Ы

Ы
Кірыліца
АБВГҐДЂ
ЃЕ(Ѐ)ЁЄЖЗ
ЅИ(Ѝ)ІЇЙЈ
КЛЉМНЊО
ПРСТЋЌУ
ЎФХЦЧЏШ
ЩЪЫЬЭЮЯ
Гістарычныя літары
(Ҁ)(Ѹ)Ѡ(Ѿ)(Ѻ)Ѣ
ѤІѢѦѪѨѬ
ѮѰѲѴ(Ѷ)Ын
Літары неславянскіх моў
ӐӒӘӚӔҒӶ
ҔӖҼҾӁҖӜ
ҘӞӠӤӢӀҊ
ҚҞҠӃҜԞӅ
ӍҤҢӉӇӦӨ
ӪҨҦҎҪҬӲ
ӰӮҮҰҲҺҴ
ӴҶӋҸӸҌӬ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Ы, ы — дваццаць восьмая літара беларускага алфавіта, 29-я літара рускага алфавіта. Паходзіць са стараславянскага алфавіта. З’яўляецца двазнакам. У іншых нацыянальных славянскіх кірылічных алфавітах адсутнічае (у сучасных паўднёваславянскіх мовах старажытныя гукі [ы] і [і] супалі даўно, але літара Ы з сербскага і балгарскага алфавіта была выключаная толькі ў XIX стагоддзі; а ва ўкраінскім алфавіце замест літары Ы выкарыстоўваецца И). Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічных пісьмовасцях неславянскіх моў.

Лічбавае значэнне

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ы не мае лічбавага значэння.