Выбары ў Бундэстаг 2017 году

Выбары ў Бундэстаг Нямеччыны былі праведзены 24 верасьня 2017 году[1]. На іх былі абраныя 709 паслоў 19-га Бундэстагу[2].

2013
 Сьцяг Нямеччыны
2021
Выбары ў Бундэстаг 2017 году
24 верасьня 2017 г.
КандыдатАнгела МэркельМартын ШульцАліс Вайдэль
Партыя«ХДС/ХСС»«СДПН»«АН»
Лідэр з10 красавіка 200019 сакавіка 2017
Папярэдняя колькасьць месцаў3111930
Колькасьць месцаў24615394
Розьніца (месцаў)-65 -40 +94
Адсотак32,5%20,5%12,6%
КандыдатКрыстыян ЛінднэрСара ВагенкнэхтКатрын Гёрынг-Экарт
Партыя«Свабодныя»«Левая»«Зялёныя»
Лідэр з7 сьнежня 201315 лістапада 2008
Папярэдняя колькасьць месцаў06463
Колькасьць месцаў806967
Розьніца (месцаў)+80 +5 +4
Адсотак10,7%9,2%8,9%

Падзеі пасьля выбараў 2013 году

Пасьля апошніх выбараў 2013 году была сфармавана «вялікая» кааліцыя з блёку ХДС/ХСС і СДПН. Ангела Мэркель заняла пасаду кацлера, а Зыгмар Габрыель намесьніка старшыні ўраду. Свабодная дэмакратычная партыя — былы партнэр ХДС/ХСС па кааліцыі, ня здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсьці ў Бундэстаг[3].

Парадак выбараў

Нямецкая выбары зьяўляюцца ўсенародным галасаваньнем. У ім прымаюць удзел усе грамадзяне Нямеччыны, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў (г. зн. паўналетнія). Кожны выбаршчык мае два галасы. Адзін голас аддаецца за асобу, другі голас грамадзянін аддае за сьпіс людзей, якіх вылучае кожная партыя, што ўдзельнічае ў выбарах. У 2017 годзе гэта: ХДС/ХСС, СДПН і г.д. Любы чалавек, які хоча выбрацца ў Бундэстаг павінен сабраць ня менш за 5%. Тыя ж патрабаваньні для партыяў, што ідуць па сьпісах. Ім патрэбна таксама сабраць ня менш за 5% галасоў. Да выбараў Бундэстаг пашырылі да 709 сябраў. Зь якіх 299 чалавек павінна быць выбрана па асобах. Астатнія выбіраюцца па сьпісах.

Вынікі выбараў 2017 году

ГрамадаВыбарчая акругаВыбарчыя лістыАгулам
месцаў
+/–
Галасы%МесцыГаласы%Месцы
ХДС14,027,80430.218512,445,83226.815200−55
СДПН11,426,61324.6599,538,36720.594153−40
ВН5,316,09511.535,877,09412.69194+94
СвДП3,248,7457.004,997,17810.78080+80
Левая3,966,0358.654,296,7629.26469+5
«Зялёныя»3,717,4368.014,157,5648.96667+4
ХСС3,255,6047.0462,869,7446.2046−10

Будучы ўрад Нямеччыны

Усе партыі атрымалі менш за палову месцаў у Бундэстагу. І гэта значыць, што той хто хоча стаць канцлерам павінен будзе стварыць урад зь іншай партыяй, што будзе выбраная ў Бундэстаг. Усе партыі выключылі стварэньне ўраду з «Альтэрнатывай для Нямеччыны». ХДС / ХСС і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) выключылі стварэньне ўраду зь Левай. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПН) і Зялёныя ня выключылі, што ўвойдуць ва ўрад зь Левай. ХДС/ХСС не выключае стварэньня ўраду з Сьв.ДП.

Ангела МэркельМартын ШульцСара Вагенкнэхт, Дытмар БарчКатрын Гёрынг-Экарт, Джэм ЭздэмірКрыстыян ЛінднэрАліс Вайдэль, Аляксандар Гаўлянд
ХДС/ХСССДПНЛеваяСаюз 90/ЗялёныяСвДПВН

Цікавае

Упершыню ў гісторыі Бундэстагу былі выбраны пасламі ўраджэнцы СССР: Вальдэмар Гэрт і Антон Фрызэн.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Выбары ў Бундэстаг 2017 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў