Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

дзяржаўная радыёстанцыя ЗША, заснаваная пад назовам «Вызваленьне» ў 1949 годзе для замежнага вяшчаньня

14°28′42″ у. д. / 50.07889° пн. ш. 14.47833° у. д. / 50.07889; 14.47833

Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (анг. Radio Free Europe/Radio Liberty) — дзяржаўная радыёстанцыя ЗША, заснаваная пад назовам «Вызваленьне» ў сакавіку 1949 году ў Нью-Ёрку Цэнтральнай разьведвальнай управай (ЦРУ) для замежнага вяшчаньня. У 1959 годзе атрымала сучасны назоў. З 1973 году адкрыта фінансуецца Кангрэсам ЗША. З красавіка 1995 году галаўная сядзіба месьціцца ў Празе (Чэхія). Зь 2009 году займела новую сядзібу[2] ў гарадзкой акрузе Прага 3 па Вінаградзкай вуліцы, д. 159а (квартал Страшніцы)[3]. У 2020-м фінансавым годзе каштарыс некамэрцыйнай карпарацыі «Радыё «Свабода» і «Свабодная Эўропа» склаў 124,4 млн даляраў ЗША пры штотыднёвым ахопе 41,1 млн чалавек і 752 млн праглядаў вэб-бачынаў за год. Сярод 6,5 млрд відэапраглядаў 49 % прыпала на «Фэйсбук», 28 % — на «Ютуб» і 23 % — на «Інстаграм». На 2021 год налічвалася 21 сядзіба, у тым ліку 2 у ЗША — Вашынгтоне і Нью-Ёрку. На Радыё «Свабода» і «Свабодная Эўропа» працавала звыш 1800 журналістаў, зь іх звыш 1300 па дамове падраду. У Празе (Чэхія) і Вашынгтоне (ЗША) працавала звыш 700 чалавек. Пры гэтым, у карэспандэнцкіх мясцовых сядзібах налічвалася звыш 500 супрацоўнікаў. Карэспандэнты працавалі ў 23 краінах на 27 мовах[4].

Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
ГорадПрага
КраінаЧэхія
СлоганПадтрымка дэмакратычных каштоўнасьцяў шляхам пашырэньня ідэяў
Фарматнавіновы
Зона вяшчаньняпа 11 краінаў Азіі і Эўропы
Пачатак працы17 сакавіка 1949 (75 гадоў таму)
ЗаснавальнікЦРУ ЗША
УласьнікКангрэс ЗША
КіраўнікіДжэймз Флай, Дэйзі Сіндэлар[1]
Сайтsvaboda.org
Twittersvaboda
Facebooksvaboda.org
Вконтактеradiosvaboda
YouTubesvabodavideo
Он-лайн-трансьляцыяradiojar.com

Ад 20 траўня 1954 году існуе Беларуская служба Радыё Свабода.

Моўныя службы

На 2021 год на Радыё «Свабода» і «Свабодная Эўропа» дзейнічала 24 моўныя службы:

Вяшчаньне ахоплівала 22 краіны Эўразіі:

Налічвалася 19 мясцовых карэспандэнцкіх сядзібаў у 17 краінах:

Мінуўшчына

17 сакавіка 1949 году ў Нью-Ёрку (штат Нью-Ёрк, ЗША) супрацоўнік Цэнтральнай разьведвальнай управы (ЦРУ) Ален Далес (1893—1969) заснаваў Нацыянальны камітэт за свабодную Эўропу(en) для стварэньня ў Заходняй Нямеччыне радыёстанцыі, якая мела вяшчаць на падсавецкую частку Ўсходняй Эўропы. Радыё «Свабодная Эўропа» ўтварылі для вяшчаньня на краіны Усходняй Эўропы, якія пасьля 1945 году трапілі ў сфэру ўплыву СССР, а таксама на Летуву, Латвію ды Эстонію (ЗША не прызналі іх улучэньня ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік СССР, у тым ліку Беларускай ССР, утварылі радыё «Вызваленьне». У студзені 1950 году радыёстанцыя набыла першы радыёперадавальнік у Лямпэртгайме (зямля Гэсэн, Заходняя Нямеччына). Сядзіба перамясьцілася ў Мюнхэн (зямля Баварыя, Заходняя Нямеччына). 4 ліпеня 1950 году пачалося вяшчаньне зь перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя перадачы былі на чэскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхэне пад радыёстанцыю абсталявалі асобны будынак.

Беларуская служба Радыё «Вызваленьне» пачала вяшчаньне 20 траўня 1954 году[7]. У 1959 годзе адбылася зьмена назову радыёстанцыі з «Вызваленьне» на «Свабода»[8]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» й Радыё «Свабодная Эўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разьведвальнай ўправы ЗША й перадалі пад кіраваньне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчаньня. Ад таго часу фінансаваньне ажыцьцяўляецца адкрыта праз амэрыканскі Кангрэс[9]. 1 кастрычніка 1976 году «Свабодную Эўропу» й Камітэт Радыё «Свабода» злучылі ў адно прадпрыемства[10]. Пасьля ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў між ЗША й КНР у 1979 годзе спынілі вяшчаньне на уйгурскай мове[11], а пазьней — і на карачаева-балкарскай[12]. 21 лютага 1981 году ў мюнхэнскім будынку радыёстанцыі адбыўся выбух, зладжаны на замову Аддзелу дзяржаўнае бясьпекі Румыніі групаю асобаў на чале з вэнэсуэльскім тэрарыстам Ільічом Рамірэсам Санчэсам зь мянушкай Шакал, які дагэтуль адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне. У выніку выбуху некалькі чалавек было паранена, матэрыяльныя страты склалі некалькі мільёнаў даляраў[13].

