Інфекцыйныя захворванні

Інфекцыйныя захворванні — гэта група захворванняў, якія выклікаюцца пранікненнем у арганізм патагенных (хваробатворных) мікраарганізмаў. Для таго каб патагенны мікроб выклікаў інфекцыйнае захворванне, ён павінен мець вірулентнасць (атрутнасцю; лац.: virus — яд), гэта значыць здольнасць пераадольваць супраціўляльнасць арганізма і праяўляць таксічнае дзеянне. Адны патагенныя агенты выклікаюць атручванне арганізма вылучаемымі імі падчас жыццядзейнасці экзатаксінамі (слупняк, дыфтэрыя), іншыя — вызваляюць таксіны (эндатаксіны) пры разбурэнні сваіх целаў (халера, брушны тыф).

Адной з асаблівасцей інфекцыйных захворванняў з'яўляецца наяўнасць інкубацыйнага перыяду, гэта значыць перыяду ад часу заражэння да з'яўлення першых прыкмет. Працягласць гэтага перыяду залежыць ад спосабу заражэння і віду ўзбуджальніка і можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх гадоў (апошняе бывае рэдка). Месца пранікнення мікраарганізмаў у арганізм завуць уваходнымі варотамі інфекцыі. Для кожнага віду захворвання маюцца свае ўваходныя вароты, так, напрыклад, халерны вібрыён пранікае ў арганізм праз рот і не здольны пранікаць праз скуру.

Класіфікацыя

Існуе вялікая колькасць класіфікацый інфекцыйных захворванняў. Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя інфекцыйных захворванняў Л. У. Грамашэўскага:

У залежнасці ад прыроды узбуджальнікаў інфекцыйныя хваробы класіфікуюцца на:

Эпідэміялогія

Disability-adjusted life year (DALY) па прычыне інфекцыйных і паразітарных захворванняў на 100000 чалавек у 2004 годзе.[1]

У наступнай табліцы пералічаны інфекцыйныя захворванні, ад якіх, паводле даных СААЗ, у 2002 годзе памерла больш за 100000 чалавек. Для параўнання прыведзены даныя 1993 года.

Колькасць смерцяў у свеце, прычынай якіх з'явіліся інфекцыйныя захворванні[2][3]
МесцаПрычына смерціПамерла ў 2002 млн.%
усіх смерцяў
Памерла ў 1993 млн.Месца ў 1993
N/AУсе інфекцыйныя захворванні14.725.9 %16.432.2 %
1Захворванні ніжніх дыхальных шляхоў[4]3.96.9 %4.11
2ВІЧ/СНІД2.84.9 %0.77
3Кішэчныя захворванні[5]1.83.2 %3.02
4Сухоты1.62.7 %2.73
5Малярыя1.32.2 %2.04
6Адзёр0.61.1 %1.15
7Коклюш0.290.5 %0.367
8Слупняк0.210.4 %0.1512
9Менінгіт0.170.3 %0.258
10Сіфіліс0.160.3 %0.1911
11Гепатыт В0.100.2 %0.936
12-17Трапічныя хваробы (6)[6]0.130.2 %0.539, 10, 16-18
Заўв.: Іншымі прычынамі з'яўляюцца матчына і дзіцячая смяротнасць(5.2 %), недастатковае харчаванне (0.9 %),
неінфекцыйныя захворванні (58.8 %), і траўмы (9.1 %).

Лідыруюць па колькасці смерцяў ВІЧ/СНІД, сухоты і малярыя. Колькасць смерцяў амаль па ўсіх захворваннях зменшылася, аднак у СНІДа гэты паказчык узрос у 4 разы. Дзіцячыя хваробы ўключаюць коклюш, поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр і слупняк, а таксама высокі працэнт захворванняў ніжніх дыхальных шляхоў і кішэчных захворванняў.

Прафілактыка

Прафілактычныя меры:

Карантын — гэта комплекс мерапрыемстваў па спыненні распаўсюджвання інфекцыі, сюды ўключаецца ізаляцыя раней захварэлых, дэзінфекцыя месца жыхарства, выяўленне тых, хто кантактуе з хворымі і г.д.

Гл. таксама

  • Спіс клінічна важных бактэрый
  • Спіс інфекцыйных захворванняў
  • Паразітарныя хваробы
  • Хвароба Шагаса

Зноскі

Літаратура

Спасылкі