Action-adventure

Action-adventure — жанр камп’ютарных гульняў, які аб’ядноўвае элементы як экшэну, так і прыгодніцкага жанру.

Звычайна гэты жанр бярэ з прыгодніцкага жанру сістэму ўзроўняў, дыялогі, інвентар, галаваломкі, вялікую колькасць персанажаў ды цікавую гісторыю, а з экшн-жанру — арсенал зброі, дынамічныя сутычкі і падобнае. Першаю гульнёю ў гэтым жанры лічыцца Colossal Cave Adventure 1976 года для PDP-10.

Паджанры

  • Survival horror — робіць акцэнт на кіраванні прыпасамі і зброяй для выжывання ў небяспечным асяроддзі.
  • Stealth — відэагульні, у якіх гулец збольшага выкарыстоўвае ўтоеную гульню, каб пазбегнуць або пераадолець супернікаў. Гульні гэтага жанру звычайна дазваляюць гульцу заставацца незаўважаным, хаваючыся, крадучыся або выкарыстоўваючы маскіроўку.
  • Metroidvania — паджанр экшн-прыгодніцкіх гульняў і платформераў, арыентаваных на кіраванае нелінейнае і карыснае даследаванне і развіццё.