Федэральны падзел Расіі
Федэральны падзел Расіі — падзел Расійскай Федэрацыі на федэральныя акругі, якія былі створаны адпаведна Указу Прэзідэнта Расіі № 849 «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе» ад 13 мая 2000 года. Федэральныя акругі не з'яўляюцца часткай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай Федэрацыі.
- Цэнтральная федэральная акруга
- Паўднёвая федэральная акруга
- Паўночна-Заходняя федэральная акруга
- Далёкаўсходняя федэральная акруга
- Сібірская федэральная акруга
- Уральская федэральная акруга
- Прыволжская федэральная акруга
- Паўночна-Каўказская федэральная акруга
Таксама з 21 сакавіка 2014 года па 28 ліпеня 2016 года існавала Крымская федэральная акруга.
Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у федэральнай акрузе з'яўляецца прадстаўніком Прэзідэнта РФ і супрацоўнікам адміністрацыі Прэзідэнта.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)