Акадэмізм (фр.: académisme) — кірунак у еўрапейскім жывапісеXVII—XIX стагоддзяў.Акадэмізм вырас на прытрымліванні вонкавых форм класічнага мастацтва. Паслядоўнікі характарызавалі гэты стыль як развагу над формай мастацтва старажытнага антычнага свету і Адраджэння.
Акадэмізм дапамагаў кампаноўцы аб'ектаў у мастацкім утварэнні, увасабляў у сабе традыцыі антычнага мастацтва, у якіх ідэалізаваны выява натуры, кампенсуючы пры гэтым норму прыгажосці.
Паняцце акадэмізму ў наш час атрымала дадатковае значэнне і стала выкарыстоўвацца для апісання прац мастакоў, якія маюць сістэматычную адукацыю ў вобласці візуальных мастацтваў і класічныя навыкі стварэння твораў высокага тэхнічнага ўзроўня. Тэрмін «акадэмізм» цяпер часта адносіцца да апісання будовы кампазіцыі і тэхнікі выканання, а не да сюжэту мастацкага твора. У шырокім сэнсе панятак тлумачыцца і як любая кананізацыя, ператварэнне ў бясспрэчную норму ідэалаў мастацтва папярэдніх гістарычных эпох.
У апошнія гады ў заходняй Еўропе і ЗША ўзрасла цікавасць да акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя і да яе развіцця ў XX стагоддзі.