Ар-дэко

Ар-дэко (фр.: art déco) — уплывовая плынь у выяўленчым і дэкаратыўным мастацтве першай паловы XX стагоддзя, якая ўпершыню з'явілася ў Францыі ў 1920-х гадах, а затым стала папулярна ў 1930—1940-я гады ў міжнародным маштабе.[2] Выявілася ў асноўным у архітэктуры, модзе, жывапісе і перастала быць актуальнай у перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Гэта эклектычны стыль, які ўяўляе сабой сінтэз мадэрнізму і неакласіцызму. Стыль ар-дэко таксама мае значны ўплыў такіх мастацкіх кірункаў, як кубізм, канструктывізм і футурызм.

Ар-дэко
Дата заснавання / стварэння1910-я і 1925
Выява
Звязаная асобаCassandre[d][1], Эжэн Грасэ, Жорж Брак і Поль Сезан
Сфера дзейнасцідэкаратыўна-прыкладное мастацтва, архітэктура, дызайн інтэр'еру[d], індустрыяльны дызайн[d], мода і graphic arts[d]
Названа адInternational Exhibition of Modern Decorative and Industrial Arts[d]
Краіна
Папярэдні ў спісемадэрн
Быў натхнёныSociété des artistes décorateurs[d], кубізм, канструктывізм, функцыяналізм, мадэрнізм, футурызм, Эжэн Грасэ, Жорж Брак і Поль Сезан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адметныя рысы — строгая заканамернасць, смелыя геаметрычныя формы, этнічныя геаметрычныя ўзоры, афармленне ў паўтонах, адсутнасць яркіх кветак у афармленні, пры гэтым пярэстыя арнаменты, раскоша, шык, дарагія, сучасныя матэрыялы (слановая костка, кракадзілавая скура, алюміній, рэдкія пароды дрэва, срэбра). У ЗША, Нідэрландах, Францыі і некаторых іншых краінах ар-дэко паступова эвалюцыянаваў у бок функцыяналізму.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)