Мікалай Кішка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Мікалай Трызна | ||||||
Пераемнік | Гедэон Міхал Трызна | ||||||
Нараджэнне | каля 1588[1] | ||||||
Смерць | 23 сакавіка 1644(1644-03-23) ці 31 сакавіка 1644(1644-03-31)[2] | ||||||
Род | Кішкі | ||||||
Бацька | Станіслаў Станіслававіч Кішка[d] | ||||||
Маці | Альжбета з Сапегаў[d] | ||||||
Жонка | Барбара з Радзівілаў[d][3] і Алена з Леснявольскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | няма |
Мікалай Кішка (? — 31 мая 1644) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ваявода дорпацкі з 1617, ваявода мсціслаўскі з 1627, кашталян троцкі з 1636, падскарбі вялікі літоўскі з 1640, староста магілёўскі ў 1644, быў таксама старостам ваўкавыскім і вількамірскім.
Валодаў Іўем, дзе ў 1631 перабудаваў Петрапаўлаўскі касцёл і пры ім кляштар ордэна бернардынцаў. Ён ахвяраваў на карысць кляштара 15 тысяч польскіх злотых, а потым штогод на яго ўтрыманне — па 200 злотых.
Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Януша, Крыштафа і Станіслава.
Быў двойчы жанаты: першы раз з Барбарай Радзівіл, дачкой вялікага літоўскага маршалка Альбрэхта Радзівіла, а пасля з Аленай з Леснявольскіх. Дзяцей не пакінуў.
|