Перайсці да зместу

Царква Святых Жонак-Міраносіц (Баранавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святых Жонак-Міраносіц
53°07′48″ пн. ш. 26°01′13″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ГорадБаранавічы
КанфесіяРуская праваслаўная царква
ЕпархіяПінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыльпсеўдарускі стыль
АрхітэктарЛеанід Васілевіч Макарэвіч
Будаўніцтва2008
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святых Жонак-Міраносіц — храм Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Баранавічах. Размешчаны ў цэнтры горада.

Будаўніцтваправіць зыходнік

Аўтар праекта храма — Леанід Васілевіч Макарэвіч, Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь. Царква будавалася за кошт ахвяраванняў на працягу пяці гадоў і пяці месяцаў.

31 мая 2001 года Стэфан, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі, асвяціў месца пад будаўніцтва. Да 1947 года паблізу гэтага месца знаходзілася Свята-Аляксандра-Неўская царква. 20 мая 2002 года пачатак будаўнічых работ блаславіў і асвяціў закладны камень Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.

Да канца ліпеня 2004 года былі асвечаны чатыры званы, адзін з іх на той момант быў самым буйным у Беларусі (вага каля 1,5 тон). 7 лістапада 2005 года архіепіскап Стэфан асвяціў два першыя накупальныя крыжы, якія адразу ўсталявалі на месцы. 12 кастрычніка 2006 года быў усталяваны галоўны купал — сёмы з трынаццаці. На той момант завяршаліся тынкавыя працы ўнутры царквы, былі ўстаўлены практычна ўсе вокны, атынкаваны і пафарбаваны званіца, барабаны купалаў бабінца, пачаліся дахавыя работы, зробленыя падмуркі ганкаў. 23 лістапада 2006 г. архіепіскап Стэфан асвяціў яшчэ пяць накупальных крыжоў.

Службаправіць зыходнік

20 кастрычніка 2007 года Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, з архіепіскапам Стэфанам і Серафімам, біскупам Бабруйскім і Быхаўскім, у саслужэнні духавенства асвяціў царкву ў гонар Святых Жонак-Міраносіц і ўзначаліў першую літургію ў храме, пасля якой было зачытана пасланне патрыярха Аляксія II.

Пры царкве працуе Нядзельная школа для дарослых і дзяцей. Штогод у Нядзельнай школе навучаецца каля 200 чалавек. Пры Нядзельнай школе дзейнічаюць гурткі малявання, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, харавы, харэаграфічны, «Справы міласэрнасці». Навучэнцы наведваюць дзіцячы прытулак, Молчадскую школу інтэрнат, дзяцей-інвалідаў, вядуць сумесную працу з дзіцячай бібліятэкай.

З 2008 года сумесна з ДУА «Гімназія № 4» г. Баранавічы створаны гадовы праваслаўны лагер.

Штогод арганізоўваюцца паломніцкія паездкі па святых месцах.

Спасылкіправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі