Android

Android (андроід) — аперацыйная сістэма для смартфонаў, планшэтных камп’ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, фітнес-гадзіннікаў, нэтбукаў, смартбукаў і тэлевізараў, заснаваная на ядры Linux[2]. Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-праграмы, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае праграмы, напісаныя на Сі і іншых мовах.

Android

РаспрацоўшчыкGoogle Inc., Open Handset Alliance
Першы выпуск23 верасня 2008 года
Апошняя версіяAndroid 13 — 15 жніўня 2022
Падтрымлівае мовыяпонская мова, руская, некалькі моў[d], англійская, кітайская мова, Yue Chinese[d], італьянская мова, каталанская мова і іспанская
Падтрымлівае платформыARM, MIPS, POWER, x86
Тып ядраМаналітнае (Linux)
ЛіцэнзіяGPLv2 — kernel
ASLv2 — user-space[1]
Станактуальнае
Рэпазітар зыходнага кодуandroid.googlesource.com
android-review.googlesource.com/…
Вэб-сайтandroid.com openhandsetalliance.com code.google.com/android/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая версія Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52[3] вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.

Першым смартфонам з аперацыйнай сістэмай Android стаў HTC Dream, які з’явіўся 22 кастрычніка 2008 года[4].

Гісторыя

Набыццё Google

У ліпені 2005 года Google набыла невялікую маладую фірму Android, Inc., размешчаную ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША[5]. Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)[6] і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[7]. У той час пра распрацоўку Android было вядома няшмат, акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў[5]. Гэта стала падставай для з’яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance

5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile[8]. Разам з аб’яўленнем аб заснаванні OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6[8].

9 снежня 2008 г. было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекта Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, Asustek Computer Inc, Garmin Ltd, SoftBank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc[9][10].

Ліцэнзаванне

21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе зыходныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[11] пад ліцэнзіяй Apache License[12].

Згодна з ліцэнзіяй Apache License, вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць несвабодныя бібліятэкі і праграмы, не аддаючы іх супольнасці.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі