Lover (альбом Тэйлар Свіфт)

альбом Тэйлар Свіфт

«Lover» — сёмы студыйны альбом амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 23 жніўня 2019 пад лэйблам Republic. Спявачка апісала пласцінку як «любоўны ліст да самога кахання» і намагалася прадставіць у ім любоў ва ўсіх яе праявах і формах. Музычныя кліпы і мастацкі кірунак альбома адзначылі змяненне візуальнага аблічча Свіфт, якая перайшла да цёплай эстэтыкі і пастэльных тонаў.

Lover
Вокладка альбома Тэйлар Свіфт «Lover» (2019)
студыйны альбом Тэйлар Свіфт
Дата выпуску23 жніўня 2019
Запісаны2018-2019
Жанрпоп, сінці-поп, электра-поп, поп-рок
Працягласць61:48
ПрадзюсарДжэк Антонаф, Луіс Бэл, Фрэнк Дакс, Джоэл Літл, Тэйлар Свіфт
ЛэйблRepublic
Храналогія Тэйлар Свіфт
Reputation
(2017)
Lover
(2019)
Folklore
(2020)
Сінглы з Lover
  1. «ME!»
    Выпушчаны: 26 красавіка 2019
  2. «You Need To Calm Down»
    Выпушчаны: 14 чэрвеня 2019
  3. «Lover»
    Выпушчаны: 16 жніўня 2019
  4. «The Man»
    Выпушчаны: 27 студзеня 2019

Стандартная версія пласцінкі ўключае ў сябе 18 трэкаў, сярод якіх дзве калабарацыі. За першы тыдзень продажаў у ЗША было куплена больш за 860,000 копій альбома — гэта самы вялікі паказчык продажаў за апошнія тры гады, з часоў папярэдняга альбома артысткі «Reputation». «Lover» дэбютаваў на першым радку чарта Billboard 200 і ўзначаліў чарты Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Ірландыі і Новай Зеландыі. У падтрымку альбома былі выпушчаны 4 сінглы: «ME!», «You Need To Calm Down», «Lover» і «The Man».

Пласцінка атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі.

Стварэнне і рэліз

Першыя размовы пра сёмы альбом Тэйлар Свіфт пачаліся 24 лютага 2019 года, калі спявачка ў сваім акаўнце Instagram апублікавала фатаграфію сямі пальмаў на пастэльна-блакітным фоне. Пазней артыстка пацвердзіла, што менавіта ў той дзень яна скончыла працу над пласцінкай.

13 красавіка Свіфт апублікавала таймер на сваім афіцыйным сайце, адлічваючы час да невядомага новага рэлізу. 26 красавіка спявачка прадставіла песню «ME!», запісаную пры ўдзеле саліста гурта «Panic! At The Disco» Брэндана Уры[1]. Трэк апынуўся лід-сінглам з будучай пласцінкі спявачкі.

Тэйлар упершыню расказвае пра хуткі рэліз матэрыяла са свайго сёмага альбома

13 чэрвеня Тэйлар абвясціла ў прамым эфіры Instagram, што яе сёмы альбом будзе называцца «Lover». Яна расказала, што гэты дыск быў запісаны за тры месяцы: праца над ім завяршылася ў лютым 2019 года[2]. Рэліз другога сінгла «You Need To Calm Down» адбыўся назаўтра,14 чэрвеня, а прэм’ера відэакліпа да яго — праз тры дні[3][4].

23 ліпеня ў iTunes стаў даступны трэк «The Archer», які стаў промасінглам у падтрымку новай пласцінкі. Свіфт паведаміла, што прадставіла гэтую песню, каб паказаць шматграннасць яе будучага альбома. Сапраўды, трэк адлічаўся мінімалістычным гучаннем і трагічным настроем.

16 жніўня выйшла лірык-відэа на трэці сінгл з альбома — аднайменны «Lover»[5]. Кліп на яго выйшаў 22 жніўня, за дзень да рэлізу альбома[6]. Свіфт падзялілася, што менавіта пасля напісання гэтай песні яна канчаткова зразумела канцэпцую пласцінкі і выбрала для яе назву.

Тэйлар Свіфт патлумачыла сэнс назвы альбома наступным чынам:

Гэты альбом — свята кахання, ва ўсёй яго складанасці, утульнасці і супярэчлівасці. Гэта першы альбом, які мой па-сапраўднаму. Мяне перапаўняе гонар. Я так ўсхваляваная, што ён выйшаў».

Прэм’ера «Lover» адбылася 23 жніўня 2019 года на новым для спявачкі лэйбле Republic Records. Яна падпісала з ім кантракт ў лістападзе 2018 года. Спявачка падпісала з кампаніяй дамову, якая не толькі замацавала за ёй правы на ўсе будучыя запісы, але і абавязала Universal Music Group дзяліцца даходамі ад продажу акцый Spotify з усімі сваімі артыстамі[7]. Гэта стала працягам барацьбы Тэйлар супраць абясцэньвання працы музыкаў[8]. Стандартная версія альбома налічвала 18 трэкаў[9]. Свіфт апісала альбом як рамантычны і распавяла пра сваё імкненне апісаць на ім любоў ва ўсіх яе праявах[3]. Фота для вокладкі зрабіла Валерыя Роча. Акрамя асноўнай версіі, для пакупкі былі даступныя чатыры розныя дэлюкс-версіі «Lover», якія адрозніваліся бонусным кантэнтам і прома-матэрыяламі[10].

У гэтым альбоме Тэйлар упершыню выказала свае палітычныя погляды. Так, яна падтрымала ЛГБТ-супольнасць у песні «You Need To Calm Down». Рэлтз гэтага трэка спявачка суправадзіла петыцыяй аб роўных правах, звернутай да Белага дома. У кампазіцыі «The Man» яна разважала над сексізмам, а ў «Miss Americana & the Heartbreak Prince» распявала пра сваё расчараванне вынікамі выбараў у ЗША 2016 года.

Крытычныя водгукі

«Lover» атрымаў станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх: AllMusic, The Daily Telegraph, The Guardian, NME, Rolling Stone, Slant Magazine, Variety, Vendetta Sports Media.

Rolling Stone назваў альбом «усёпаглынальным шэдэўрам»[11]. У Vendetta Sports Media пласцінку апісалі як «прамое трапленне, таму што яна поўная музыкі, прывабнай і жаданай»[12]. У The New York Times рэліз назвалі «моцным» і «зробленым з добрым густам»[13]. Billboard рэзюмаваў альбом як «мудрагелісты, кранальны, хвалюючы», дадаўшы, што гэта «выбітная праца, якая заслугоўвае як стараннага аналізу ў навушніках, так і стадыённага праслухоўвання»[14]. Los Angeles Times высока ацаніла эмацыйную сталасць і мудрасць альбома, назваўшы яго «вельмі уражлівым»[15]. Аўтарытэтнае Інтэрнэт-выданне Pitchfork напісала, што Lover — «яркі, вясёлы альбом з вялікай эмацыйнай сумленнасцю».

Альбом таксама быў уключаны ў многія выніковыя гадавыя спісы найлепшых дыскаў.

ПублікацыяСпісМесца
The A.V. Club10 Найлепшых альбомаў 20192
Billboard50 Найлепшых альбомаў 20193
EsquireНайлепшыя альбомы 2019x
The FaderНайлепшыя альбомы 2019x
FloodНайлепшыя альбомы 201915
Genius50 Найлепшых альбомаў 20198
musicOMH50 Найлепшых альбомаў 201922
The New York TimesНайлепшыя альбомы 201914
NME50 Найлепшых альбомаў 201941
Paper20 Найлепшых альбомаў 201920
Paste15 Найлепшых поп-альбомаў 201912
PopSugar47 Альбомаў, якія зрабілі 2019 амаль трывалым30
Q50 Найлепшых альбомаў 201935
The San Diego Union-Tribune9 Альбомаў, якія дапамаглі мне перажыць 20198
Star Tribune10 Найлепшых альбомаў і канцэртаў 20197
USA Today10 Найлепшых альбомаў 20193
VarietyНайлепшыя альбомы 20191

Узнагароды і намінацыі

«Lover» атрымаў узнагароды MTV Video Music Awards, People’s Choice Awards[16], American Music Awards[17], ARIA Music Awards[18], Japan Gold Disc Awards[19], RTHK International Pop Poll Awards[20], а таксама апынуўся ў ліку намінатнаў на Грэмі[21]. З гэтым альбомам Тэйлар перамагла ў намінацыі «Поп-альбом года» на iHeart Radio Music Awards і стала самым паспяховым выканаўцам у гісторыі прэміі, атрымаўшы сваю 13 ўзнагароду. На Billboard Music Awards Свіфт атрымала 6 намінацый: «Выканаўца года», «Найлепшы жаночы выканаўца», «Найлепшы выканаўца ў альбомным чарце», «Найлепшы альбом», «Найлепшы выканаўца па продажах песень» і «За асаблівыя выдатныя дасягненні ў чартах».

Сінглы і прома-сінглы

У падтрымку альбома былі выпушчаны 4 сінглы, 1 прома-сінгл і 1 рэмікс.

«ME!» і «You Need To Calm Down» дасягнулі другога радка у хіт-парадзе Billboard Hot 100. «Lover» таксама трапіў у верхнюю дзясятку чарта.

Камерцыйны поспех

У ЗША было прададзена прыкладна 450,000 копій альбома на працягу аднаго дня, а да канца тыдня ён разышоўся накладам у 750,000 адзінак[24]. Гэта дазволіла яму ўзначаліць нацыянальны чарт. Па выніках года, пласцінка стала галоўным бэстсэлерам года ў краіне[25]. У Канадзе Lover дэбютаваў на першым месцы альбомнага чарта з накладам 47,000 адзінак за першы тыдзень[26]. У Вялікабрытаніі пласцінка стартавала з вяршыні хіт-парадзе з накладам у 53,000 адзінак[27]. У Аўстраліі альбом таксама адразу трапіў на вяршыню мясцовага чарта[28]. У Кітаі Lover стаў першым міжнародным дыскам з накладам больш за 1,000,000 адзінак за адзін тыдзень[29]. Альбом Свіфт стаў самым прадаваным вялікім студыйным запісам 2019 года, патрапіўшы ў Кнігу рэкордаў Гінеса[30].

Прома-кампанія

Свіфт дала некалькі выступаў падчас прома-кампаніі альбома. Яна выканала ME! падчас цырымоніі Billboard Music Awards 2019[31], а затым у фінале 16 сезона амерыканскай[32] і 8 сезона французскай[33] версій шоў The Voice. Пазней з гэтай песняй Тэйлар з’явілася ў фінале 14 сезона конкурсу Germany’s Next Top Model[34] і на The Graham Norton Show[35]. Спявачка стала хэдлайнерам фестывалю Amazon Prime Day Concert 2019 у Нью-Ёрку, дзе выканала ME! і You Need to Calm Down, а таксама некалькі песень з папярэдніх альбомаў[36]. Яна таксама адкрыла цырымонію MTV Video Music Awards 2019 з міксам з песень You Need To Calm Down і Lover[37]. Трэкі London Boy, Lover, The Archer і You Need to Calm Down Тэйлар выканала на радыёстанцыі BBC Radio 1 у праграме Live Lounge ў верасні 2019[38]. У наступным месяцы яна з’явілася на SNL з трэкамі Lover і False God. 11 кастрычніка яна выканала Lover, The Man, Death by a Thousand Cuts на канцэрце NPR Music у Вашынгтоне. 19 кастрычніка Свіфт выканала сінглы з альбома на дабрачынным мерапрыемстве We Can Survive ў Лос-Анджэлесе. У лістападзе яна выступіла на японскім і кітайскім тэлебачанні. 24 лістапада Свіфт выканала папуры са сваіх галоўных хітоў на цырымоніі American Music Awards 2019. У снежні спявачка з’явілася на калядных фестывалях у Лондане і Нью-Ёрку. 18 красавіка 2020 года Свіфт выканала песню Soon You’ll Get Better на онлайн-канцэрце One World: Together at Home, які збіраў сродкі для барацьбы з COVID-19.

9 верасня 2019 года Свіфт згуляла спецыяльны аднаразовы асабісты канцэрт City of Lover у Парыжы, дзе выканала ME!, The Archer, Death by a Thousand Cuts, Cornelia Street, The Man, Daylight, You Need to Calm Down і Lover, а разам з імі трэкі з папярэдніх альбомаў. Пазней канцэрт быў паказаны на тэлебачанні.

Тэйлар збіралася адправіцца ў фестывальны летні тур Lover Fest, аднак праз пандэмію COVID-19 планы былі адмененыя.

Па-за рамкамі альбома 6 снежня 2019 года спявачка выпусціла калядны сінгл Christmas Tree Farm, які ў той жа дзень узначаліў амерыканскі iTunes. 31 студзеня 2020 года пра Свіфт выйшаў дакументальны фільм «Міс Амерыкана» на Netflix, для якога яна запісала песню Only The Young. Яшчэ адзін саундтрэк, Beautiful Ghosts, яна стварыла для фільма «Кошкі», дзе выканала другарадную ролю[39].

Спіс кампазіцый

НазваАўтар Працягласць
1. «I Forgot That You Existed» Taylor Swift, Louis Bell, Adam King Feeney, Frank Dukes 2:51
2. «Cruel Summer» Swift, Jack Antonoff, Annie Clark 2:58
3. «Lover» Swift, Antonoff 3:41
4. «The Man» Swift, Joel Little 3:10
5. «The Archer» Swift, Antonoff 3:31
6. «I Think He Knows» Swift, Antonoff 2:53
7. «Miss Americana & the Heartbreak Prince» Swift, Little 3:54
8. «Paper Rings» Swift, Antonoff 3:42
9. «Cornelia Street» SwiftAntonoff 4:47
10. «Death by a Thousand Cuts» Swift, Antonoff 3:19
11. «London Boy» Swift, Antonoff, Cautious Clay, Mark Anthony Spears, Sounwave 3:10
12. «Soon You'll Get Better» (разам з «The Chicks»)Swift, Antonoff 3:22
13. «False God» Swift, Antonoff 3:20
14. «You Need to Calm Down» Swift, Little 2:51
15. «Afterglow» Swift, Bell, Feeney, Dukes 3:43
16. «ME!» (разам з Брэнданам Уры з «Panic! At The Disco»)Swift, Little, Urie 3:13
17. «It's Nice to Have a Friend» Swift, Bell, Feeney 2:30
18. «Daylight» Swift, Antonoff 4:53

Пазіцыі ў чартах

Тыднёвыя чарты

Чарт (2019)Вышэйшая пазіцыя
Argentine Albums1
Australian Albums Chart1
Austrian Albums Chart2
Belgian Albums Chart (Фландрыя)1
Belgian Albums Chart (Валонія)4
Canadian Albums Chart1
Czech Albums2
Danish Albums Chart3
Dutch Albums Chart1
Estonian Albums1
Finnish Albums Chart4
French Albums Chart5
German Albums Chart2
Greek Albums Chart1
Hungarian Albums8
Irish Albums Chart1
Italian Albums Chart2
Japanese Hot Albums3
Japanese Albums3
Latvian Albums1
Lithuanian Albums1
Mexican Albums1
New Zealand Albums Chart1
Norwegian Albums Chart1
Polish Albums5
Portuguese Albums Chart1
Scottish Albums1
South Korean International Albums36
Slovak Albums3
Spanish Albums Chart1
Swedish Albums Chart1
Swiss Albums Chart1
Taiwan Albums1
UK Albums Chart1
US Billboard 2001

Выніковыя гадавыя чарты

Чарт (2019)Пазіцыя
Australian Albums Chart6
Austrian Albums Chart64
Belgian Albums Chart (Фландрыя)28
Belgian Albums Chart (Валонія)158
Canadian Albums Chart14
Danish Albums Chart99
Dutch Albums Chart52
French Albums Chart179
German Albums Chart60
Irish Albums Chart23
Japanese Hot Albums98
Japanese Albums84
Latvian Albums61
Mexican Albums10
New Zealand Albums Chart14
Spanish Albums Chart50
Swiss Albums Chart73
Taiwan Albums1
UK Albums Chart24
US Billboard 2004

Зноскі