Анатоль Франс

французскі раманіст і літаратурны крытык

Анато́ль Франс[8] (фр.: Anatole France, сапраўднае імя Jacques Anatole François Thibault) (16 красавіка 1844 — 12 кастрычніка 1924) — французскі раманіст і літаратурны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1921). Член Французскай акадэміі (з 1896).

Анатоль Франс
Anatole France
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніФрансуа Анатоль Цібо
ПсеўданімыAnatole France і Anatolis Fransas[1]
Дата нараджэння16 красавіка 1844(1844-04-16)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці12 кастрычніка 1924(1924-10-12)[2][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
ЖонкаValérie Guérin de Sauville[d] і Emma Laprévotte[d]
ДзеціSuzanne Thibault[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік
літаратурны крытык
Гады творчасці1865[7]1924[7]
Кірунаквальнадумства
ЖанрНавэла, Раман
Мова твораўфранцузская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Нобелеўская прэмія па літаратуры (1921)
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачынаў як журналіст і паэт. Дэбютам Анатоля Франса стаў томік вершаў у стылі парнаскай школы «L’Etui de Nacre» («Залатыя паэмы», 1873) і драматычная паэма «Les Noces Corinthiennes» («Карынфскае вяселле», 1876). У аповесцях «Іакаста» і «Худы кот» (абедзве 1879) выразная цікавасць да філасофіі пазітывізму, дакладных і прыродазнаўчых навук. Высокім майстэрствам адзначаны яго раманы «Злачынства Сільвестра Банара» (1881), «Таіс» (1890), «Харчэўня каралевы Гусіныя лапы» (1892), «Меркаванні пана Жэрома Куаньяра» (1893), кніга афарызмаў «Сад Эпікура» (1894), зборнікі навел «Валтасар» (1889), «Перламутравы куфэрак» (1892), «Студня святой Клары» (1895), «Кліо» (1900) і інш. Сусветную вядомасць набыла тэтралогія «Сучасная гісторыя» (1897—1901), раманы: філасофскі «На белым камені» (1904), сатырычны «Востраў пінгвінаў» (1908), гістарычныя «Богі прагнуць» (1912), «Паўстанне анёлаў» (1914), у якіх выкрываліся сацыяльна-палітычныя заганы, падзеі і норавы розных гістарычных эпох суадносіліся з тагачасным ладам. Паэтыка А.Франса адметная багаццем сатырычнай палітры, спалучэннем канкрэтна-рэалістычнага з умоўна-фантастычным, дакументальнасці з алегорыяй, біблейскімі матывамі і вобразамі, стылізацыямі старажытных легенд, хронік і мемуараў, утопіяй і антыўтопіяй. Аўтар кнігі «Літаратурнае жыццё» (т. 1-4, 1888-92, т. 5, выд. 1949), гістарычнай працы «Жыццё Жанны д’Арк» (т. 1-2, 1908), цыкла аўтабіяграфічных твораў; літаратурна-крытычных эцюдаў, філасофскіх дыялогаў, п’ес і інш. Доўгі час быў штатным храністам у французскай газеце «Temps».

Выбраныя цытаты

  • «Іронія — гэта апошняя фаза расчаравання».
  • «Выпадак — гэта псеўданім Бога, які не жадае асабіста падпісацца пад нечым».
Анатоль Франс

Творы

  • «Чырвоная лілея», Le lys rouge
  • «Сучасная гісторыя», Histoire contemporaine
  • «На белым камені», Sur la pierre blanche
  • «Жыццё Жанны д’Арк», Vie de Jeanne d’Arc
  • «Сад Эпікура», Le Jardin d'Épicure

Беларускія пераклады

  • Богі прагнуць. Мн., 1940
  • Крэнкебіль. (2-выданне), Мн., 1940

На беларускую мову асобныя творы пераклалі А. Жукоўскі, М. Блісцінаў.

Зноскі

  • Anatole France
  • а б Франс Анатоль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 28 : Франкфурт — Чага. — С. 7–8. Праверана 28 верасня 2015.
  • https://actu.fr/societe/toussaint-ces-10-celebrites-enterrees-dans-des-cimetieres-des-hauts-de-seine_46066982.html
  • RKDartists Праверана 30 чэрвеня 2020.
  • а б RKDartists Праверана 18 верасня 2022.
  • Поўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.458.
  • Спасылкі

    У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Анатоль Франс
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)