Кубізм

Кубізм (фр.: Cubisme) — аванградысцкая плынь у выяўленчым мастацтве першай чвэрці XX стагоддзя[1], якая характарызуецца выкарыстаннем падкрэслена геаметрызаваных умоўных форм і імкненнем «раздрабіць» рэальныя аб’екты на ўстойлівыя геаметрычных прымітывы — куб, конус, цыліндр. Сфармавалася як выклік і непрыняцце пэўнымі коламі мастакоў стандартнай прыгажосці сімвалізма і позняга імпрэсіянізма[2]. Кубісты таксама свядома парушалі законы перспектывы, агульнапрынятыя нормы прапорцый, выкарыстоўваючы разнастайныя фактурныя эфекты і прасторавыя пабудовы на плоскасці[2].

Кубізм
Дата заснавання / стварэння1907
Выява
Названа адкуб
Краіна
Папярэдні ў спісеProto-Cubism[d]
Быў натхнёныПоль Сезан, прымітывізм і мастацтва Афрыкі[d]
Artsy genecubism
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя прадстаўнікі — Пабла Пікаса і Жорж Брак.

Найбуйнейшыя дасягненні

Найбольш вядомымі кубістычнымі творамі пачатку XX стагоддзя сталі карціны Пікаса «Авіньёнскія дзяўчыны», «Гітара», творы такіх мастакоў, як Хуан Грыс, Фернан Лежэ, Марсель Дзюшан, скульптуры Аляксандра Архіпенка і інш. Кубізм развіваўся і па-за межамі Францыі; асабліва плённа — у Чэхаславакіі.

Хуан Грыс Мужчына ў кафэ, 1914
Л. Папова. Партрэт філосафа. 1915
Б. Кубішта. П’еро. 1911

Зноскі

Літаратура

Спасылкі