Вільгэльм Він (па-нямецку: Wilhelm Wien; 13 студзеня 1864 — 30 жніўня 1928) — нямецкі фізык, брат Макса Віна.У 1893 годзе на падставе тэорыяў электрамагнетызму і цяпла вывеў формулу зруху, якая пазьней атрымала ягонае імя. Яна зьвязвае выпрамяненьне абсалютна чорнага цела зь ягонай тэмпэратурай.Паводле Макса фон Лаўэ, Він абяссьмерціў сваё імя тым, што «падвёў нас да самых варот квантавай фізікі». Сябра Бэрлінскай АН[6].
У асноўным вядомы дзякуючы сваёй працы ў галіне фізыкі абсалютна чорнага цела, за якую атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыкі ў 1911 годзе.
У гонар Віна названы кратар на Марсе.
Він нарадзіўся ў маёнтку Гафкен каля мястэчка Фішгаўсэн ва Ўсходняй Прусыі (сёньня адпаведна в. Парусная каля г. Прыморск, Калінінградзкая вобласьць, Расея) у сям’і землеўладальніка Карла Віна. У 1866 годзе сям’я пераехала ў Драхштайн (сёньня в. Смокава, Вармінска-Мазурскае ваяводзтва ў Польшчы) каля Растэнбургу (Кентшын).
У 1875—1879 годзе Він вучыўся ў Растэнбурскай гімназіі, а з 1880 да 1882 году наведваў гарадзкую гімназію ў Каралеўцу. У 1882 годзе вучыўся ва Ўнівэрсытэтах Гётынгена і Бэрліна.З 1883 да 1885 працаваў у лябараторыі Германа Гэльмгольца, абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў 1896 па тэме дыфракцыі сьвятла ў матэрыялах і ўплыву розных матэрыялаў на колер адбітага сьвятла. З 1896 да 1899 Він чытаў лекцыі ў тэхнічным універсітэце Аахэна. У 1900 перайшоў ва Ўнівэрсытэт Вюрцбургу, дзе замяніў Вільгэльма Конрада Рэнгена.
У 1896 годзе Він прапанаваў закон разьмеркаваньня выпрамяненьня, які пазьней атрымаў ягонае імя.Макс Плянк, які быў супрацоўнікам Віна ў гэты час, пазьней, у 1900 годзе з дапамогай формулы Віна атрымаў сваю знакамітую формулу, якая аднолькава добра апісвала выпрамяненьне абсалютна чорнага цела як у кароткахвалевым дыяпазоне, так і ў радыёдыяпазоне.
Падчас вывучэньня пучкоў іянізаванага газу ў 1898 годзе выявіў, што стасунак зараду да масы атама вадароду (г.зн. пратона) дадатны. Гэтай працай Він даў пачатак мас-спэктраскапіі. У 1913 годзе Дж. Дж. Томсан палепшыў тэхніку экспэрымэнта Віна і працягнуў дасьледваньні. Пасьля працы Эрнста Рэзэрфорда 1919 году, якая пацьвердзіла дасьледваньні Віна, ядро вадароду было названа пратонам.
Він атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў 1911 «за адкрыццё законаў выпрамянення цяпла».
У 1913 годзе быў запрошаны чытаць лекцыі па тэарэтычнай фізыцы ў Калюмбійскі ўнівэрсытэт.
Падручнік па тэрмадынаміцы(1900) у арыгінале Lehrbuch der Hydrodynamik
Пра жыццё і працу некаторых фізікаў(1930) у арыгінале Aus dem Leben und Wirken eines Physikers
Вільгэльм Він — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
---|
| 1901—1925 | |
---|
| 1926—1950 | |
---|
| 1951—1975 | Кокрафт / Ўолтан (1951)Блёх / Пэрсэл (1952)Церніке (1953)Борн / Ботэ (1954)Лэмб / Куш (1955)Шоклі / Бардын / Братэйн (1956)Янг / Ч. Лі (1957)Чаранкоў / Франк / Там (1958)Сэгрэ / Чэмбэрлэн (1959)Глазэр (1960)Гофштатэр / Мёсбаўэр (1961)Ландаў (1962)Вігнэр / Гёпэрт-Маер / Енсэн (1963)Таўнз / Басаў / Прохараў (1964)Таманага / Швінгер / Фэйнман (1965)Кастлер (1966)Бэтэ (1967)Альварэс (1968)Гел-Ман (1969)Альфвэн / Нээль (1970)Габар (1971)Бардын / Купэр / Шрыфэр (1972)Эсакі / Джаевэр / Джозэфсан (1973)Райл / Г’юіш (1974)О.Бор / Матэльсан / Рэйнўотэр (1975) |
---|
| 1976—2000 | Рыхтэр / Тынг (1976)Ф. Андэрсан / Мот / Ван Флэк (1977)Капіца / Пэнзыяс / Р. Ўілсан (1978)Глэшаў / Салам / Ўайнбэрг (1979)Кронін / Фітч (1980)Блёмбэрген / Шаўлоў / К. Сыгбан (1981)К. Ўілсан (1982)Чандрасекар / Фаўлер (1983)Рубіа / ван дэр Мээр (1984)фон Клітцынг (1985)Руска / Бініг / Рорэр (1986)Бэднарц / Мюлер (1987)Ледэрман / Шварц / Стэйнбэргер (1988)Рамзэй / Дэмэльт / Паўль (1989)Фрыдман / Кендал / Р. Тэйлар (1990)дэ Жэн (1991)Шарпак (1992)Галс / Дж. Тэйлар (1993)Брокгаўз / Шал (1994)Пэрл / Райнэс (1995)Д. Лі / Ашэраў / Рычардсан (1996)Чу / Коэн-Тануджы / Філіпс (1997)Лафлін / Штэрмэр / Цуі (1998)’т Гоофт / Вэльтман (1999)Алфёраў / Крэмэр / Кілбі (2000) |
---|
| 2001—2025 | Корнэл / Кетэрле / Ўіман (2001)Дэйвіс / Косіба / Джаконі (2002)Абрыкосаў / Гінзбург / Легет (2003)Грос / Палітцэр / Вільчэк (2004)Глаўбэр / Хол / Генш (2005)Мазэр / Смут (2006)Фэрт / Грунбэрг (2007)Намбу / Кабаясі / Маскава (2008)Каа / Бойл / Сьміт (2009)Гейм / Навасёлаў (2010)Пэрлмутэр / Шміт / Рыс (2011)Арош / Ўайнлэнд (2012)Энглер / Гігс (2013)Акасакі / Амана / Накамура (2014)Кадзіта / Макдоналд (2015)Туліс / Голдэйн / Костэрліц (2016)Вайс / Торн / Бэрыш (2017)Эшкін / Муру / Стрыклэнд (2018)Піблз / Маёр / Келё (2019)Пэнроўз / Гензэль / Гез (2020)Парызі / Гасэльман / Манабэ (2021)Аспэ / Клаўзэр / Цайлінгер (2022)Агастыні / Краўс / Ль’Юілье (2023) |
---|
| |
|