Арланда (Фларыда)

горад у штаце Фларыда, ЗША

Арла́нда (англ.: Orlando) — пяты па велічыні горад штата Фларыда і самы буйны ўнутраны горад паўвострава Фларыда з насельніцтвам 2 975 658 чалавек (2010) ва ўсёй агламерацыі, што робіць яго 17-м па велічыні ў ЗША, шостым па велічыні мегаполісам у паўднёвай частцы Злучаных Штатаў і трэцім па велічыні мегаполісам у штаце Фларыда. Паводле ацэнкі Бюро перапісу насельніцтва ЗША, станам на 2013 год у горадзе пражывалі 255 483 чалавекі, што робіць горад 77-м у спісе гарадоў ЗША паводле колькасці насельніцтва і пятым у Фларыдзе. Арланда быў названы ў гонар Арланда Рыўса, паводле адной са здагадак, салдата арміі ЗША, які ўдзельнічаў ва другой вайне з семіноламі і загінуў у гэтай вобласці.

Горад
Арланда
англ.: City of Orlando
ГербСцяг[d]
ГербСцяг[d]
Краіна
Штат
Акруга
Орандж
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Першая згадка
Плошча
286,7 км²
Вышыня цэнтра
34 м
Тып клімату
вільготны субтрапічны
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 307 573 чал. (1 красавіка 2020)[1]
Шчыльнасць
898,6 чал./км²
Агламерацыя
2 975 658 чалавек (2010) чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 321
+1 407
Паштовыя індэксы
32801 — 32899
FIPS
12-53000
Афіцыйны сайт
cityoforlando.net (англ.)
GNIS
0288240
Арланда на карце ЗША ±
300
Арланда (Фларыда)
300
Арланда (Фларыда)

Арланда вядомы як сусветная сталіца тэматычных паркаў; у 2014 годзе яго славутасці, паркі, канферэнцыі і канвенцыі наведала звыш 62 мільёны наведвальнікаў[2]. Міжнародны аэрапорт Арланда (MCO) з’яўляецца трынаццатым па загружанасці аэрапорт у Злучаных Штатах і 29 сярод самых ажыўленых у свеце[3].

Найбольш вядомыя і самыя наведвальныя[4] у ЗША і за іх межамі славутасці Арланда ўтвараюць аснову індустрыі турызму: Дыснейуорлд, размешчаны прыкладна за 26 км на паўднёвы захад ад Арланда ў Лэйк Буена Віста, які размясціўся на тэрыторыі ў 24 тысячы гектараў (год адкрыцця — 1971); Юнівёрсал Рэзарт, які адкрыўся ў 1999 годзе як пашырэнне Юнівёрсал Студыяс Фларыда; SeaWorld; Gatorland; і Wet 'N Wild. За выключэннем Walt Disney World, большасць асноўных славутасцей размешчаны ўздоўж вуліцы Інтэрнэшнл Драйв  (англ.). Горад таксама з’яўляецца адным з самых ажыўленых амерыканскіх гарадоў для правядзення канферэнцый і канвенцый.

Горад доўгі час з’яўляўся невялікім паселішчам у трапічнай забалочанай сельве, якая кішэла маскітамі і алігатарамі. Аднак, як і іншыя буйныя гарады «сонечнага пояса», Арланда хутка рос на працягу 1980-х гадоў і ў першым дзесяцігоддзі XXI стагоддзя. У Арланда размешчаны Універсітэт Цэнтральнай Фларыды  (англ.), які з’яўляецца другім па колькасці студэнтаў у Злучаных Штатах. Арланда займае чацвёртае месца ў спісе найбольш прывабных для пражывання амерыканскіх гарадоў[5].

У расавым плане горад таксама зведаў моцныя змены. У 2000 годзе 50,8 % насельніцтва складалі белыя, 17,5 % — лацінаамерыканцы, 26,9 % — афраамерыканцы, 2,7 % — азіяты[6].

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)