Wikipedia Zero

Wikipedia Zero — праект Фонду Вікімедыя, мэта якога забеспячэнне бясплатнага доступу да Вікіпедыі з мабільных інтэрнэт-прылад[1][2]. Асноўная мэта праекта -- пераадоленне бар'ера паміж бясплатнымі ведамі, з аднаго боку[3], і коштам доступу да гэтых ведаў, з другога[4]. Рэалізуецца праект як супрацоўніцтва паміж Фондам Вікімедыя і рознымі аператарамі сотавай сувязі, якія ў абмен на права выкарыстання ў сваіх рэкламных акцыях гандлёвай маркі Вікіпедыя забяспечваюць сваім абанентам бясплатны доступ да мабільнай версіі Вікіпедыі[5]. У 2013 годзе праект атрымаў узнагароду ў намінацыі «Актывізм» у рамках фестывалю «South by Southwest» (Остын, ЗША)[6][7].

Лагатып праекта «Wikipedia Zero».

Крыніцы