Лімонная кіслата

Лімонная (цытрынавая) кіслата (2-гідроксі-1,2,3-прапантрыкарбонавая кіслата, 3-гідроксі-3-карбаксіпентандыёвая) (C6H8O7) — трохасноўная карбонавая кіслата.

Лімонная кіслата
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формулаC₆H₈O₇
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS77-92-9
PubChem311
Рэг. нумар EINECS201-069-1
SMILES
RTECSGE7350000
ChemSpider305

Крышталічнае рэчыва белага колеру, тэмпература плаўлення 153 °C. Малекулярная маса 192,13 а.а.м. Добра растваральная ў вадзе, растваральная ў этылавым спірце, маларастваральная ў дыэтылавам эфіры. Слабая трохасноўная кіслата. Солі і эфіры лімоннай кіслаты называюцца цытратамі.

Біяхімічная роля

Лімонная кіслата, з'яўляючыся галоўным прамежкавым прадуктам метабалічнага цыклу трыкарбонавых кіслот, іграе важную ролю ў сістэме біяхімічных рэакцый клетачнага дыхання мноства арганізмаў.

Знаходжанне ў прыродзе

Рэчыва надзвычай распаўсюджана ў прыродзе: змяшчаецца ў ягадах, пладах цытрусавых, ігліцы, сцёблах махоркі, асабліва шмат яе ў кітайскім лімонніку і недаспелых лімонах.

Атрыманне

Упершыню лімонная кіслата была выдзелена ў 1784 годзе з соку недаспелага лімона шведскім аптэкарам Карлам Шэеле. У прамысловасці кіслаты атрымліваюць лімоннакіслым браджэннем глюкозы пад уплывам грыбкоў цытраміцэтаў[1]. Таксама лімонную кіслату вылучаюць з расліннай сыравіны — лісця махоркі, сцёблаў бавоўны[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі