Перайсці да зместу

Гілберт Кіт Чэстэртан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гілберт Кіт Чэстэртан
англ.: Gilbert Keith Chesterton
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння29 мая 1874(1874-05-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці14 чэрвеня 1936(1936-06-14)[3][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
ЖонкаFrances Chesterton[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціжурналіст, паэт, раманіст, аўтабіёграф, пісьменнік, сцэнарыст, філосаф, біёграф, ілюстратар, аўтар дэтэктываў, гісторык літаратуры, эсэіст, драматург, публіцыст, гісторык, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта
Гады творчасціз 1890
Жанрэсэ і паэзія
Мова твораўанглійская
Узнагароды
Knight Grand Officer of the Order of St. Gregory the Great
ПодпісВыява аўтографа
chesterton.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Гі́лберт Кіт Чэ́стэртан (англ.: Gilbert Keith Chesterton; 29 мая 187414 чэрвеня 1936) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых прадстаўнікоў дэтэктыўнай літаратуры.

Біяграфічныя звесткіправіць зыходнік

Нарадзіўся 29 мая 1874 года ў Лондане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. З 1900 года супрацоўнічаў у перыядычным друку. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 года ў Бікансфілдзе.

Блізка сябраваў з Хілэрам Бэлакам і часта выступаў з ім адзіным фронтам па розных пытаннях, так што Бернард Шоу празваў іх «Чэстэрбэлак». Прысвячэннем Бэлаку адкрываецца раман Чэстэртана «Напалеон з Нотынг-Хіла». Пра надзвычайную побытавую забыўчасць Чэстэртана хадзілі анекдоты.

Творчасцьправіць зыходнік

Аўтар паэтычных зборнікаў «Гуляючыя старыя», «Дзікі рыцар», абодва 1900), фантастычнай буфанады «Чалавек, які быў Чацвяргом» (The Man Who Was Thursday, 1908). У філасофскім рамане «Шар і крыж» (The Ball And The Cross, 1909), зборніках апавяданняў з займальнай інтрыгай пра сышчыка-свяшчэнніка Браўна (1911—35), зборніку «Чалавек, які ведаў вельмі многа» (1922) паказаў дзіўнае, рамантычнае, перайначанае жыццё, дзе традыцыйна ўсталяваныя адносіны з’яўляюцца фікцыяй, а свет вялікіх грошай і «высокай» палітыкі паўстае як цэнтр ілжывых прэтэнзій і дутых рэпутацый. У гумарыстычных раманах «Напалеон з Нотынг-Хіла» (1904), «Вяртанне Дон Кіхота» (1926) выявіліся сацыяльна-ўтапічныя матывы, звернутыя да сярэдневякоўя.

Вялікае месца ў творчасці займае хрысціянская апалагетыка. Аўтар цыкла рэлігійна-філасофскіх эсэ «Артадоксія» (1908). Найбольш значны твор па гэтай тэматыцы — кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925).

Таксама Гілберт Кіт Чэстэртан — аўтар літаратурна-крытычных прац «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарлз Дыкенс» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).

Зноскі

  • Честертон Гилберт Кит // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  • а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  • Літаратураправіць зыходнік

    Спасылкіправіць зыходнік

    Узята з "https://www.search.com.vn/wiki/?lang=be&title=Гілберт_Кіт_Чэстэртан&oldid=4204520"
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі