Стараславянская мова

Ста́раславя́нская мова (саманазва: словѣ́ньскъ ѩзꙑ́къ, літаральна — «славянская мова», трансл. slověnĭskŭ językŭ) — першая пісьмовая мова славян, заснаваная, як мяркуюць, у асноўным на дыялектах тагачасных славян, што жылі на тэрыторыі Грэчаскай Македоніі. Унармаванне мовы прыпісваецца візантыйскім грэчаскім місіянерам Кірылу і Мяфодзію, якія пасля стандартызацыі мовы пачалі выкарыстоўваць яе для перакладу Бібліі ды іншых грэчаскіх літургічных дакументаў, патрэбных, каб прапаведаваць хрысціянства сярод славян[3].

Стараславянская мова
Саманазвасловѣ́ньскъ ѩзꙑ́къ
Краіныкраінах Усходняй Еўропы
РэгіёныУсходняя Еўропа
Афіцыйны статусу некаторых сярэдневяковых краінах Усходняй Еўропы (як кніжная)
Арганізацыя, якая рэгулюе
Статусуразлівая[d][1][2][…]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская галіна
Паўднёваславянская група
Стараславянская мова
Пісьменнасцьглаголіца, кірыліца
ДАСТ 7.75–97цер 777

Мова адыграла прыкметную ролю ў гісторыі ўсіх сучасных славянскіх моў і паслужыла асноваю і ўзорам для развіцця пазнейшых традыцый царкоўнаславянскае мовы, якую некаторыя праваслаўныя і каталіцкія цэрквы дагэтуль выкарыстоўваюць у літургіі. Стараславянская мова з'яўляецца найстарэйшай пісьмова засведчанай з усіх славянскіх моў і таму вельмі карысная для рэканструкцыі праславянскае мовы — агульнай мовы-продка ўсіх славянскіх моў, якая не была пісьмова засведчана. У сваю чаргу, стараславянскую мову не трэба блытаць з праславянскай мовай: дыялекты, што леглі ў аснову стараславянскай мовы, узніклі пасля распаду праславянскай мовы.

Гісторыя

Стараславянская мова ўзнікла як стандартызаваная мова для мэт місіі двух прапаведнікаў у Вялікую Маравію ў 863 годзе. Для гэтае мэты Кірыл і Мяфодзій пачалі перакладаць рэлігійную літаратуру на новую мову, заснаваную, як мяркуе большасць даследчыкаў, на тагачасных дыялектах радзімы асветнікаў — горада Фесалонікі, што на поўначы Грэцыі (заваяванай на той час славянамі)[4]. Пры падрыхтоўцы да місіі была створана новая азбука — глаголіца, якой сталі запісвацца пераклады асноўных малітоўных і літургічных кніг (Евангелле было перакладзена прыкладна ў гэты ж перыяд, але невядома, якія адносіны да гэтага мелі Кірыл і Мяфодзій). Мова і яе алфавіт вывучаліся ў Вялікамараўскай Акадэміі і выкарыстоўваліся для царкоўных і адміністрацыйных патрэб у 863885 гадах. Тэксты гэтага перыяду ўтрымліваюць рысы тагачасных славянскіх дыялектаў Вялікае Маравіі. У 885 годзе мова ў краіне была забаронена Папам Рымскім. Вучні прапаведнікаў, будучы выгнанымі з краіны, у 886 годзе прынеслі глаголіцу ў Балгарыю.

