Сэрбскахарвацкая мова

паўднёваславянская мова

Сэрбскахарвацкая ці харвацкасэрбская мова (таксама сэрбская або харвацкая, харвацкая аб сэрбская) (у арыгінале srpskohrvatski/cрпскохрватски, hrvatskosrpski, hrvatski ili srpski, srpski ili hrvatski) — паўднёваславянская мова.

Сэрбскахарвацкая
српскохрватски / hrvatskosrpskihrvatski ili srpski / српски или хрватски
Ужываецца ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі (пад рознымі назвамі) і іншых краінах
Рэгіён Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў каля 15,7 мільёнаў[1]
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Славянская
  Паўднёваславянскія
    Сэрбскахарвацкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў -
Пісьмо гаевіца[d], сэрбскі кірылічны альфабэт, кірыліца і лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 sh
ISO 639-2(Б) scr, scc
ISO 639-2(Т) -
ISO 639-3 hbs
SIL -
Этна-палітычныя варыянты Сэрбскахарвацкай мовы ці сэрбскахарвацкай дыясыстэмы (паводле стану на 2006 год)

Тэрмін «сэрбскахарвацкая мова» выкарыстоўваўся для абагульненьня пад адной назвай сукупнасьці дыялектаў, якія ўжываюцца ў Сэрбіі, Чарнагорыі, Босьніі і Герцагавіне і Харватыі. Афіцыйная мова Югаславіі (разам са славенскай, пазьней і македонскай) з 1918 да 1991 году.

Літаратурны стандарт базаваўся на штокаўскім дыялекце і дапускаў экаўскі і іекаўскі варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сэрбскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сэрбскахарвацкай лічыліся кайкаўскі і чакаўскі дыялекты, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.

Упершыню тэрмін «сэрбскахарвацкая мова» быў выкарыстаны славенскім філёлягам Ярнеем Копітарам у ліставаньні ў 1836 годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы славацкага філёляга Шафарыка «Slovanské starožitnosti» («Славянскія старажытнасьці»), якая была надрукаваная ў 1837 годзе.

З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталіся сэрбская, харвацкая, басьнійская, чарнагорская мовы. Тэрмін «сэрбскахарвацкая мова» пачаў зьнікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакумэнтаў, пасьля паступова і зь лінгвістычнай літаратуры. Сёньня найменьне «сэрбскахарвацкая мова» зьяўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаньнем. Шматлікія носьбіты лічаць тэрмін «сэрбскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразьлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.

Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на лёс тэрміну. Ён усё яшчэ выкарыстоўваецца, дзякуючы ляканічнасьці пры абазначэньні сукупнасьці некалькі моваў. Альтэрнатыўная назва басьнійская/харвацкая/сэрбская мова (БХС) зьявілася ў афіцыйным ужытку ў замежжы. У рэгіянальнай лінгвістыцы існуе таксама тэрмін «цэнтральная паўднёваславянская дыясыстэма».

Узаемна зразумелыя формы сэрбскахарвацкай мовы працягваюць выкарыстоўвацца пад рознымі назовамі ў Сэрбіі, Чарнагорыі, Харватыі і Босьніі і Герцагавіне.

Прыклады адрозьненьняў у лексыцы

Беларуская моваРасейская моваХарвацкая моваСэрбская мова
ПараўнацьСравнитьUsporedbaПоређење (Poređenje)
ЭўропаЕвропаEuropaЕвропа (Evropa)
НідэрляндыНидерландыNizozemskaХоландија (Holandija)
ІтальянцыИтальянцыTalijaniИталијани (Italijani)
СусьветВселеннаяSvemirВасиона (Vasiona)
ПазваночнікПозвоночникKralježnicaКичма (Kičma)
ПаветраВоздухZrakВаздух (Vazduh)
АдукацыяОбразованиеOdgojВаспитање (Vaspitanje)
ТыдзеньНеделяTjedanСедмица (Sedmica)
ГісторыяИсторияPovijestИсторија (Istorija)
ПорткіШтаныHlačeПанталоне (Pantalone)
СтраўнікЖелудокTrbuhСтомак (Stomak)
НавукаНаукаZnanostНаука (Nauka)
АсобнаЛичноOsobnoЛично (Lično)
АсобаЛицоOsobaЛице (Lice)
Аб’яднаныя нацыіОбъединенные НацииUjedinjeni NarodiУједињене Нације (Ujedinjene Nacije)
Хлеб (Краюха)ХлебKruhХлеб (Hleb)
ШтучнаеИскусственноеUmjetnoВештачки (Veštački)
КрыжКрестKrižКрст (Krst)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі