Аэробус A380

Аэробус A380 (Airbus A380, раней вядомы як Airbus A3XX) — найбуйнешы авіяляйнэр у гісторыі, які ўпершыню быў афіцыйна паказаны публіцы на цырымоніі ў Тулузе (Францыя) 18 студзеня 2005 году, у якой узялі ўдзел 5 тысячаў гасьцей, сярод якіх кіраўнікі Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны і Гішпаніі.

Аэробус A380
Прызначэньне:пасажырскі/грузавы/іншае 
Першы палёт:27 красавіка 2005 
Пачатак эксплюатацыі:2007 
Усяго пабудавана:108 
Вытворца:Airbus 
Характарыстыкі
Колькасьць пасажыраў:840 чал
Крэйсэрская хуткасьць:902 км/г
Максымальная хуткасьць:945 км/г
Далёкасьць палёту:15000 км
Памеры
Даўжыня:73 м
Размах крыла:79,8 м
Плошча крыла:845 м²
Маса
Пусты:280 т
Макс. узлётная:560 т
Сілавая ўсталёўка
Рухавікі:чатыры Rolls-Royce Trent 900 альбо турбарухавікі Engine Alliance GP7200 
Цяга (магутнасьць):1208 кН 

Тэхнічныя парамэтры

  • Тып: камэрцыйны авіяляйнэр
  • Першы палёт: 2005
  • Першы камэрцыйны палёт: 2006
  • Вытворца: Airbus
  • Даўжыня: 73 м
  • Размах крыльляў: 79.8 м
  • Плошча крыльляў: 845 м²
  • Вышыня: 24.1 м
  • Вага (пусты): 280 тон
  • Вага (максымальная): 560 тон
  • Макымальная колькасьць пасажыраў: ад 555 да 840
  • Рухавік: чатыры Rolls-Royce Trent 900 альбо турбарухавікі Engine Alliance GP7200
  • Пад'ёмная сіла: 1208 кН
  • Крэйсэрская хуткасьць: 902 км/г
  • Максымальная хуткасьць: 945 км/г
  • Максымальная далёкасьць палёту: 15000 км

Бізнэс-пэрспэктывы

Цана аднаго самалёта складае каля $389,9 млн[1]. У новы праект было ўкладзена 18 мільярдаў даляраў (12 млрд €). Каб Airbus змог вярнуць укладзеныя ў праект грошы, кампанія павінна прадаць як найменей 250 самалётаў. Наступныя авіякампаніі замовілі Аэробус A380 на пачатак 2005 году:

  • Air France 10
  • Emirates 43
  • Etihad Airways 4
  • Federal Express 10
  • ILFC 10
  • Korean Airlines 5
  • Lufthansa 15
  • Malaysian Airlines 6
  • Qantas 12
  • Qatar Airlines 2
  • Singapore Airlines 10
  • Thai Airways International 6
  • Virgin Atlantic 6

Заказы і пастаўкі

20012002200320042005200620072008200920102011201220132014201520162017201820192020Усяго
ЗаказыA380-800783410102433943219942132−24−70251
A380F71010−17−100
ПастаўкіA380-800112101826302530272815128242
На люты 2020 года. Крыніцы:[2][3]

Заказы
Пастаўкі


Мадыфікацыі

A380-700

A380-800

Базавая мадэль. A380-841 і 842 вэрсіі з рухавіком Trent 900. A380-861 і А380-862 вэрсіі з рухавіком GP72XX. Даўжыня 73 мэтры.

A380-900

У стадыі праекта. Плянуецца як мадыфікацыя з падвышанай колькасьцю пасажыраў (да 960).

A380-1000

Прапанаваны ў 2010 годзе. Мяркуецца, што гэтая мадыфікацыя будзе мець даўжыню 87 м ды колькасьць пасажыраў да 1073. Пачатак эксплюатацыі ацэньваецца ў 2020—2025 гады.

A380-843F, А380-863F і А380-864F

A380-843F грузавы варыянт.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аэробус A380сховішча мультымэдыйных матэрыялаў