У Балгарыі мова пачала выкладацца паводле дзвюх кніжных школ: Прэслаўскай і Охрыдскай[5][6][7]. Глаголіца першапачаткова выкарыстоўвалася ў абедзвюх школах, але ў Прэслаўскай неўзабаве на замену глаголіцы была створана кірыліца. Тагачасныя тэксты, напісаныя ў Балгарыі, маюць характэрныя дыялектныя рысы, уласцівыя тагачаснаму славянскаму насельніцтву царства. Прыблізна ў гэты ж перыяд стараславянская мова пачынае распаўсюджвацца па іншых славянскіх землях, такіх як Боснія, Харватыя, Сербія, Багемія, Малая Польшча, а таксама княствах Кіеўскае Русі, захаваўшы пры гэтым паўднёваславянскія дыялектныя асаблівасці. Пазнейшыя тэксты, напісаныя на кожнай з гэтых тэрыторый, пачалі насычацца рысамі мясцовых славянскіх гаворак той эпохі, у выніку чаго прыкладна ў сярэдзіне ХІ ст. стараславянская мова набыла вялікую колькасць рэгіянальных варыянтаў. Гэтыя мясцовыя варыянты агулам вядомыя пад імем царкоўнаславянскае мовы[8].

За межамі славянскіх краін стараславянская пісьмовая мова выкарыстоўвалася ў якасці богаслужэбнае мовы Румынскай Праваслаўнай Царквы і мовы справаводства ў Валахіі і Малдове, але ў XVIXVII стст. была заменена мясцовай народнай мовай — румынскай. Пазнейшая форма мовы — царкоўнаславянская мова — на працягу многіх стагоддзяў мела прэстыжны статус сярод усходніх славян (асабліва ў Маскоўскай дзяржаве) і выконвала прыблізна тыя ж функцыі, што і латынь у заходніх славян. Але ў параўнанні з латынню царкоўнаславянская мова мела перавагу, бо была значна бліжэйшаю да народнай мовы. Некаторыя праваслаўныя цэрквы, напрыклад, Балгарская Праваслаўная Царква, Руская Праваслаўная Царква, Сербская Праваслаўная Царква, Украінская Праваслаўная Царква і Македонская Праваслаўная Царква дагэтуль выкарыстоўваюць царкоўнаславянскую мову поруч з нацыянальнымі мовамі сваіх дзяржаў у якасці моў богаслужэнняў.

Пісьменнасць

Першапачаткова пісьмовая стараславянская мова выкарыстоўвала для сваіх патрэб глаголіцу, але пазней гэту азбуку амаль поўнасцю выцесніла кірыліцай, створаная па загаду балгарскага цара Барыса І у Х ст.[9]

Лінгвістычная характарыстыка

Фанетыка, фаналогія

Ніжэй прыведзены гукавы лад, які ў асноўным рэканструюецца для стараславянскай мовы. Гукі прыведзеныя ў спецыяльнай сістэме транскрыпцыі (а не IPA). Канкрэтная рэалізацыя кожнага гука невядомая з прычыны іх рознага вымаўлення ў кожным з рэгіёнаў выкарыстання мовы.

  • Зычныя:
ЛабіяльныяЗубныяПалатальныяВелярныя
Выбухныяp bt dk g
Афрыкатыc dzč
Фрыкатывыs zš žx
Насавыяmnn'
Латэральныяll'
Дрыжачыяrr'
Апраксімантыvj
  • Літара щ пазначала розныя гукі, з гэтае прычыны яе гукавае значэнне не ўказана ў табліцы. У Балгарыі яна пазначала паслядоўнасць зычных /ʃt/ і таму транслітаруецца як št. На захад і поўнач ад краіны літара, імаверна, указвала зычны /c(ː)/ або /tɕ/ на ўзор сучасных македонскай, сербскахарвацкай моў і тарлацкіх дыялектаў;
  • /dz/ траплялася ў ранніх тэкстах, ператварыўшыся пазней у /z/;
  • Адрозненне між цвёрдымі l, n, r і іх палаталізаванымі аналагамі l’, n’, r’ на пісьме адлюстроўвалася не заўсёды. У выпадку пазначэння гэтага адрознення выкарыстоўваўся дыякрытычны знак камора.
  • Галосныя:

Адною з цікавых асаблівасцей стараславянскае мовы было шырокае выкарыстанне насавых галосных гукаў, якія мова гістарычна пераняла ад больш старажытных форм славянскага маўлення. У сучасных славянскіх мовах гэтыя галосныя амаль паўсюдна страчаныя, захаваліся толькі ў польскай ды кашубскай мовах, а таксама ў адзінкавых гаворках некаторых заходнеславянскіх і паўднёваславянскіх моў. Вылучалася наяўнасць асаблівых звышкароткіх галосных, якія ў сучасных славянскіх мовах паўсюдна страчаныя.

