Французская Вікіпедыя

Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.

Favicon Вікіпедыі Французская Вікіпедыя
фр.: Wikipédia en français
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URLfr.wikipedia.org (фр.)
Характар праектадабрачынны
Тып сайтасеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыянеабавязковая
Мовафранцузская
УладальнікWikimedia
Пачатак працы23 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў2 608 129
Колькасць выяў71 641
Колькасць старонак13 035 662
Колькасць правак214 160 914
Зарэгістраваных удзельнікаў4 912 644
Актыўных удзельнікаў17 159
Адміністратараў146
Глыбіня262,6
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.

Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.

Статыстыка

Станам на 28 красавіка 2024 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 608 129 артыкулаў. Зарэгістравана 4 912 644 удзельнікаў, з якіх 17 159 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 146 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 214 160 914

Спасылкі