Янот-паласкун

Янот-паласкун, або Амерыканскі янот[1] (Procyon lotor) — драпежнае млекакормячых роду яноты сямейства янотавыя.

Янот-паласкун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Procyon lotor Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180575
NCBI  9654
EOL  328598
FW  50729

Знешні выгляд

Ростам з сабаку сярэдняй велічыні. Даўжыня цела 45-60 см, хваста 20-25 см; маса 5-9 кг. Целасклад шчыльны, каржакаваты; лапы кароткія, з настолькі развітымі пальцамі, што сляды нагадваюць адбітак чалавечай далоні. Галава шырокая з кароткай завостранай пысай і круглявымі вушамі.

Лапы янота кароткія, з развітымі пальцамі

Футра ў янота густое, карычнева-шэрае. Па баках галавы яно трохі даўжэйшае і ўтварае «бакенбарды». На мордзе характэрная маска — чорная з белымі валаскамі. На хвасце 5-10 шырокіх чорных або бурых «кольцаў».

Распаўсюджанне

Янот-паласкун распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, ад Панамскага перашыйка да паўднёвых правінцый Канады. Яго акліматызацыя праводзілася ў Германіі і на тэрыторыі былога Савецкага Саюза (найбольш удала на поўдні Беларусі (гл. Заказнік Нізоўе Случы, 1954 г.) і ў Азербайджане); з пунктаў выпуску янот перабраўся ў Францыю і іншыя еўрапейскія краіны.

Зноскі