Звычайныя галосныя
Пярэдняга рада
Неагубленыя
Задняга рада
Неагубленыя
Задняга рада
Агубленыя
iyu
ь/ĭъ/ŭ
eo
ěa
Насавыя
Пярэдняга радаЗадняга рада
ęǫ
  • Націск у мове не пазначаўся. Ён аднаўляецца дзякуючы звесткам сучасных славянскіх моў і рэканструкцый праславянскае мовы;
  • Вымаўленне яця (ě) было варыяцыйным у залежнасці ад рэгіёна. У Балгарыі ён звычайна ўяўляў сабою галосны ніжняга ўздыму, які рэканструюецца як /æ/. На поўнач ад Балгарыі ягонае вымаўленне імкнулася да верхняга ўздыму і, такім чынам, пераўтваралася ў /je/ або нават /i/ ў многіх рэгіёнах;
  • Былі звышкароткія галосныя, якія транскрыбуюцца звычайна як ĭ ды ŭ. Гэтыя галосныя былі больш сярэднімі і кароткімі ў адрозненне ад іх поўных аналагаў, i ды y/u. Іх знікненне пачалося ў большасці пазіцый у слове, яны сталі спарадычнымі ўжо ў найранейшых тэкстах. Мелі тэндэнцыю зліцця з іншымі поўнымі галоснымі, асабліва ĭ з e і ŭ з o, што, аднак, адрознівалася ў залежнасці ад рэгіёну. ŭ не трэба блытаць з сучасным беларускім лацінскім ŭ, якое пазначае іншы гук — /w/;
  • Дакладная артыкуляцыя насавых галосных невядомая, што тлумачыцца іх зліццём са звычайнымі галоснымі ў розных рэгіёнах. У паўднёваславянскіх мовах ę зліўся з e або ě, але ў паўднёваславянскіх ëн перайшоў у ja. ǫ агулам зліўся з u або o, але ў Балгарыі гэты гук, верагодна, стаў агубленым і зліўся з ŭ.
  • Фанатактыка:

У стараславянскай мове можна вызначыць некалькі заканамернасцей, якія абмяжоўвалі размеркаванне фанем. Гэтыя заканамернасці ўзніклі як вынік працэсаў часоў праславянскай мовы такіх як міжскладовы сінгарманізм і правіла адкрытых складоў. Для сцячэнняў зычных, сцячэнняў галосных і паслядоўнасцей галосных ды зычных могуць вызначацца наступныя заканамернасці[10]:

  • Дзве суседнія зычныя фанемы, як правіла, не маюць аднолькавую артыкуляцыю;
  • Ні адзін склад не заканчваецца на зычную;
  • Кожная латэральная зычная ўзгадняецца з наступнай паводле аглушэння або азванчэння;
  • Велярныя зычныя не стаяць перад галоснымі пярэдняга рада;
  • Фанетычна палаталізаваныя зычныя не з'яўляюцца перад пэўнымі галоснымі задняга рада сярэдняга ўздыму;
  • Галосныя задняга рада /y/, /ъ/, а таксама галосныя пярэдняга рада за выключэннем /i/ не ўзнікаюць у пачатку слоў: першыя атрымліваюць пратэтычнае /v/, другія — /j/. Пачатковая /a/ можа атрымаць пратэтычную зычную або не атрымаць яе ўвогуле;
  • Паслядоўнасці галосных засведчаныя толькі ў адной лексеме (paǫčina «павуцінне»), а таксама ў суфіксах незакончанага трывання /aa/, /ěa/;
  • На межах марфем могуць узнікаць наступныя паслядоўнасці галосных: /ai/, /au/, /ao/, /oi/, /ou/, /oo/, /ěi/, /ěo/.
  • Морфафанемічныя чаргаванні:

У выніку першай і другой палаталізацый велярныя зычныя пачалі чаргавацца з зубнымі і палатальнымі. Акрамя гэтага, у выніку працэсу, вядомага як ятацыя, велярныя і зубныя пачалі чаргавацца з палатальнымі пры словазмяненні.

