Энергетычная каштоўнасць ежы

Энергетычная каштоўнасць — адна з найбольш важных характарыстык прадуктаў харчавання, якая вызначае іх харчовую каштоўнасць. Вызначаецца колькасцю энергіі, якую атрымлівае арганізм ад харчовых кампанентаў, якія ўваходзяць у спажываную ежу, залежыць ад утрымання ў ёй вугляводаў, тлушчаў, бялкоў і арганічных кіслот.

Для прадуктаў харчавання энергетычная каштоўнасць звычайна паказваецца з разліку на 100 грамаў прадукту, альбо на адну порцыю для фасаваных прадуктаў, уключае звесткі пра колькасць трох асноўных кампанентаў (тлушч, бялок, вугляводы) і агульную энергетычную каштоўнасць у кал і кДж. (1 кал = 4,1868 кДж).

Энергетычная каштоўнасць асноўных кампанентаў прадуктаў харчавання

У табліцы пазначаны толькі сярэднія значэнні для кожнага класа рэчываў. Дакладныя значэнні могуць злёгку адрознівацца.

Энергетычная каштоўнасць
Кампанент ежыкДж/гкал/г
Тлушч389
Бялок174
Вугляводы174
Карбонавыя кіслоты (лімонная кіслата і інш.)92,2
Многаатамныя спірты (гліцэрына, падсаладжальнікі)102,4
Алкаголь267,1
Харчовыя валокны81,9

Сутачная норма калорый

Сутачная норма калорый чалавека залежыць ад узроста, вагі, роста, пола, ладу жыцця, яна вызначаецца энергетычнымі выдаткамі арганізма на розныя віды дзейнасці і асноўным абменам. Прычым асноўны абмен у жанчын некалькі менш, чым у мужчын — прыкладна на 15—20 працэнтаў. Даросламу мужчыну сярэдняга целаскладу неабходна каля 2500 кал. у дзень, у той час як жанчыне неабходна толькі 2000 кал. у дзень. Існуюць калькулятары, якія дазваляюць палічыць дзённую норму калорый у залежнасці ад задачы (пахуданне, набор масы, падтрыманне формы), полу, узросту, росту, вагі і ўзроўню актыўнасці зыходзячы з ладу жыцця.

Літаратура

  • В.П.Шевченко. Клиническая диетология — М.: ГЭОТАР-Медиа, 2009. — 256 ст.