Башкіры

Башкіры (башк.: башҡорт) — цюркскі народ, які пражывае на тэрыторыі Расіі ў Рэспубліцы Башкартастан, а таксама ў Чалябінскай, Арэнбургскай, Курганскай, Свярдлоўскай, Самарскай і Саратаўскай абласцях і Пермскім краі. Размаўляюць на башкірскай мове, рускай і татарскай мове. Пермскія і свярдлоўскія башкіры, а таксама башкіры заходняга Башкартастана ўжываюць таксама дыялект, які блізкі да татарскай мовы.

Murtaza Rakhimov, Zeki Velidi Togan, Babich Shaikhzada, Zaynulla Rasulev, Zagir Ismagilov, Galimyan Tagan, Irek Zaripov.

Родаплемянная арганізацыя

Родаплемянная арганізацыя башкір — традыцыйная структура башкірскага грамадства, заснаваная на генеалагічным сваяцтве. Склалася ва ўмовах пераважна паўкачавога, жывёлагадоўчага гаспадарча-культурнага тыпу, была абумоўлена звычаямі і гісторыка-культурнымі традыцыямі.

Асноўнымі родаплемяннымі атрыбуты з’яўляліся тамга, аран, ангон. Гістарычныя падзеі фіксаваліся ў шэжэрэ. Правадыром племені з’яўляўся бей. Органамі самакіравання з’яўляліся народныя сходы (курултай, йыйын) і саветы старэйшын (аксакалаў).

У XVIII—XIX стст. родаплемянная арганізацыя страціла сваё значэнне ў грамадскім жыцці башкір і ў далейшым працягвае існаваць толькі ў сілу традыцый.

Зноскі