Чаргаванні велярных
першапачатковыя/k//g//x//sk//zg//sx/
па першай палаталізацыі і ятацыі/č//ž//š//št//žd//š/
па другой палаталізацыі/c//dz//s//sc/, /st//zd//sc/
Чаргаванні іншых зычных
першапачатковыя/b//p//sp//d//zd//t//st//z//s//l//sl//m//n//sn//zn//r//tr//dr/
па ятацыі/bl'//pl'//žd//žd//št//št//ž//š//l'//šl'//ml'//n'//šn'//žn'//r'//štr'//ždr'/

У некаторых формах чаргаванне /c/ з /č/ ды /dz/ з /ž/ адбывалася ў лексемах, у якіх адсутнічалі адпаведныя ім велярныя. Зубныя пары велярных рэгулярна ўзнікалі перад /ě/, /i/ ў скланенні і загадным ладзе, трохі радзей — у розных формах пасля /i/, /ę/, /ь/, /rь/. Палатальныя аналагі велярных з'яўляліся перад галоснымі пярэдняга рада ва ўсіх іншых формах у пазіцыях, калі не з'яўляўся зубны аналаг, а таксама ў розных пазіцыях словазмянення і словаўтварэння (гл. ніжэй)[11].

У выніку ранейшых чаргаванняў кароткіх і доўгіх галосных у праіндаеўрапейскую, прабалта-славянскую ды праславянскую эпохі і пераўтварэння галосных у галосныя пярэдняга рада перад палаталізаванымі зычнымі ў стараславянскай мове былі наступныя чаргаванні (з вядомых):

/ь/ : /i/; /ъ/ : /y/ : /u/; /e/ : /ě/ : /i/; /o/ : /a/; /o/ : /e/; /ě/ : /a/; /ъ/ : /ь/; /y/ : /i/; /ě/ : /i/; /y/ : /ę/[11].

Часам адбывалася чаргаванне ∅ (нуль гука), якое ўзнікала ў выніку спарадычнае страты слабага ера (назва гука), што пазней адбылося амаль ва ўсіх тагачасных славянскіх дыялектах. Фанетычнае значэнне вакалізаванага моцнага ера залежыць ад дыялекту.

Марфалогія, сінтаксіс

Як і праіндаеўрапейская мова, стараславянская мова мела ярка выражаную флектыўную марфалогію. Зменныя формы падзяляліся на імя і дзеясловы, імя, у сваю чаргу, уключала назоўнікі, прыметнікі і займеннікі. Лічэбнікі скланяліся на ўзор прыметнікавага або займеннікавага скланенняў, да таго ж, лічэбнікі 1—4 мелі адрозненне паводле граматычнага роду.

Імя адрознівалася паводле граматычнага роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), ліку (адзіночны, парны, множны) і склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, клічны, месны). Назоўнік адрозніваўся таксама паводле пяці граматычных класаў: з o/jo-коранем, a/ja-коранем, i-коранем, u-коранем і зычным коранем. Формы ўсіх флектыўных парадыгм звычайна алюстроўваюць морфафанемічныя чаргаванні. Пераход галосных у галосныя пярэдняга рада пасля палатальнымі і j стварыла два падвойныя флектыўныя класы — o : jo, a : ja, тады як палаталізацыя ўнутры кораня стала ў сваім родзе сінхроннай (параўн. адз. л. Н. с. vlьkъ «воўк» > адз. л. К. с. vlьče, адз. л. М. с. vlьcě). Прадуктыўныя класы мелі выгляд o/jo, a/ja ды i-каранёў. Некаторыя ўзоры падобных парадыгм прыведзеныя ніжэй:

