Беларускі алфавіт

Кірылічныя
алфавіты
Славянскія:
Беларускі
Балгарскі
Сербскі
Македонскі
Рускі
Украінскі
Неславянскія:
Казахскі
Кыргізскі
Малдаўскі
Мангольскі
Таджыкскі
Гістарычныя:
Стараславянская азбука
Румынская кірыліца
* Азначаны толькі афіцыйныя
алфавіты дзяржаў.
Падрабязней тут.

Беларускі алфавіт, беларуская азбукаалфавіт беларускай мовы, заснаваны на кірылічным пісьме, паходзіць ад алфавіта стараславянскай мовы. Існуе ў сучасным выглядзе з 1922 г. (фармальна, прапанаваны ў 1918 г., гл. гісторыю развіцця).

Гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт, Беларускі арабскі алфавіт.

Выклад

12345678910
1АаБбВвГгДдЕеЁёЖжЗзІі
11ЙйКкЛлМмНнОоПпРрСсТт
21УуЎўФфХхЦцЧчШшЫыЬьЭэ
31ЮюЯя

Заўвагі

  • Дадаткова, «’» (U+2019 знак апострафа, нефарм. «верхняе 9») ужываецца для абазначэння адсутнасці палаталізацыі. Ён не з’яўляецца літарай і не ўлічваецца пры алфавітным упарадкаванні. У друку перад 2-й сусв. вайной ужываўся апостраф у форме «‘» (U+2018, нефарм. «верхняе 6»). У практычным камп’ютарным ужытку ён часта замяняецца на «'» (U+0027 APOSTROPHE SIGN).
  • Спалучэнні літары «д» з літарамі «ж» або «з» могуць азначаць або два асобныя гукі (напрыклад, у пэўных камбінацыях прыстаўкі-кораня: «пад-земны», «ад-жыць») або беларускія афрыкаты «дж» і «дз» (напрыклад, «падзея», «джала»).
  • У некаторых пераліках алфавіта, беларускія афрыкаты, абазначаныя дыграфамі «дж» і «дз», уключаюцца ў круглых дужках пасля літары «д», каб падкрэсліць іх асаблівы статус, напрыклад, такім чынам: «… Дд (ДЖдж ДЗдз) Ее …».
  • Літара «ґ» (Зычны гук выбухны) ніколі не ўключалася ні ў адну стандартную кадыфікацыю беларускага алфавіта.

Гісторыя

Алфавіт сярэдневяковай кірыліцы (11 ст.) складаўся з 43 літар. У час развіцця беларускай мовы і алфавіта 15 літар былі вынятыя. Яшчэ 4 новыя літары былі дабаўлены, даючы, такім чынам, сучасны набор з 32 літар.

Новымі літарамі былі:

  • Літара «э» ((CYRILLIC) EH) з'явілася ў беларускіх тэкстах у канцы 15 ст.
  • Літара «й» ((CYRILLIC) SHORT I) развілася з «и» ((CYRILLIC) I), спалучанай з дыякрытычным знакам, у канцы 16 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1735).
  • Літара «ё» ((CYRILLIC) IO) узята з рускага алфавіта ў сяр. 19 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1797).
  • Літара «ў» ((CYRILLIC) SHORT U) была прапанавана рускім лінгвістам П. А. Бяссонавым у 1870.

У сучаснай форме, беларускі алфавіт фармальна існуе з моманту афіцыйнага прыняцця граматыкі Браніслава Тарашкевіча для выкарыстання ў савецкай школьнай сістэме (1922 г., то бок з моманту выдання самой граматыкі (1918 г.)). Перад гэтым выкарыстоўвалася некалькі неафіцыйных варыянтаў алфавіта на аснове тагачаснага рускага, з дробнымі ўзаемнымі адрозненнямі.

У 1920-х, асабліва на Беларускай Акадэмічнай канферэнцыі (1926 г.), прапаноўваліся разнастайныя змяненні ў алфавіце. Найбольш абмяркоўваліся замена «й» на «ј» ((CYRILLIC) JE), і/або замена «е», «ё», «ю», «я» на «је» (або «јє»), «јо», «ју», «ја» (на ўзор сербскага правапісу), адпаведна, і/або замена «ы» на «и» (на ўзор украінскага правапісу), і/або ўвядзенне літары «ґ» і/або ўвядзенне спецыяльных графем ці лігатур для афрыкатных «дж», «дз» і інш. Час ад часу пэўную ўвагу атрымлівалі прапановы ўвядзення лацінскага пісьма (напрыклад, прапанова Жылуновіча на Беларускай Акадэмічнай канферэнцыі (1926 г.)). Аднак, нішто з гэтага не было ажыццёўлена.

Вядомы беларускі лінгвіст Ян Станкевіч у сваіх пазнейшых працах прапанаваў цалкам іншы парадак алфавіта (гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт):

Выклад беларускага алфавіту
(Станкевіч, 1962)
ОоАаЭэБбГгХхДдЕеЁё
ЯяДЗдзДЖджЗзЖжІіЙйКкЛлМм
НнПпРрСсШшТтВвУуЎўФф
ЬьЦцЧчЫыЮю

Літаратура

  • Да рэформы беларускай азбукі. // Працы акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. — Мн. : [б. м.], 1927.
  • Ян Станкевіч. Які мае быць парадак літараў беларускае абэцады [1962] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  • Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. — Вільня : Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929 ; Мн. : «Народная асвета», 1991 [факсімільн.]. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае.
  • Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Выданне «Вольнае Беларусі». — Менск : друк-ня А. Я. Грынблята, 1918 ; Менск : Беларускае каперацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэнне″, 1991 [факсімільн.]. — Зборнік артыкулаў розных аўтараў: М. Міцкевіча, Я. Лёсіка, В. Ластоўскага, М. Багдановіча, Пётр[?] з Арленят і інш.

Спасылкі