Эас

Э́ас (стар.-грэч.: Έως, Αύως, эал. Αυως/Авос, іан. 'Hώίς, дар. 'Αώς, ат. 'Έως; з прагрэч. ausos, мікен. a-wo-i-jo[3]; сюды ж адносіцца лац.: Aurora) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] багіня світанку[5], дачка Гіперыёна і тытаніды Тэі[6], сястра Геліяса і Селены (паводле іншых варыянтаў яна была дачкой Геліяса; маці яе лічылася часам і Ноч). Яе завуць Паланціядай[7]. Жонка Астрэя, яе дзеці: Анемы (вятры) і Астры (зоркі)[8].

Эас
стар.-грэч.: Ἠώς
Эас (1895), Эвелін дэ Морган
Эас (1895), Эвелін дэ Морган
Міфалогіястаражытнагрэчаская рэлігія[d]
Сфера ўплывусвітанне
Полжанчына
БацькаГіперыён[1][2]
МаціТэя[1]
Браты і сёстрыГеліяс[1] і Селена[1]
МужАстрэй, Cephalus[d] і Tithonus[d]
ДзеціБарэй, Зефір, Нот, Hesperus[d], Phaethon[d], Phosphorus[d], Apeliotes[d], Эўр, Caecias[d], Lips[d], Sciron[d], Astraea[d], Pyroeis[d], Phaenon[d], Stilbon[d], Aoos[d], Emathion[d][1], Мемнан (міфалогія)[1] і Argestes[d]
У іншых культурахUshas[d], Aurora[d] і Ēostre[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гвіда Рэні «Аўрора» ці «Калясніца Аўроры».

Эас з'яўлялася ранняй раніцай, выходзячы з акіяна, і на калясніцы, запрэжанай выдатнымі канямі, узносілася на неба. Паэты, пачынаючы з Гамера, апісвалі прыгажосць Эас і яе пышнасць, завучы яе «ружаперстай», «прыгожакучаравай», «злататроннай», «апранутай у шафранавы пеплас» і інш. Яе эпітэт тлумачаць так: «Перад узыходам сонца на небе з'яўляюцца разыходныя з цэнтра ружовыя палосы, якія нагадваюць растапыраныя пальцы рукі»[9].

Багіня з ружовымі пальцамі, як яе заве Гамер, падымаецца раніцай са свайго ложа, выплывае на сваіх боскіх канях Лампасе і Фаэтоне з глыбіні мора і азарае святлом сусвет. Ужо ў Гамера Аўрора завецца багіняй дня і атаясамляецца (асабліва ў трагікаў) з Гемерай (днём).

Імя Эас паходзіць ад праіндаеўрапейскага кораня *h2aus-os-. У рымскай міфалогіі Эас адпавядае Аўрора, у балцкай — Аўшра, у індаарыйскай — Ушас.

Зноскі

  • Предметно-понятийный словарь греческого языка. Микенский период. Л., 1986. С.64
  • Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.663, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.526; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2 далей
  • Гамер. Адысея II 1
  • Гесіёд. Тэагонія 371
  • Авідзій. Метамарфозы IX 422; XV 191
  • Гесіёд. Тэагонія 378—382; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2
  • Примечания В. Н. Ярхо в кн. Гомер. Одиссея. М., 2000. С.367
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)