АдзіночныПарныМножны
ГлёсаТып коранюН.с.К.с.В.с.Р.с.М.с.Д.с.Т.с.Н.с./К.с./В.с.Р.с./М.с.Д.с./Т.с.Н.с./К.с.В.с.Р.с.М.с.Д.с.Т.с.
«места»o м.р.gradъgradegradъgradagraděgradugradomьgradagradugradomagradigradygradъgraděxъgradomъgrady
«нож»jo м.р.nožьnožunožьnožanožinožunožemьnožanožunožemanožinožęnožьnožixъnožemъnoži
«воўк»o м.р.vlьkъvlьčevlьkъvlьkavlьcěvlьkuvlьkomьvlьkavlьkuvlьkomavlьcivlьkyvlьkъvlьcěxъvlьkomъvlьky
«віно»o н.р.vinovinovinovinaviněvinuvinomьviněvinuvinomavinavinavinъviněxъvinomъviny
«поле»jo н.р.poljepoljepoljepoljapoljipoljupoljemьpoljipoljupoljemapoljapoljapoljьpoljixъpoljemъpolji
«жанчына»a ж.р.ženaženoženǫženyženěženěženojǫženěženuženamaženyženyženъženaxъženamъženami
«душа»ja ж.р.dušadušedušǫdušędušidušidušejǫdušidušudušamadušędušędušьdušaxъdušamъdušami
«рука»a ж.р.rǫkarǫkorǫkǫrǫkyrǫcěrǫcěrǫkojǫrǫcěrǫkurǫkamarǫkyrǫkyrǫkъrǫkaxъrǫkamъrǫkami
«косць»i ж.р.kostьkostikostьkostikostikostikostьjǫkostikostьjukostьmakostikostikostьjьkostьxъkostъmъkostъmi
«дом»u м.р.domъdomudomъ/-adomudomudomovidomъmьdomydomovudomъmadomovedomydomovъdomъxъdomъmъdomъmi

Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду скланяліся паводле тыпу o/jo, жаночага — a/ja. Прыметнік мог мець кароткую (няпэўную) і поўную (пэўную) формы, апошняя ўтваралася шляхам дадання да няпэўнай формы суфікса анафарычнага займенніка трэцяй асобы. Сінтэтычнае словаўтварэнне выяўлялася ў цяперашнім, незакончаным часах і аорысце (від часу), у той час як закончаны час, плюсквамперфект, будучы і умоўны часы і лады ўтвараліся шляхам аб'яднання дапаможных дзеясловаў з дзеепрыметнікамі або сінтэтычнымі часавымі формамі. Ніжэй прыведзены ўзор падобных змен на прыкладзе дзеяслова vesti («весці»).

Асоба, лікЦяперашніАсігматычны аорыстСігматычны аорыстНовы аорыстНезакончаныЗагадны
1 ас. адз. л.vedǫvedъvěsъvedoxъveděaxъ
2 ас. адз. л.vedešivedevedevedeveděaševedi
3 ас. адз. л.vedetъvedevedevedeveděaševedi
1 ас. п. л.vedevěvedověvěsověvedoxověveděaxověveděvě
2 ас. п. л.vedetavedetavěstavedostaveděašetaveděta
3 ас. п. л.vedetevedetevěstevedosteveděašete
1 ас. мн. л.vedemъvedomъvěsomъvedoxomъveděaxomъveděmъ
2 ас. мн. л.vedetevedetevěstevedosteveděašeteveděte
3 ас. мн. л.vedǫtъvedǫvěsęvedošęveděaxǫ

Іншыя рысы

Захавалася даволі маленькая колькасць пісьмовых помнікаў стараславянскае мовы, большая частка з іх складзена ў Першым Балгарскім Царстве ў перыяд ХХІ стст. Мова гэтых помнікаў мае паўднёваславянскую аснову з невялікім дадаткам заходнеславянскіх рыс, прынесеных місіяй Кірылы і Мяфодзія з Вялікай Маравіі — тэрыторыі, дзе цяпер распаўсюджаныя заходнеславянскія мовы. Адзіны добра захаваны рукапіс мараўскага ізводу стараславянскай мовы, т. зв. Кіеўскія Лісткі, адзначаецца заменай некаторых паўднёваславянскіх лексічных і фанетычных характарыстык заходнеславянскімі. У рукапісах Другога Балгарскага Царства колькасць заходнеславянскіх рыс павялічваецца.

