BRIT Awards

Brit Awards (The Brits) — штогадовая цырымонія ўручэння музычных узнагарод Вялікабрытаніі ў вобласці поп-музыкі, заснавана Брытанскай асацыяцыяй вытворцаў фанаграм. Упершыню ўручана ў 1977 годзе (штогод уручаецца з 1982). Для выканаўцаў класічнай музыкі існуе асобная прэмія Classical BRIT Awards, якая ўручаецца ў маі кожнага года, пачынаючы з 2000 года.

Робі Уільямс, 11-разовы ўладальнік прэміі Brit Awards

Галоўныя пераможцы па гадах

  • 1977: The Beatles — 3 узнагароды
  • 1981: без відавочных лідараў 
  • 1982: без відавочных лідараў
  • 1983: Пол Макартні — 2 узнагароды
  • 1984: Майкл Джэксан, Culture Club — 2 узнагароды
  • 1985: Prince — 2 узнагароды
  • 1986: Eurythmics — 2 узнагароды
  • 1987: Peter Gabriel — 2 узнагароды
  • 1988: без відавочных лідараў
  • 1989: Філ Колінс, Майкл Джэксан, Fairground Attraction і Трэйсі Чапмен — 2 узнагароды
  • 1990: Queen, Ненэ Чэры, Філ Колінс і Fine Young Cannibals — 2 узнагароды
  • 1991: без відавочных лідараў
  • 1992: Seal — 3 узнагароды
  • 1993: Эні Ленакс і Simply Red — 2 узнагароды
  • 1994: Б'ёрк, Take That і Stereo MC's — 2 узнагароды
  • 1995: Blur — 4 узнагароды
  • 1996: Oasis — 3 узнагароды.
  • 1997: Manic Street Preachers і Spice Girls — 2 узнагароды
  • 1998: The Verve — 3 узнагароды
  • 1999: Робі Уільямс — 3 узнагароды
  • 2000: Travis, Робі Уільямс і Мэйсі Грэй — 2 узнагароды
  • 2001: Робі Уільямс — 3 узнагароды
  • 2002: Dido і Кайлі Міноўг — 2 узнагароды
  • 2003: Coldplay і Ms. Dynamite — 2 узнагароды
  • 2004: The Darkness — 3 узнагароды
  • 2005: Scissor Sisters — 3 узнагароды
  • 2006: Kaiser Chiefs — 3 узнагароды
  • 2007: Arctic Monkeys і The Killers — 2 узнагароды
  • 2008: Arctic Monkeys, Foo Fighters і Take That — 2 узнагароды
  • 2009: Дафі — 3 узнагароды
  • 2010: Lady Gaga — 3 узнагароды
  • 2011: Arcade Fire і Тайні Тэмпа — 2 узнагароды

Спасылкі