Арсен Венгер

Арсе́н Венге́р (фр.: Arsène Wenger; 22 кастрычніка 1949, Страсбур) — французскі футбольны трэнер, з 1996 па 2018 год узначальваў лонданскі «Арсенал».

Футбол
Арсен Венгер
Агульная інфармацыя
МянушкаПрафесар, Бос
Нарадзіўся22 кастрычніка 1949(1949-10-22) (74 гады)
ГрамадзянстваСцяг Францыі Францыя
Рост191 см
Пазіцыяабаронца, паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1963—1969Сцяг Францыі Датленгайм
1969—1973Сцяг Францыі Мюцыг
Клубная кар’ера[* 1]
1969—1973Сцяг Францыі Мюцыг
1973—1975Сцяг Францыі Мюлуз56 (4)
1975—1978Сцяг Францыі П'еро Вабан80 (20)
1978—1981Сцяг Францыі Страсбур11 (0)
Трэнерская кар’ера
1981—1983Сцяг Францыі Страсбурмол.
1983—1984Сцяг Францыі Кантрэнер
1984—1987Сцяг Францыі Нансі
1987—1994Сцяг Францыі Манака
1995—1996Сцяг Японскай імперыі Нагоя Грампус Эйт
1996—2018 Сцяг Англіі Арсенал (Лондан)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя

Скончыў інжынерны факультэт Універсітэта Страсбура (1974), мае ступень магістра эканамічных навук. Валодае (акрамя роднай французскай, а таксама эльзаскага дыялекта) пяццю мовамі: англійскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай і японскай.

Футбаліст

Дэбютаваў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў аматарскай камандзе «Мютцыг» (AS Mutzig). Першы прафесійны кантракт падпісаў ва ўзросце 24 гадоў з клубам 2-га дывізіёна «Мюлюз» (FC Mulhouse), працягнуў кар’еру ў клубе 3-га дывізіёна «П’еро Вабан» з Страсбургу (AS Pierrots Vauban Strasbourg). На вышэйшым узроўні выступаў за «Страсбург» (RC Strasbourg), за 3 сезоны правёў ўсяго 12 матчаў. У сезоне 1978/1979 атрымаў тытул чэмпіёна Францыі.

Трэнер

У 1981—1994 гадах займаўся трэнерскай дзейнасцю ў Францыі: быў трэнерам моладзевай каманды «Страсбурга» (1981—1983), памагатым трэнера ў «Кане» (AS Cannes, 1983—1984). У 1984—1987 — галоўны трэнер «Нансі», у 1987—1994 — галоўны трэнер «Манака». У сезоне 1987/1988 «Манака» стаў чэмпіёнам Францыі, а ў 1992 — уладальнікам срэбных медалёў, у 1989 — фіналістам Кубка Францыі, у 1991 — уладальнікам Кубка Францыі, у 1992 — фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў.

У 1995—1996 гадах трэніраваў клуб «Нагоя Грампус Эйт» (Нагоя, Японія), які ў сезоне 1995/1996 стаў уладальнікам Кубка Імператара і Кубка Джэй-Лігі. Па выніках гэтага сезона быў прызнаны найлепшым трэнерам Японіі.

З 1996 года — галоўны трэнер клуба «Арсенал» (Англія). Пры ім клуб стаў чэмпіёнам Англіі (сезоны 1997/1998, 2001/2002, 2003/2004), уладальнікам Кубка (1997/1998, 2001/2002, 2002/2003, 2004/2005) і Суперкубка Англіі (1998/1999, 1999/2000, 2002/2003, 2004/2005), фіналістам Лігі чэмпіёнаў (2005/2006), фіналістам Кубка УЕФА (1999/2000).

Узначаліўшы «Арсенал», стварыў брыгаду адмыслоўцаў, якая займаецца пытаннямі функцыянальнай падрыхтоўкі футбалістаў. Кожны гулец атрымаў індывідуальную праграму трэніровак і аднаўленчых працэдур. Для кожнага футбаліста была таксама распрацавана адмысловая дыета. Гэтыя меры спрыялі дасягненню клубам высокіх вынікаў. Вядомы сваёй актыўнай і паспяховай селекцыйнай палітыкай — пры ім «Арсенал» актыўна набывае маладых футбалістаў, якія затым становяцца «зоркамі».

У Англіі яго клічуць «Прафесар». Першы замежны трэнер у Англіі, клуб якога выйграў нацыянальны чэмпіянат. Адзіны замежны трэнер у Англіі, каму атрымалася зрабіць «залаты дубль» — выйграць у адным сезоне і чэмпіянат, і Кубак. Першы замежны трэнер, прызнаны ў гэтай краіне «трэнерам года». У 2001 годзе адмовіўся ад паста трэнера нацыянальнай зборнай Францыі, жадаючы працягнуць працу з «Арсеналам».

У сезоне 1998/1999 стаў лаўрэатам прыза Fair play («Сумленная гульня») за тое, што адмовіўся ад перамогі ў кубкавым матчы з «Шэфілдам». Тады адзін з гульцоў «Шэфілда» атрымаў траўму, пасля чаго яго партнёр выбіў мяч за бакавую лінію, каб перапыніць гульню і дазволіць аказаць гульцу медыцынскую дапамогу. Па «джэнтэльменскіх правілах» гульцы «Арсенала» павінны былі ў гэтым выпадку аддаць мяч суперніку, але замест гэтага яны захавалі мяч у сябе і забілі гол, што не супярэчыла правілам. У выніку «Арсенал» атрымаў перамогу з лікам 2:1 (гэты гол стаў вырашальным). Арсен Венгер выступіў за перагулёўку матчу. У новым матчы «Арсенал» ізноў перамог з тым жа лікам.

Песня пра Венгера

Гурт Arsenal Away Boyz прысвяціў Арсену песню «(We Love You) Arsene Wenger», якая ўвайшла ў альбом гэтага гурту прысвечаны «Арсеналу» New Generation.

Зноскі