Стараславянская мова цікавіць гістарычных лінгвістаў з прычыны захавання ў ёй архаічных рыс, якія, як лічацца, у мінулым былі агульнымі для маўлення славян. Некаторыя прыклады гэтых асаблівасцей:

  • Наяўнасць звышкароткіх галосных, т. зв. ераў: /ĭ/, /ŭ/;
  • Наяўнасць насавых галосных: /ɛ̃/, /ɔ̃/;
  • Ненапружаны ніжні ўздым пры артыкуляцыі яця (/æ/);
  • Палатальныя зычныя /ɲ/ і /ʎ/ (ад праславянскіх *ň, *ľ);
  • Праславянская склонавая сістэма на аснове каранёвых канчаткаў, у тым ліку з тымі, якія пазней зніклі ў задакументаваных мовах (напрыклад, u-корань);
  • Існаванне асобнага парнага ліку, адметнага ад адзіночнага і множнага (ягоныя сляды трапляюцца ў беларускай мове ў якасці слоў, якія не выкарыстоўваюцца ў адзіночным ліку: порткі, нажніцы і г.д.);
  • Існаванне аорысту, незакончанага часу, праславянскія парадыгмы для дзеепрыметнікаў (аорыст можна сустрэць у славенскай і лужыцкіх мовах).

У стараславянскай мове таксама захоўвалася надзвычай старажытная сістэма акцэнтуацыі (сістэма націску), але яна не адлюстроўвалася ў пісьмовых дакументах. Імаверна, гэтая архаічная сістэма можа прыблізна захоўвацца ў чакаўскім дыялекце сербскахарвацкае мовы.

Стараславянская мова мае паўднёваславянскае паходжанне. Гэта відаць з наступных крытэрыяў:

  • Фанетычныя:
  • Пераход ra > /la/ згодна з мэтатэзай плаўных праславянскіх сцячэнняў *or, *ol;
  • Пераход праславянскага *xě < *xai ў sě;
  • Пераход праславянскіх *kvě, *gvě < *kvai, *gvai ў cv, (d)zv
  • Марфасінтаксічнае выкарыстанне прыналежнай формы давальнага склону ў асабістых займенніках і назоўніках: рѫка ти (rǫka ti, «твая рука»), отъпоущенье грѣхомъ (otŭpuštenĭje grěxomŭ, «прабачэнне грахоў»), перыфрастычны будучы час з выкарыстаннем дзеяслова хотѣти (xotěti, «хацець»), выкарыстанне параўнальнай формы мьнии (mĭniji, «менш») у значэнні «маладзейшы».
  • Марфасінтаксічнае выкарыстанне суфіксальных указальных займеннікаў тъ, та, то (, ta, to «той», «тая», «тое»). У балгарскай ды македонскай мовах пераўтварыліся ў суфіксальныя пэўныя артыклі.

Акрамя гэтага, стараславянская мова па шэрагу рыс збліжаецца непасрэдна з адной з паўднёваславянскіх моў — балгарскай.