30 лістапада 1988 году СССР спыніў радыёглушэньне[14]. У выніку скарачэньня ўрадавых выдаткаў амэрыканскім Кангрэсам і прэзыдэнтам Білам Клінтанам у 1993 годзе зачынілі вугорскую й аўганскую службы[15]. У студзені 1994 году вяшчаньне пашырылася на краіны былой Югаславіі — Босьнію, Сэрбію, Харватыю й Чарнагорыю. Улетку 1994 году Біл Клінтан прыняў прапанову прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла й чэскага ўраду аб пераезьдзе радыёстанцыі зь Мюнхэну ў пусты будынак фэдэральнага чэхаславацкага парлямэнту ў цэнтры Прагі. У жніўні амэрыканскі Кангрэс зацьвердзіў пастанову аб пераезьдзе, што закончылі ў 1995 годзе, а таксама «Закон аб міжнародным радыёвяшчаньні», на падставе якога ўсе невайсковыя ўрадавыя службы міжнароднага вяшчаньня падпарадкавалі адмыслова створанай Радзе кіраўнікоў радыёвяшчаньня. У 1994 годзе таксама адчынілася прадстаўніцтва ў Менску, першаю кіраўніцаю якога стала Жанна Літвіна[16]. Пасьля пераезду першыя перадачы з Прагі загучалі 1 красавіка 1995 году, а першая беларуская — 8 траўня[17].

У 1990-я гадох, пасьля палітычных зьменаў ва Ўсходняй Эўропе, зачынілі таксама польскую, чэскую й славацкую службы. Адначасна пачалося вяшчаньне на Іран ды Ірак. З 2000-х гадоў у этэр выходзілі перадачы на больш як 20 мовах. Вяшчаньне вялося на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі й сеціва. Перадачы таксама рэтрансьляваліся ў многіх краінах мясцовымі радыёстанцыямі. На травень 2009 г. на сядзібе ў Празе працавалі 550 супрацоўнікаў. Прадстаўніцтвы працавалі ў 19 краінах[18].

17 сакавіка 2022 году старшыня Радыё «Свабодная Эўропа» і Радыё «Свабода» Джэймі Флай паведаміў пра адкрыцьцё бюро навінаў у Вільні (Летува) для журналістаў Беларускай службы Радыё «Свабода». Пры гэтым, Джэймі Флай адзначыў, што ад пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году па 16 сакавіка лік відэапраглядаў Радыё «Свабода» на «Ютубе» зь Беларусі вырас 4-кратна да 22,4 млн[19].

Крытыка

У студзені 2012 году былы грамадзкі рэдактар[20] радыё Алесь Астроўскі зазначыў, што ад часу «прыходу ў Белы дом Абамы» ў 2009 г. «радыё “Свабода”, якое вымушана знаходзіцца ў плыні “заходняй” палітыкі, займаецца прапагандай садамісцкай тэмы»[21].

Беларуская служба

Асноўны артыкул: Радыё Свабода

На 2007 год беларуская служба радыё «Свабода» ахоплівала 7,8% слухачоў Беларусі[22]. На 2016 год налічвала 12 журналістаў, зь іх 11 былі рэдактарамі: Сяргей Паўлавіч Абламейка, Багдан Андрусішын, Юры Дракахруст, Сяргей Дубавец, Аляксей Знаткевіч, Ян Максімюк, Сяргей Навумчык, Алена Радкевіч, Ганна Соўсь, Алена Ціхановіч і Сяргей Шупа[23].

На 2021 год Кірыл Сухоцкі родам зь Беларусі кіраваў тэлевытворчасьцю на Радыё «Свабода» і «Свабодная Эўропа». Таксама Сухоцкі быў рэгіянальным кіраўніком па Эўропе і наглядаў за армянскай, расейскай (у тым ліку адказваў за кругласодневы тэлеканал «Цяперашні час») ды ўкраінскай моўнымі службамі[24].

Перадачы

На 2016 год беларуская служба радыё «Свабода» выпускала 9 перадачаў: «Вольная студыя», «Зона», «Новая Атлянтыда», «Падарожжы», «Паштовая скрынка 111», «Праскі акцэнт», «Трайны ўдар», «У турмах» і «Экспэртыза»[25].

Частасьці

  • Он-лайн: на сайце svaboda.org a 0:00-24:00.
  • Сярэднія хвалі: 1386 кілягэрцаў (Менск) а 21:00-22:00 і 23:00-0:00. Радыёвяшчаньне ажыцьцяўлялася з радыёмачты ў мястэчку Вешынты(lt) (Анікштаўскі раён, Летува). Магутнасьць мачты складала 75 кіляват[26]. Спынена 30 красавіка 2019 году.
  • Спадарожнік «Хот Бёрд(en)» 13: арбітальнае разьмяшчэньне — 13° усходняй даўгаты, палярызацыя хваляў(en) — вэртыкальная, частасьць — 12,226 гігагэрцаў, папераджальнае выпраўленьне памылак(en) — 3/4, новая знакавая хуткасьць(en) — 27,5 мэгазнакаў/сэк., распазнавальнік пакета відэа і спасылкі на гадзіньнік перадачы — HB1-8:4260 і HB9-28:4360, хуткасьць дадзеных(en) — 192 кілябіт/сэк., кадаваньне(be) — MPEG2(en).
  • Вяшчаньне на кароткіх хвалях спынена 24 чэрвеня 2016 году.

Кіраўнікі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі