Андрэс Іньеста

іспанскі футбаліст

Андрэс Іньеста Лухан, болей вядомы як Андрэс Іньеста (нар. 11 мая 1984, Фуэнтэальбілья, правінцыя Альбасетэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Эмірэйтс» з ААЭ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Вядомы дзякуючы шматгадовым выступам за «Барселону».

Футбол
Андрэс Іньеста
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАндрэс Іньеста Лухан
МянушкаІлюзіяніст (ісп.: El Ilusionista)
Нарадзіўся11 мая 1984(1984-05-11)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства Іспанія
Рост172 см
Вага70 кг
ПазіцыяПаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубАб’яднаныя Арабскія Эміраты Эмірэйтс
Нумар8
Маладзёжныя клубы
1996Іспанія Альбасетэ
1996—2001Іспанія Барселона
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003Іспанія Барселона B54 (5)
2002—2018Іспанія Барселона442 (35)
2018—2023Японія Вісэл Кобэ114 (21)
2023—Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Эмірэйтс
Нацыянальная зборная[* 2]
2000Іспанія Іспанія (да 15)2 (0)
2000—2001Іспанія Іспанія (да 16)7 (1)
2001Іспанія Іспанія (да 17)4 (0)
2001—2002Іспанія Іспанія (да 19)7 (1)
2003Іспанія Іспанія (да 20)7 (3)
2003—2006Іспанія Іспанія (да 21)18 (6)
2004—2005Каталонія Каталонія2 (0)
2006—2018Іспанія Іспанія131 (13)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
ЗолатаПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
СрэбраБразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
ЗолатаАўстрыя/Швейцарыя 2008
ЗолатаПольшча/Украіна 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Андрэс Іньеста нарадзіўся ў Фуэнтэабіі, правінцыя Альбасетэ, 11 мая 1984 у сям’і рабочых. Калі Андрэсу было 8 гадоў, яго бацькі аддалі яго ў школу тутэйшага футбольнага клуба. У 1996, ва ўзросце 12 гадоў Андрэс прымаў удзел у моладзевым турніры «Брунетэ». Тым жа годам, увосень, перайшоў у адну з моладзевых секцыяў «Барселоны» і пераехаў у знакамітую рэзідэнцыю «Ля Масія». У 16 гадоў быў запрошаны трэнерам Ларэнса Сера Ферэрам прыняць удзел у трэніроўцы з першай камандай «Барсы». У 18 гадоў пераехаў жыць са сваёй сям’ёй у Сан Феліў дэ Ёбрэгат.

Правёў два гады гуляючы за «Барселону B», дэбютаваў за асноўную каманду «Барселоны» у сезоне 2002/03 пры трэнеры Луі ван Гале. На працягу двух сезонаў (2002/03 і 2003/04) спалучаў выступы за асноўную каманду з выступамі за другую каманду «Барсы». У сезоне 2004/05 канчаткова пераходзіць у асноўную каманду і актыўна дапамагае Барсе змагацца за тытул чэмпіёна Іспаніі. Нельга сказаць што Андрэс быў іграком асноўнага складу каманды, але менавіта ён часцей за ўсіх у тым сезоне выходзіў на замену, звычайна з’яўляючыся на гульнявой пляцоўцы ў другіх паловах сустрэчаў. Такім чынам ён прапусціў толькі адну гульню ў Ла Лізе ў тым сезоне, правёўшы 37 матчаў у чэмпіянаце. Разам з Самюэлем Это’о Іньеста быў самым выкарыстоўваемым іграком у складзе «Барсы» таго сезона.

У сезоне 2005/06 з-за доўгай адсутнасці Хаві ў камандзе па прычыне траўмы, Іньеста стаў рэгулярна траплаць у асноўны склад каманды. Час гульні на полі, які быў дадзены Андрэсу дазволіў яму пераўтварыцца ў паўабаронцу міравога ўзроўню. Сама «Барса» зрабіла ў тым сезоне дубль, выйграўшы першынство Іспаніі і Лігу чэмпіёнаў, у фінале якой Андрэс выйшаў на замену пры ліку 0-1. Выдатная гульня Андрэса дапамагла Барсе спачатку зраўняць лік, а потым і забіць пераможны гол. Сезон 2006/07 стаў удалым для Андрэса ў персанальным плане. 22 жніўня Андрэс падняў над галавою Кубак Гампера ў якасці капітана каманды, пасля разгромнай перамогі Барсы над мюнхенскай «Баварыяй» з лікам 4—0. Упершыню згуляў на пазіцыі левага нападніка ў гульні з «Леўскі» ў Лізе чэмпіёнаў, забіўшы два галы. Гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы ў матчы 1/8 фінала таго ж турніру супраць «Ліверпула». Нягледзячы на тое, што трэнер Франк Райкард часта ставіў Андрэса на розныя пазіцыі на полі, у сезоне 2006/07 Іньеста ўсталяваў свой персанальны рэкорд па колькасці забітых галоў.

У пачатку сезона 2007/08 Андрэс змяніў свой звыклы нумар 24 на нумар 8, які вызваліўся пасля зыходу з каманды Людавіка Жулі. Менавіта пад гэтым нумарам Андрэс выступаў за юнацкія каманды. 25 студзеня 2014 Андрэс абнавіў свой кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2014. Кошт за выкуп іграка па гэтаму кантракту складаў 150 мільёнаў еўра.

У сезоне 2008/09 Андрэс зрабіўся чацвертым капітанам каманды пасля Карлеса Пуёля, Хаві і Віктара Вальдэса. У сярэдзіне лістапада 2008 атрымаў траўму, якая павінна была заставіць яго па-за гульнёй на 6 тыдняў. Андрэс не жадаў вяртацца пакуль не адчуваў сябе на 100 % і вярнуўся на поле 3 студзеня 2009, выйшаўшы на замену ў матчы з «Мальёркай» і забіўшы важны гол праз 10 хвілін. 12 студзеня 2009 быў апублікаваны спіс лепшых ігракоў свету ў 2008 па версіі ФІФА, у якім Андрэс быў на дзявятым месцы. Выступы Андрэса на працягу сезона 2008/09 часта хваліліся іспанскай і сусветнай прэсай, а сам Андрэс неадначасова атрымліваў авацыі як на «Камп Ноў», так і на іншых стадыёнах.

5 лютага Іньеста выйшаў у складзе «Барсы» ў 250-ы раз у матчы Кубка Караля супраць «Маёркі». Іньеста зноў атрымаў траўму ў хатнім матчы чэмпіяната супраць «Малагі», але вярнуўся на поле ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі» (4:0). 2 мая 2009 года Андрэс прыняў удзел у разгроме мадрыдскага «Рэала» на «Сант’яга Бернабеу» (2:6), а праз чатыры дні забіў, мабыць, найважнейшы свой гол у кар’еры лонданскаму «Чэлсі» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў на трэцяй дадатковай хвіліне. Гэты гол дазволіў «Барсе» прайсці ў фінал спаборніцтва, дзе яна перамагла англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:0. Пасля гэтай гульні нападнік манкуніянцаў Уэйн Руні назваў Ініесту лепшым іграком у свеце. 18 кастрычніка Іньеста быў уключаны ў спіс з 30 прэтэндэнтаў на прэстыжную ўзнагароду «Залаты мяч». Андрэс таксама заняў пятае месца ў спісе лепшых ігракоў свету па версіі ФІФА. Ён забіў свой першы гол у сезоне супраць «Расінга» з Сантандэра.

У красавіку 2018 года абвясціў аб сваім зыходзе з «Барселоны» па заканчэнні сезона. Меў варыянты працягу кар’еры ў розных азіяцкіх клубах, у выніку далучыўся да японскага «Вісэл Кобэ»[3], дзе правёў пяць гадоў. У маі 2023 года паведаміў, што хутка пакіне каманду, і 1 ліпеня згуляў свой апошні матч за «Вісэл Кобэ».

У жніўні 2023 года стіаў іграком клуба «Эмірэйтс» з ААЭ.

Крыніцы

  • Иньеста подтвердил, что будет играть в Японии. by.tribuna.com
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)