  • Ненапружаны ніжні ўздым пры артыкуляцыі яця ([æː]), якая да гэтага часу захоўваецца ў дыялектах Радопскага хрыбта (мяжа Балгарыі з Грэцыяй);
  • /ʃt/ і /ʒd/ як рэфлексы праславянскіх *ť (< *tj ды *gt, *kt) і *ď (< *dj);
  • Выкарыстанне прыналежнай формы давальнага склону для асабістых займеннікаў і назоўнікаў (братъ ми (bratŭ mi, «брат мой»), храмъ молитвѣ (xramŭ molitvě, «храм малітвы»);
  • Выкарыстанне перыфрастычнай аб'яднанай формы будучага часу з удзелам дапаможнага дзеяслову хотѣти (xotěti, «хацець»): напрыклад, хоштѫ писати — xoštǫ pisati, «я пісацьму».
ПраславянскаяСтараславянскаяБалгарскаяЧэшскаяМакедонскаяПольскаяРускаяСлавацкаяСлавенскаяСербскахарвацкая
*dʲʒdʒdzɟdzʑdzj
*ɡt/kt, *tʲʃtʃttsctsts

Ізводы

Вялікая Маравія

Мова была ўпершыню стандартызавана дзякуючы місіі Кірылы і Мяфодзія ў Вялікую Маравію 863 года. Рукапісы Маравіі лічацца найранейшым ізводам стараславянскай мовы. Ён названы ў гонар свайго паходжання, дзяржавы, што існавала ў перыяд Х ст. на тэрыторыях сучасных Чэхіі і Славаччыны.

  • Мараўскі ізвод:

У т. зв. Пражскіх фрагментах мараўскі ўплыў выяўляўся толькі ў замене /ʃt/ на /ts/ і /ʒd/ на /z/, пра што сведчыць узор Кіеўскай Лісткоў (гл. вышэй). Некаторыя іншыя моўныя асаблівасці:

  • Блытаніна між вялікім і малым юсамі: замест въсоудъ vъsudъ — въсѫдъ vъsǫdъ;
  • /ts/ з праславянскага *tj, выкарыстанне /dz/ з *dj, /ʃtʃ/ — з *skj;
  • Выкарыстанне слоў mьša, cirky, papežь, prěfacija, klepati, piskati і г.д.;
  • Захаванне старога збегу зычных /dl/ (напрыклад, modlitvami, параўн. з бел. «малітвамі»);
  • Выкарыстанне канчатка -ъmь замест -omь у адзіночным ліку мужчынскім родзе творнага склону, займеннік čьso.

Першае Балгарскае Царства

Стараславянская мова была кадыфікавана ў Першым Балгарскім царстве і вывучалася спачатку ў Прэславе (сталіца дзяржавы, 893972 гг.), потым — у Охрыдзе (сталіца 991995, 1015 гг.)[12][13][14]. Гэты варыянт мовы пакуль яшчэ не ўяўляў сабою рэгіянальны дыялект мовы, але быў своеасаблівым папярэднікам усходняй падгрупы паўднёваславянскіх моў, якая, аднак, немагчыма лакалізаваць[15]. Існаванне двух асноўных цэнтраў літаратуры царства прывяло да ўзнікнення двух ізводаў, балгарскага і македонскага (ізвод — рэгіянальная вэрсія якой-небудзь старой пісьмовай мовы, звычайна тэрмін выкарыстоўваецца адносна славянскіх моў)[16][17]. Некаторыя лінгвісты, зрэшты, не выдзяляюць двух ізводаў, называючы абодва разам македонска-балгарскім або проста балгарскім ізводам[18][19][20].

Некаторыя лінгвісты змянялі сваё меркаванне па гэтым пытанні: так, амерыканскі лінгвіст Г. Лунт меркаваў, што адрозненні ў першапачатковай стараславянскай мове недастатковыя, каб сцвярджаць існаванне двух розных ізводаў, македонскага і балгарскага. Пазней ён жа, грунтуючыся на палеаграфічных, фаналагічных і іншых адрозненнях, прыйшоў да вываду пра існаванне двух асобных ізводаў стараславянскай мовы[21].

На думку некаторых даследчыкаў развіццё стараславянскае мовы спрыяла прадухіленню асіміляцыі паўднёвых славян і фарміраванню асобнай балгарскай ідэнтычнасці[22][23].

