Фо (суп)

Фо (в’етн. phở) — страва в’етнамскай кухні, суп з локшынай, у які пры сервіроўцы дадаюць ялавічыну або кураціну, часам кавалачкі смажанай рыбы або рыбныя шарыкі. У першым выпадку страва носіць назву фо бо (в’етн. phở bò), а ў другім — фо га (в’етн. phở gà),[1] у трэцім — фо ка (в’етн. phở cá). Локшыну для супу звычайна робяць з рысавай мукі. Страву ўпрыгожваюць азіяцкай разнавіднасцю базіліка, мятай, лаймам і праросткамі бабоў мунг. Страва асацыюецца з Ханоем, дзе ў 1920-х адкрыўся першы рэстаран фо.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фо па-сайгонску
Фо га — фо з курыцай

Гісторыя

Фо са скрылямі ялавічыны і ялавічнай грудзінкай

Фо з’явіўся ў пачатку XX стагоддзя ў паўночнай частцы В’етнама.[2] Верагодна, фо з’явіўся на паўднёва-захадзе ад Ханоя, у Намдзінь,[3] і на яго з’яўленне паўплываў французскі каланіяльны ўрад (да яго каровы лічыліся працоўнымі жывёламі, і ў ежу іх не выкарыстоўвалі).[2][4] Першапачаткова фо прадавалі ў скрынках, а ў 1920-х у Ханоі адкрыўся першы рэстаран, які спецыялізуецца на фо.[4]

Фо, прыгатаваны з ялавічынай, з’явіўся каля 1930 года. Фо з курацінай з’явіўся ў 1939 годзе, магчыма, таму, што ялавічына не прадавалася на рынках па панядзелках і пятніцах у той час.[5]

Пасля падзелу В’етнама ў 1954 годзе, больш за мільён чалавек збеглі ў Паўночны В’етнам на поўдзень. Фо, раней непапулярны на поўдні, стаў карыстацца попытам.[6] Новыя змены ў мясе і булёне, а таксама дадатковыя гарніры, такія як лайм, парасткі фасолі, в’етнамскі базілік (húng quế), і соус хойсін (tương đen), не будучы болей абмяжоўванымі паўночнымі кулінарнымі традыцыямі, сталі звычайнай ежай.[2][6]

Верагодна, самая ранняе згадка пра фо ў еўрапейскіх краінах знаходзіцца ў кнізе 1935 года «Рэцэпты народаў свету» (англ.: Recipes of All Nations) аўтарства графіні Морфі. У кнізе фо апісваецца як «анамскі суп, які падаецца высокім гасцям, … гатуецца з ялавічыны, цялячых костак, цыбулі, лаўровага ліста, солі і перцу і ныокмама».[7]

Падчас Вайны ў В’етнаме бежанцы распаўсюдзілі фо па ўсім свеце. Асабліва папулярны ў буйных гарадах са значнай колькасцю в’етнамскага насельніцтва, напрыклад, у Парыжы, на заходнім узбярэжжы Канады (Ванкувер, Вікторыя),[8] у Тэхасе , Новым Арлеане, у Арланда, Фларыдзе[9] і ў Вашынгтоне; у імігранцкіх заходніх раёнах Сіднэя і Мельбурна. У 2011 годзе фо названы кампаніяй CNN 28-й самай смачнай стравай свету (англ.: World's 50 most delicious foods).[10]

Зноскі

Спасылкі