыкладна адзін з дзесяці выпадкаў схаванай інфекцыі ў рэшце рэшт пераходзіць у актыўную форму.

Туберкулёз
Рэнтгенаграма органаў грудной клеткі хворага на сухоты
Рэнтгенаграма органаў грудной клеткі хворага на сухоты
МКХ-10A15.15.-A19.19.
МКХ-9010010-018018
OMIM607948
DiseasesDB8515
MedlinePlus000077 і 000624
MeSHD014376
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Класічнымі сімптомамі сухотаў лёгкіх ёсць працяглы кашаль з макроццем, часам з крывахарканнем, якое з'яўляецца на больш позніх стадыях, ліхаманка, слабасць, начная патлівасць і значнае пахуданне. Дыягностыка заснавана на флюараграфіі і рэнтгенаграфіі органаў і сістэм, мікрабіялагічным даследаванні рознага біялагічнага матэрыялу, рэакцыі Манту, а таксама метадзе малекулярна-генетычнага аналізу і іншых. Лячэнне складанае і доўгае, якое патрабуе прыём прэпаратаў на працягу мінімум шасці месяцаў. Асоб, якія кантактавалі з хворым, абследуюць флюараграфічным метадам або з дапамогай рэакцыі Манту, з магчымасцю прызначэння прафілактычнага лячэння процітсухотнымі прэпаратамі.

Прыкметныя складанасці ў лячэнні сухотаў узнікаюць пры наяўнасці ўстойлівасці ўзбуджальніка да процісухотных прэпаратаў асноўнага і, радзей, рэзервовага шэрагу, якая можа быць выяўлена толькі пры мікрабіялагічным даследаванні. Устойлівасць да ізаніязіду і рыфампіцыну таксама можа быць усталяваная метадам ПЦР. Прафілактыка сухотаў заснаваная на скрынінгавых праграмах, прафаглядах, а таксама на вакцынацыі дзяцей вакцынай БЦЖ або БЦЖ-М.

Існуе меркаванне, што M. tuberculosis інфіцыравана прыкладна траціна насельніцтва Зямлі[3], і прыкладна кожную секунду ўзнікае новы выпадак інфекцыі[4]. Доля людзей, якія захворваюць на туберкулёз кожны год ва ўсім свеце, не змяняецца, аднак з-за росту колькасці насельніцтва абсалютная колькасць новых выпадкаў працягвае павяличвацца[4]. У 2007 годзе налічвалася 13,7 млн зарэгістраваных выпадкаў хранічных актыўных сухотаў, 9,3 млн новых выпадкаў захворвання і 1,8 млн выпадкаў смерці, галоўным чынам у краінах, якія развіваюцца[5]. Акрамя таго, усё больш людзей у развітых краінах заражаюцца на туберкулёз, таму што іхная імунная сістэма слабее з-за прыёму імунасупрэсіўных прэпаратаў, злоўжывання псіхаактыўных рэчываў і асабліва пры ВІЧ-інфекцыі. Распаўсюджанне сухотаў размеркаваны нераўнамерна па ўсім свеце, каля 80 % насельніцтва ў многіх азіяцкіх і афрыканскіх краінах маюць станоўчы вынік сухотных пробаў, і толькі сярод 5-10 % насельніцтва ЗША такі тэст станоўчы. Паводле некаторых дадзеных, на тэрыторыі Расіі тубінфіцыраванасць дарослага насельніцтва прыблізна ў 10 разоў вышэй, чым у развітых краінах[6].

Гісторыя

Туберкулёз суправаджаў чалавецтва спрадвеку. Яшчэ ў астатках костак старажытных людзей знаходзілі сляды туберкулёзнага паражэння. Апісанне хваробы знаходзілі ў егіпецкіх іерогліфах, старых персідскіх кнігах, індыйскіх ведах. У вавілонскіх законах Хамурапі ўстаноўлена права на развод з жанчынай, калі мужчына захварэў на сухоты. Старажытнагрэчаскі лекар Гіпакрат у канцы V — на пачатку IV стагоддзя да н.э. апісаў праявы сухотаў і апісаў яго патагенез, але лічыў гэту хваробу спадчыннай, паколькі яна паражала цэлыя сем'і. Арыстоцель першым апісаў сухотны грудок, а Клаўдзій Гален у Старажытным Рыме сцвярджаў, што гэтая хвароба з'яўляецца заразнай.

Відавочна, пад гэтай хваробай апісваліся розныя хваробы, якія суправаджаюцца інтаксікацыяй, высільваннем, крывохарканнем, крывацёкамі, таму і ўзнікла такая назва як сухоты (па-лацінску: phthisis), што азначае знясіленне. Пад тэрмінам tuberculum разумелі змены, якія назіраюцца на паверхні органаў, або што-небудзь, што выступала над яго паверхняй пры выкрыцці. У старажытных рускіх летапісах таксама згадваецца гэтая хвароба як запаленне рэгіянальных лімфатычных вузлоў. Тады яе лячылі хірургічным метадам і прыпяканнем. Так лячылі ў прыватнасці кіеўскага князя Святаслава Яраславіча ў 1076 годзе.

Нягледзячы на значнае распаўсюджванне сухотаў у Сярэднявеччы, навукоўцы ў асноўным карысталіся трактатамі старажытнагрэчаскіх аўтараў, а працы Гіпакрата і Галена лічылі бясхібным. Толькі ў XVI стагоддзі венецыянец Джыралама Фракастора сцвярджаў, што сухоты заразныя і іх пераносіць нейкае «насенне». У 1678 годзе галандскі лекар Францыск Сільвіа апісаў сухотны горбік у лёгкіх памерлага і назваў яго tuberculum. Аднак ён лічыў, што гэта зменены лімфатычны вузел. У 1689 годзе англійскі лекар Рычард Мортан апублікаваў свой ​​трактат пад назвай «Фтызіялогія, або трактат пра сухоты», дзе выклаў падобныя здагадкі[7][8]. Толькі ў 1793 годзе таксама англічанін Бейлі даказаў, што тыя горбікі — не змененыя лімфатычныя вузлы, а спецыфічныя стварэнні, характэрныя толькі для сухотаў, і якія могуць злівацца і распадацца.

Гэты напрамак даследаванняў развіў і дапоўніў французскі вучоны Рэнэ Лаенек (18811926). Ён даказаў, што горбік і казеозны некроз ёсць універсальны субстрат сухотаў. Ён таксама прапанаваў першую класіфікацыю сухотаў і высунуў канцэпцыю пра апікакаўдальнае распаўсюджванне сухотаў у лёгкіх. Прапанаваны ім метад аўскультацыі разам з распрацаванай яшчэ ў 1760 годзе Леапольдам Аўэнбругерам перкусіяй, падалі шырокія магчымасці для клінічнага распазнання сухотаў.

Узбуджальніка хваробы адкрыў Роберт Кох.

Выбітныя асобы, якія хварэлі на туберкулёз

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі