Г

літара
Кірылічны алфавіт
Кірыліца
АБВГҐДЂ
ЃЕ(Ѐ)ЁЄЖЗ
ЅИ(Ѝ)ІЇЙЈ
КЛЉМНЊО
ПРСТЋЌУ
ЎФХЦЧЏШ
ЩЪЫЬЭЮЯ
Гістарычныя літары
(Ҁ)(Ѹ)Ѡ(Ѿ)(Ѻ)Ѣ
ѤІѢѦѪѨѬ
ѮѰѲѴ(Ѷ)Ын
Літары неславянскіх моў
ӐӒӘӚӔҒӶ
ҔӖҼҾӁҖӜ
ҘӞӠӤӢӀҊ
ҚҞҠӃҜԞӅ
ӍҤҢӉӇӦӨ
ӪҨҦҎҪҬӲ
ӰӮҮҰҲҺҴ
ӴҶӋҸӸҌӬ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Г — чацвёртая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірылічнай Г («глаголь»), утворанай графічным відазмяненнем візантыйскай літары «гама». У старабеларускай графіцы абазначала фрыкатыўныя гукі «г» і «г'» і інш. Мела таксама лікавае значэнне «тры». У сучаснай беларускай мове абазначае і фрыкатыўныя заднеязычныя «г» і «г'» («галава», «прагін»), і выбухныя «г» і «г'» («гонты», «гід») гукі. Яны рэалізуюцца па-рознаму ў залежнасці ад якасці суседніх гукаў або пазіцыі ў слове (канцавой ці неканцавой).

Літаратура

  • Варган // БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997.