Pseudoryx nghetinhensis

Pseudoryx nghetinhensis — від парнакапытных млекакормячых сямейства пустарогія (Bovidae). Жыве ў В’етнаме. Упершыню від быў апісаны ў 1993 годзе. Ён быў знойдзены на невялікай тэрыторыі запаведніка Ву-Куан ў Анамскіх гарах. Родавая назва паказвае на падабенства з родам Oryx, а відавая — на назву былой правінцыі Нгецінь. Колькасць гэтай антылопы не перавышае 200 асобін.

Pseudoryx nghetinhensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudoryx nghetinhensis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  898229
NCBI  97363
EOL  2925803
FW  149702

Апісанне

Вышыня ў карку складае 80-90 см, цела даўжынёй 1,5-2 м, хвост 13 см, а вага прыкладна 100 кг; рогі даўжынёй ад 32 да 52 см. Верхняя частка цела ярка-карычневая з яркімі белымі плямамі на мордзе, падбародку і горле, белай або жоўтай паласой над і пад кожным вокам, чорным «рамянём» уздоўж пазваночніка і белай паласой па баках, якая аддзяляе карычневую спіну ад чорных ног з белымі «шкарпэткамі».

Спосаб жыцця

Жыве ў першасных дажджавых лясах. Жыве групамі па 2-3 асобіны. В’етнамскі ўрад узяў від пад ахову і пашырыў плошчу запаведніка Ву-Куанг з 16 000 да 60 000 га. На аснове папярэдніх даследаванняў ДНК від аднеслі да падсямейства Bovinae.

Зноскі

Спасылкі