Распаўсюджванне COVID-19 у Сербіі
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Першы выпадак заражэння новым каранавірусам у Сербіі быў зафіксаваны 6 сакавіка 2020 года. Гэта быў 43-гадовы мужчына, які вярнуўся з Будапешта[1][2].
З 18 сакавіка ў краіне быў уведзены каменданцкі час днём для грамадзян старэйшых за 65 гадоў і 70 гадоў у сёлах. Па даных на 28 сакавіка закрыты школы, спартыўныя і культурныя ўстановы і дзіцячыя сады[3]. Улады рэспублікі закрылі межы для ўезду замежнікаў, без рэгістрацыі ў краіне. Таксама, за ўсімі грамадзянамі, якія вярнуліся з-за мяжы, улада ўсталявала асаблівы кантроль. Яны павінны былі праходзіць самаізаляцыю, у адваротным выпадку іх чакаў штраф ці да 12 гадоў турмы[4]. З 21 сакавіка забаронена наведванне паркаў[5].
Па словах эксперта, які ўваходзіў у «Крызісны штаб па супрацьдзеянні распаўсюду эпідэміі каранавіруса», сітуацыя ў краіне не крытычная і не выклікала сур’ёзных боязі, таму што лекарам атрымалася знізіць інтэнсіўнасць распаўсюджвання COVID-19. Таксама ён заклікаў людзей заставацца дома[6].
17 сакавіка прэзідэнт Аляксандр Вучыч заявіў, што ў Сербіі лепшая сітуацыя ў плане харчавання, таму дзяржава гатовая экспартаваць тавары ў такія краіны як Чарнагорыя, Паўночная Македонія і Рэспубліка Сербская (частка Босніі і Герцагавіны)[7].
26 сакавіка адна з казахстанскіх кампаній унесла ўнёсак у якасці дапамогі Сербіі на суму 3 мільёны сербскіх дынараў. Па даных пасольства сродкі накіраваны на куплю медыцынскіх масак, абсталявання і дапамогу неабароненай часткі насельніцтва[8]. Таксама Расія адправіла ў краіну 15 000 тэст-сістэм. Таксама Кітай, як эпіцэнтр пандэміі, накіраваў у Сербію 1000 тэстаў на вірус.
На 2023 год у краіне зафіксавана 2 544 228 выпадкаў заражэння, у тым ліку 18 057 смерцяў[9].
Інфекцыя | |
---|---|
Распаўсюджванне | Абхазія • Азербайджан • Аргенціна • Арменія • Аўстралія • Балівія • Беларусь • Бельгія • Бразілія • Буркіна-Фасо • Бурундзі • Ватыкан • Венесуэла • В’етнам • Вялікабрытанія • Гаяна • Германія • Грузія • Егіпет • Емен • ЗША • Іарданія • Індыя • Іран • Іспанія • Італія • Казахстан • Канада • Калумбія • Кітай • Кыргызстан • КНДР • Латвія • Ліхтэнштэйн • ЛНР • Маўрытанія • Манака • Мексіка • Нагорны Карабах • Нідэрланды • Новая Зеландыя • Папуа — Новая Гвінея • Паўночная Македонія • Парагвай • Партугалія • Польшча • Перу • Расія • Рэспубліка Карэя • Рэспубліка Косава • Сан-Марына • Сербія • Славакія • Славенія • Сурынам • Тога • Турцыя • Украіна • Уругвай • Фінляндыя • Французская Гвіяна • Французская Палінезія • Францыя • Харватыя • Чарнагорыя • Чылі • Чэхія • Швейцарыя • Эстонія |
Звязаныя падзеі | Дэзінфармацыя • Тэставанне • Сацыяльна-эканамічныя наступствы • Абвал фондавага рынку • Пратэсты ў Новых Санжарах • Расійска-саудаўская цэнавая вайна |