Эдмунд Фелпс

Эдмунд Фелпс (англ.: Edmund S. Phelps; нар. 26 ліпеня 1933, Эванстан, штат Ілінойс) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2006) за «аналіз міжчасовага абмену ў макраэканамічнай палітыцы».

Эдмунд Фелпс
англ.: Edmund S. Phelps
Эдмунд Фелпс
Эдмунд Фелпс
Дата нараджэння26 ліпеня 1933(1933-07-26)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасціэканаміст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфераэканоміка
Месца працы
Навуковая ступеньдоктарская ступень[d][3]
Альма-матар
Навуковы кіраўнікWilliam John Fellner[d] і Джэймс Тобін[5]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бакалаўр (1955) Амхерсцкага каледжа; доктар філасофіі (1959) Ельскага ўніверсітэта. Выкладаў у Елі (1958-66), Пенсільванскім (1966-71) і Калумбійскім універсітэтах (з 1971). Прэзідэнт Міжнароднага атлантычнага эканамічнага таварыства (1983-84). Уваходзіць у спіс «за сто вялікіх эканамістаў пасля Кейнса» па версіі М. Блаўга.

Асноўныя творы

  • «Залатыя правілы эканамічнага росту» (Golden Rules of Economic Growth, 1966);
  • «Мікраэканамічныя асновы занятасці і тэорыі інфляцыі» (Microeconomic Foundations of Employment and Inflation Theory, 1970);
  • «Статыстычная тэорыя расізму і сексізму» (The Statistical Theory of Racism and Sexism, 1972);
  • «Даследаванні ў галіне макраэканамічнай тэорыі» у 2-х тт. (Studies in Macroeconomic Theory, 1979-80);
  • «Палітычная эканомія: уводны тэкст» (Political Economy: An Introductory Text, 1985);
  • «Сем школ макраэканамічнай думкі» (Seven Schools of Macroeconomic Thought, 1990).

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  • а б https://gsas.yale.edu/documents/wilbur-cross-medalists-1966-2023-year
  • Матэматычная генеалогія — 1997.
  • https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)