Іншыя ізводы

Пазнейшае выкарыстанне стараславянскае мовы ў іншых рэгіёнах прывяло да насычэння мовы мясцовымі рысамі, але шэраг паўднёваславянскіх рыс захаваўся. Сярод пазнейшых ізводаў мовы адзначаюцца славенскі, харвацкі, сербскі і рускі ізводы, але яны адносяцца да пазнейшай формы мовы — царкоўнаславянскай. Практычна ва ўсіх іх адбылася дэназалізацыя юсаў.

Наменклатура

Большая частка заходніх лінгвістаў выкарыстоўвае для пазначэння мовы тэрмін старацаркоўнаславянская мова або скарачэнне OCS, радзей ужываецца тэрмін старабалгарская мова. У літаратуры Беларусі і СССР выкарыстоўваецца ў асноўным тэрмін стараславянская мова.

Зноскі

  • Dmitrij Cizevskij. Comparative History of Slavic Literatures. — Vanderbilt University Press, 2000. — С. 27.
  • Florin Curta & Paul Stephenson. Southeastern Europe in the Middle Ages, 500-1250. — Cambridge University Press, 2006. — С. 214.
  • Glanville Price. Encyclopedia of the Languages of Europe. — Wiley, 2000. — С. 42-43. — 520 с.
  • Ken Parry. The Blackwell Companion to Eastern Christianity. — John Wiley & Sons, 2010. — С. 50-51. — 528 с.
  • Jan Olof Rosenqvist. Interaction and Isolation in Late Byzantine Culture. — I. B. Tauris, 2004. — С. 58. — 169 с.
  • B. Gasparov. Speech, Memory, and Meaning: Intertextuality in Everyday Language. — Walter de Gruyter, 2010. — С. 185. — 309 с.
  • Horace Gray Lunt. Old Church Slavonic Grammar. — Berlin, 2001. — С. 15.
  • Huntley (1993, стст. 127—128)
  • а б Huntley (1993, ст. 133)
  • Alan W. Ertl. Toward an Understanding of Europe: A Political Economic Précis of Continental Integration. — Universal-Publishers, 2008. — С. 436. — 560 с.
  • Chris Kostov. Contested Ethnic Identity: The Case of Macedonian Immigrants in Toronto, 1900-1996. — Peter Lang, 2010. — С. 50. — 318 с.
  • Zdenko Zlatar. The Poetics of Slavdom: Part III: Njegoš. — Peter Lang, 2007. — С. 532-533. — 912 с.
  • Horace Gray Lunt. Old Church Slavonic Grammar. — Walter de Gruyter, 2001. — С. 1. — 264 с.
  • A. P. Vlasto. The Entry of the Slavs Into Christendom: An Introduction to the Medieval History of the Slavs. — CUP Archive, 1970. — С. 174-176. — 435 с.
  • Benjamin W. Fortson. Indo-European Language and Culture: An Introduction. — John Wiley & Sons, 2010. — С. 431. — 568 с.
  • Henrik Birnbaum, Jaan Puhvel. Ancient Indo-European Dialects: Proceedings. — University of California Press, 1966. — С. 154. — 247 с.
  • Sussex/Cubberley. The Slavic Languages. — Cambridge University Press, 2006. — С. 64-65. — 638 с.
  • И. И. Калиганов. Размышления о македонском «срезе» палеоболгаристики // Македония — проблемы истории и культуры. — Институт славяноведения, РАН.
  • Alexander M. Schenker. American contributions to the Tenth International Congress of Slavists. — Slavica. — Sofia, 1988. — С. 47. — ISBN 0-89357-190-3.
  • Иван Микулчиќ. Средновековни градови и тврдини во Македонија. — Скопје: Македонска академија на науките и уметностите. — С. 72.
  • R. J. Crampton. "R.+J.+Crampton"&hl=bg&source=gbs_navlinks_s A Short History of Modern Bulgaria. — CUP Archive, 1987. — С. 5. — 221 с.
  • Літаратура

    Спасылкі

    Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
    стараславянскай

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)